Судовыя працэсы

Cавет Еўрасаюза 10 кастрычніка ў Люксембургу прыняў рашэнне дапоўніць 16 прозвішчамі спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕС і чые актывы на яго тэрыторыі ў выпадку выяўлення павінны быць замарожаны. Абмежавальныя меры тычацца тых, хто, на думку міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза, адказны за «рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі і незалежных СМІ ў Беларусі», зазначаецца ў камюніке Савета ЕС.Чытаць далей

Асуджанаму да двух гадоў пазбаўлення волі, лідару “Маладога фронту”, Змітру Дашкевічу пагражае новая санкцыя ў выглядзе трох гадоў дадатковага ўтрымання ў турме крытага тыпу, якую ў народзе называюць проста “крыткай”. 13 верасня ў Горацкай калоніі, у якой Дашкевіч адбывае пакаранне, адбудзецца судовае паседжанне, з раглядам крымінальнай справы па артыкуле 69 крымінальна-выканаўчага кодэксу. Паводле якога Дашкевіч з’яўляецца злосным парушальнікам рэжуму ўтрымання.

Нагадаем, што Дашкевіч ужо другі раз будзе падвяргацца судоваму разбіральніцтву за кратамі. Мінулы раз, адбываючы пакаранне ў Шклоўскай калоніі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, палітык атрымаў штраф за “нядачу сведчанняў” па чарговай справе “Маладога Фронту”. Тым разам усё абыйшлося вялікім штрафам, пасля чаго, неўзабаве Дашкевіч быў датэрмінова вызвалены.

 Чытаць далей

28 верасня працягнецца судовы працэс над удзельнікам акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, мінскім будаўніком, Святаславам Барановічам, правёўшым у СІЗА №1 на вул. Валадарскага два з паловай месяцы. 29 жніўня пад час разгляду справы ў судзе Маскоўскага раёна, суддзя Алена Рудніцкая змяніла меру стрымання на падпіску аб нявыездзе і перанесла разбіральніцтва на канец верасня. У залі суда з Барановіча былі зняты кайданкі.
 Чытаць далей

22 ліпеня Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле прысуды Ўладзімеру Някляеву, Андрэю Дзмітрыеву, Аляксандру Фядуце, Натассі Палажанцы, Віталю Рымашэўскаму, Сяргею Вазняку, Уладзімеру Лобану, Алегу Федаркевічу, Яўгену Сакрэту, Сяргею Казакову, Дзмітрыю Дароніну, Віталю Мацукевічу.
 
Уладзімер Някляеў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на 2 гады. Андрэй Дзмітрыеў — на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады.
Іх абвінавацілі ў «арганізацыі групавых дзеяньняў, што парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх».


Чытаць далей

Пастаўлена кропка ў працэсе над карэспандэнтам  “Газеты выборчай”, актывістам Саюза Палякаў на Беларусі Андрэем Пачобутам.Чытаць далей

Новым падазраваным стаў актывіст з Вілейкі Святаслаў Барановіч. Зараз мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) на завулку Акрэсціна, дз хутчэй за ўсё яму будзе прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі  Беларусь – “удзел у масавых беспарадках”. Як і іншым абвінавачаным, па гэтым артыкуле, падсуднаму пагражае ажно да васьмі год турэмнага зняволення.Чытаць далей

У  Горадні распачалося закрытае судовае разбіральніцтва над журналістам польскага выдання “Gazetа wyborczа”і актывістам не прызнанага афіцыйнм Мінскам “Саюза палякаў”, Анджэем Пачобутам. Паводле хадайніцтва абласной пракуратуры, паседжанне праходзіць ў закрытым рэжыме, у будынак суду не дапусцілі, прадстаўнікоў СМІ, праваабаронцаў, актывістаў “Саюза палякаў”, консула генконсульства Рэспублікі Польшча ў Горадні Яцэк Даліва і нават жонку зняволенага, Аксану Пачобут. Арыштаванаму ад 6 красавіка журналісту, выстаўлена абвінавачванне адразу па двух артыкулах ККРБ — 368, частка 1 — "абраза" і 367, частка 1 — "паклёп" адносна прэзыдэнта па якіх прадугледжаны тэрмін зняволення ад 2 да 4 гадоў.Чытаць далей

On May 16, on the day of Belarusian Solidarity, family, friends and colleagues met with the political prisoners released from custody at the court room after the announcement of the verdict. Iryna Halip got two years term with a two- year suspension, Paval Sevyarynets – three years of work release, Syarhei Martsaleu – two years with a two-year suspension.Чытаць далей

  • Беспакаранасць спараджае бязмежжа

    Першы дзень суда над аўтарамі графіці “Беларусь мае быць беларускай” азнаменаваўся міліцэйскім бязмежжам. 25 студзеня амонаўцы ў будынку суда збілі двух затрыманых імі актывістаў, якія разгарнулі на знак пратэсту плакат, а таксама журналіста, які паспрабаваў зняць на відэа затрыманне маладзёнаў.

    Чытаць далей
  • Удзельнікаў акцыі са cвечкамі каля КДБ караюць штрафамі

    Учора штрафамі суд Маскоўскага раёна Мінска пакараў Алеся Макаева і Максіма Вінярскага. Меліся судзіць таксама Паўла Севярынца. Актывісты ўдзельнічалі ў акцыі 24 лістапада ў гадавіну рэферэндуму 1996 года, па выніках якога былі істотна пашыраныя паўнамоцтвы прэзідэнта.

    Чытаць далей
  • Журналістку аштрафавалі на 4 мільёны 620 тысяч

    Першы ў новым годзе суд над журналістам-фрылансерам адбыўся ў Гомелі. Суд Гомельскага раёна 13 студзеня прызнаў Ларысу Шчыракову вынаватай у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ і пакараў буйным штрафам.

    Чытаць далей
  • Леанід Кулакоў пакараны за віншаванне праваабаронцаў

    Першамайскі суд Мінска 5 студзеня пакараў актывіста “Еўрапейскай Беларусі” штрафам у 30 базавых велічынь за… адзіночны пікет, які палічыў масавым мерапрыемствам.

    Чытаць далей
  • Актывіста пакаралі за «Марш студэнтаў»

    Аднаго з удзельнікаў студэнцкай акцыі супраць платных перасдачаў, сацыяльнага актывіста Паўла Сяргея суд Маскоўскага раёна пакараў штрафам у 25 базавых велічыняў (чатыры з паловай мільёна рублёў).

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS