"Салідарнасьць" у рэгіёнах

1-2 лютага дэмакратычная супольнасць не толькі ў сталіцы і вялікіх гарадах, але і ў рэгіёнах Беларусі, нягледзячы на супрацьдзеянне ўладаў, ладзіла імпрэзы і дыктоўкі салідарнасці, прысвечаныя 175 - годдзю нараджэння Кастуся Каліноўскага і 150 угодкам яго паўстання.
 
У Магілеве актывісты пісалі «Лісты з-пад шыбеніцы» Каліноўскага разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Аннай Уладзіміраўнай Бандарэнка.
 
Чытаць далей

Падчас Калядных і навагодніх святаў не зачыняюцца дзверы ў сям’і Шацікавых, якую у мінулым годзе напаткала трагедыя – заўчасны сыход з жыцця вядомай магілёўскай актывісткі Крысціны Шацікавай. Сябры дэмакратычнага руху ў меру сваіх магчымасцяў імкнуцца падтрымаць дзяцей, застаўшыхся сіратамі, і іх бабулю.  Зараз усе цяжкасці - і ў выхаванні дзяцей, і матэрыяльныя - ляглі на плечы Святланы Міхайлаўны - маці Крысціны.
 Чытаць далей

Віцебскія настаўнікі распавядаюць, як трэба хітраваць, каб крыху зарабіць. Не для сабе канешне – у школьных інтарэсах.
 
- Надыйшлі маразы, а дзеці больш не могуць заставацца пасля заняткаў на мастацкі гурток. Ім хочацца да дому, пагуляць на вуліцы, пакуль яшчэ зусім не схаладзела. Што я буду рабіць, калі зусім не здолею зараз сабраць дзяцей? – разважае настаўніца адной з віцебскіх школ.
 
Яе гурток – гэта так званая “платная паслуга”, ажыцяўляць якую школы павінны ў абавязковым парадку. Пры гэтым, няма ніякае розніцы, што гэта павінны быць за паслугі, галоўнае, каб за іх плацілі.
 Чытаць далей

На галоўнай вуліцы Брэста, перад кінатэатрам “Беларусь”, адбыўся моладзевы флэш-моб “Freehugs” (“Абдыманні без межаў”)
 
Ці то з-за кепскага надвор’я, ці то з-за сарамлівасці, бо асноўнай мэтай акцыі было падыходзіць да незнаёмых людзей і абдымаць іх, на самым пачатку мерапрыемства ўдзельнікаў было ня вельмі шмат.
 Чытаць далей

У лістападзе на старонках дзяржаўнай гарадской газеты "Вячэрні Брэст"з’явілася інтэрв’ю з рэктарам БрДУ  імя А. С. Пушкіна. З яго вынікае, што М. Э. Часноўскі лічыць “свой” універсітэт ледзь не лепшым украіне.
 
Аднак студэнты і выкладчыкі   так не лічаць. Чытаць далей

Моладзевы актывіст Андрэй Падаляк распавёў аб “здарэнні”, адбыўшымся з ім на гэтым тыдні: “Непасрэдна перад затрыманнем я размаўляў на вуліцы па тэлефоне з жонкай. Пры чым на роднай, беларускай мове, што чамусці выклікала ўвагу мінаючых супрацоўнікаў міліцыі. Я проста ўпэўнены, калі б з маіх вуснаў лілася расейская мова, “вартаўнікі правапарадку” нават не паглядзелі бы ў мой бок.”
 Чытаць далей

Жыхары мястэчка Падсвілле Глыбоцкага раёну ўжо не першы год вядуць барацьбу за чысціню возера Алойсберг, на беразе якога знаходзяцца іх дамы.

Яны звярнуліся да прадстаўніка Палаты прадстаўнікоў, які з’яўляецца дэпутатам ад Глыбоцкай выбарчай акругі. Пад зваротам было сабрана больш 200 подпісаў мясцовых жахароў. Ініцыятарам збору подпісаў стаў мясцовы незалежны журналіст Яўген Самсонаў.

Нядаўна быў атрыманы афіцыйны адказ, падпісаны Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімірам Цалко, з якога вынікала, што вада ў возеры чыстая і таму пагрозы для здароў’я і навакольнага асяроддзя не ўяўляе.

– Нават піць з возера магчыма, - сумна жартуюць мясцовыя жыхары і дадаюць: - Хай камісія, даследваўшая возера, прыязджаюць да нас летам купацца.Чытаць далей

Напярэдадні Народнага схода  8 кастрычніка адзін з сябраў магілёўскай ініцыятыўнай групы Уладзімір Шанцаў даслаў ветлівае запрашэнне чыноўнікам гарвыканкама наведаць сход.
Чытаць далей

 У Берасьці на плошчы Леніна  28 сакавіка 2011 года  супрацоўнікі  міліцыі затрымалі юрыста,  праваабаронцу Рамана Кісляка, калі ён  раздаваў мінакам  бюлетэні Камітэта абароны рэпрэсаваных "Салідарнасьць" аб падзеях 19 снежня 2010 года пасля прэзідэнцкіх выбараў.Чытаць далей

  • Віцебчукоў заклікаюць падзяліцца ідэямі, як палепшыць культурніцкае жыццё рэгіёна.

    “Кірмаш праектаў” — гэта сустрэча для абмеркавання культурніцкіх ідэй, прадстаўленых шырокай публіцы  ў фармаце “маланкавай размовы”.

     Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрасіла  жыхароў вобласці прыняць удзел  у распрацоўцы разнастайных праектаў у творчай сферы, гарадскім асяроддзі, краязнаўстве, нацыянальная традыцыйнай культуры і мовы.

    Чытаць далей
  • Дэпутаты «падсправаздачны грамадзянам»?

    Пацікавіцца, як працуюць дэпутаты Гродзенскага гарсавету і ці выконваюць яны свае абяцанні перад выбаршчыкамі, вырашылі некалькі грамадскіх актывістаў.

    Прадстаўнікі БНФ, АГП, кампаніі “Гавары праўду” і афіцыйна незарэгістраванага “Правага Альянсу” сыходзілі з таго, што Савет дэпутатаў з’яўляецца органам мясцовага самакіравання на тэрыторыі Гродна, таму  “падсправаздачны грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі горада і адказны перад імі”. Гэтая падсправаздачнасць дэпутатаў і зацікавіла актывістаў.

    Чытаць далей
  • Асірацеў куточак старога Гродна

    Разбурэнне чарговых аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Гродна стала ўжо звычайнай з’явай і можна прыдумаць тысячу нагодаў, каб разбурыць старасвецкі дом. Можна аб’явіць яго аварыйным.Адпаведны “эксперт” з канторы, якая хоча вельмі добра зарабіць на праектаванні новага дома, лёгка напіша, што дом зношаны на 55% (пасля будынак знясуць і ўжо нічога не дакажаш). Можна таксама сказаць, што ў доме жывуць бамжы і цэглу 150 гадоў таму рабілі няякасна (!!!). Можна проста сказаць, што будынка няма ў спісе спадчыны, а гэта, ва ўмовах калі Мінкульт і Саўмін прынцыпова не хочуць спіс аб’ектаў спадчыны папаўняць, адразу гучыць як прыгавор… Адным словам нагодаў шмат і ўсё гэта можна было б прыгадаць, гаворачы пра разбурэнне дома на рагу Віленскай вуліцы і Віленскага завулка. Але сёння пра іншае…

    Чытаць далей
  • “ Ім патрэбна падтрымка кожнага беларуса”

    Ігар Случак, аўтар гомельскай грамадзянскай ініцыятывы “Справаводства па-беларуску!” выказаў свае меркаванне наконт ліставання з палітвязнямі:

     

    “Тое, што ў Беларусі ёсць людзі, якіх ізалявалі за іх погляды выклікае  шкадаванне і занепакоенасць. Безумоўна ім патрэбна падтрымка кожнага  беларуса, у тым ліку маральная і кампанія “Тызень палітвязня”, што распачаў камітэт “Салідарнасць” дае шырокую магчымасць падзякаваць гэтым мужным і шчырым людзям за тое, што мы жывем не ў Паўночнай Карэі. 

     

    Чытаць далей
  • Брэсцкія гісторыі

    Нядаўна жыхароў Брэста моцна збянтэжыла заява Старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара, зробленая пад час цэрэмоніі ўганаравання пераможцаў спаборніцтва і прэміі “Чалавек года”, які паабяцаў, што да заканчэння пяцігодкі, то бок да заканчэння 2015 года, працаўнікі сельскай гаспадаркі будуць мець заробак, эквівалентны 670 даляраў ЗША.

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS