Палітвязні

Вячаславу Касінераву 21 красавіка зменена мера стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Такое рашэнне прыняў суддзя Маскоўскага суду Мінска Аляксандр Петраш.Чытаць далей

Адміністрацыя калоніі адклікала сваю заяву ў суд аб пераводзе на турэмны рэжым утрымання Міхаіла Жамчужнага нібыта за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Можна меркаваць, што гэтага удалося дасягнуць, дзякуючы пільнай увазе грамадскасці і праваабарончых арганізацый да гэтай справы.Чытаць далей

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі, у якой яны патрабуюць неадкладнага вызвалення  палітзняволенага, распаўсюджана 14 красавіка.

Чытаць далей

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызвалення Вячаслава Касінерава, якому днямі надалі статус палітзняволенага. Падрабязнасці ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый Беларусі.Чытаць далей

Прызначаная дата суда па пераводу заснавальніка «Платформ інавэйшн» Міхаіла Жамчужнага з папраўчай калоніі №14 у турму.Чытаць далей

9 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва прайшло папярэдняе паседжанне па крымінальнай справе супраць зняволенага магілёўскай турмы №4, праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Яму інкрымінуюць злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ).Чытаць далей

На форуме «Свабоду палітвязням», што прайшоў на Управе Партыі БНФ 25 студзеня, грамадзяне абмеркавалі сітуацыю з рэпрэсаванымі і разгледзелі шляхі іх падтрымкі.Чытаць далей

26 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Кондруся вінаватым у так званых масавых беспарадках напрыканцы 2010 года і пакараў яго адным годам і шасцю месяцамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з прымусовым амбулаторным лячэннем па месцы знаходжання.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • Кожны месяц валанцёры “Салідарнасьці” афармляюць падпіску на перыядычныя выданні для палітвязняў. У спіс газет і часопісаў уваходзяць: “Народная воля”, “Наша Ніва”, “Белгазета”, “Камсамольская правда”, “Прессбол” і іншыя выданні па жаданню саміх зняволеных. Газеты перадаюць непасрэдна ў камеры,  што дапамагае заставацца ў курсе ўсіх падзей,быць занятымі і не адрывацца ад актуальнага жыцця на свабодзе,-  паведамляюць  вязні з турмы на Валадарскага. Асуджаным,  ужо пераведзеным у калонію, прэса пераадрасуецца па новых адрэсах.

  • Праваабаронца Павал Левінаў,  адсядзеўшы 10 сутак  арышту  ў  Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў,  падаў скаргу ў пракуратуру на ўмовы ўтрымання.
     

  • Дэпутат Еўрапарламенту, Марэк Мігальскі вырашыў стаць “хросным бацькам” палітвязня Зміцера Бандарэнка.

  • Беларускія грамадзяне, звяртаючыся ў суд, мала спадзяюцца на справядлівасць, асабліва калі гэта закранае інтарэсы дзяржавы  ці асобных дзяржаўных службоўцаў.
    Малады хлопец Цімафей Атрошчанкаў, адбыўшы   адміністрацыйнае  пакаранне  ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў  на вул. Акрэсьціна, Звярнуўся ў суд Маскоўскага раёна горада Мінска з позвай аб матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды.
    Справа ў тым, што пасля  арышту ў яго пачаліся болі ў спіне, ён звяртаўся ў медыцынскі цэнтр да неўрапатолага, які паставіў дыягназ "вертэбрагенная люмбалгія, устойлівы ўмераны болевы і рэфлекторна-танічны сіндром."
    У сваёй пазоўнай заяве Цімафей пералічыў не толькі  шкоду здароўю, прычыненую падчас адбывання адміністрацыйнага арышту, але і маральныя пакуты, перажытыя за 9 сутак у перапоўненай камеры, пры нізкай тэмпературы, без пасцельнай бялізны і свежага паветра.

  • У камітэце абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” адбылася сустрэча з бацькамі маладых людзей, абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках”  19 снежня 2010 года пасля акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці  супраць  фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.
    –Тыя крымінальныя працэсы, якія адбыліся, паказалі, што доказаў масавых непарадкаў няма, --сказаў падчас сустрэчы юрыст, праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Адбыўшыяся суды над Парфянковым, Атрошчанкавым, Малчанавым,  Новікам, Брэўсам, Гапонавым, Мядзьведзем і Ліхавідам парушаюць Крымінальны працэсуальны кодэкс, бо следства не завершанае, а суды ўжо ідуць. Непасрэдны ўдзел абвінавачаных у пашкоджанні маёмасці Дома ураду  не даказаны ў судзе.

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS