"Салідарнасьць" у рэгіёнах

Бацькі Антона Касцова, які атрымлівае адукацыю ў польскай ВНУ, атрымалі з падатковай інспекцыі паперу, у якой паведамлялася пра неабходнасць заплаціць грошы на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. Маладзён давёў чыноўнікам, што не абавязаны гэта рабіць, але што яму гэта каштавала, чытайце ў матэрыяле нашага магілёўскага карэспандэнта.Чытаць далей

Падчас гэтай акцыі, якая традыцыйна адбываецца ў шаснаццаты дзень кожнага месяца, ў паштовых скрынях жыхароў мікрараёнаў Вулька і Паўднёвы былі распаўсюджаны адмысловыя інфармацыйныя ўлёткі.Чытаць далей

У Мазырскі раённы выканаўчы камітэт мясцовы праваабаронца Уладзімір Целяпун падаў заяву аб правядзенні 3 жніўня пікету салідарнасці з палітзняволенымі. ПЦ "Вясна" таксама нагадвае, што 9 ліпеня гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны падалі ў Гомельскі гарвыканкам заяўку на правядзенне 4 жніўня аналагічнага пікету ў Гомелі.Чытаць далей

Сустрэча ладзілася для інфармавання берасцейцаў пра дзейнасць арганізацыі, а таксама Іна Кулей распавяла пра стыпендыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага, на якую хутка скончыцца набор на новы навучальны год. Усяго каля 15 чалавек наведалі офіс “Салідарнасці”.Чытаць далей

“Кірмаш праектаў” — гэта сустрэча для абмеркавання культурніцкіх ідэй, прадстаўленых шырокай публіцы  ў фармаце “маланкавай размовы”.

 Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрасіла  жыхароў вобласці прыняць удзел  у распрацоўцы разнастайных праектаў у творчай сферы, гарадскім асяроддзі, краязнаўстве, нацыянальная традыцыйнай культуры і мовы.Чытаць далей

Пацікавіцца, як працуюць дэпутаты Гродзенскага гарсавету і ці выконваюць яны свае абяцанні перад выбаршчыкамі, вырашылі некалькі грамадскіх актывістаў.

Прадстаўнікі БНФ, АГП, кампаніі “Гавары праўду” і афіцыйна незарэгістраванага “Правага Альянсу” сыходзілі з таго, што Савет дэпутатаў з’яўляецца органам мясцовага самакіравання на тэрыторыі Гродна, таму  “падсправаздачны грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі горада і адказны перад імі”. Гэтая падсправаздачнасць дэпутатаў і зацікавіла актывістаў.Чытаць далей

Разбурэнне чарговых аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Гродна стала ўжо звычайнай з’явай і можна прыдумаць тысячу нагодаў, каб разбурыць старасвецкі дом. Можна аб’явіць яго аварыйным.Адпаведны “эксперт” з канторы, якая хоча вельмі добра зарабіць на праектаванні новага дома, лёгка напіша, што дом зношаны на 55% (пасля будынак знясуць і ўжо нічога не дакажаш). Можна таксама сказаць, што ў доме жывуць бамжы і цэглу 150 гадоў таму рабілі няякасна (!!!). Можна проста сказаць, што будынка няма ў спісе спадчыны, а гэта, ва ўмовах калі Мінкульт і Саўмін прынцыпова не хочуць спіс аб’ектаў спадчыны папаўняць, адразу гучыць як прыгавор… Адным словам нагодаў шмат і ўсё гэта можна было б прыгадаць, гаворачы пра разбурэнне дома на рагу Віленскай вуліцы і Віленскага завулка. Але сёння пра іншае…Чытаць далей

Ігар Случак, аўтар гомельскай грамадзянскай ініцыятывы “Справаводства па-беларуску!” выказаў свае меркаванне наконт ліставання з палітвязнямі:

 

“Тое, што ў Беларусі ёсць людзі, якіх ізалявалі за іх погляды выклікае  шкадаванне і занепакоенасць. Безумоўна ім патрэбна падтрымка кожнага  беларуса, у тым ліку маральная і кампанія “Тызень палітвязня”, што распачаў камітэт “Салідарнасць” дае шырокую магчымасць падзякаваць гэтым мужным і шчырым людзям за тое, што мы жывем не ў Паўночнай Карэі. 

 Чытаць далей

Нядаўна жыхароў Брэста моцна збянтэжыла заява Старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара, зробленая пад час цэрэмоніі ўганаравання пераможцаў спаборніцтва і прэміі “Чалавек года”, які паабяцаў, што да заканчэння пяцігодкі, то бок да заканчэння 2015 года, працаўнікі сельскай гаспадаркі будуць мець заробак, эквівалентны 670 даляраў ЗША.Чытаць далей

  • Салідарнасць у Год Каліноўскага. (далучана відэа)

    1-2 лютага дэмакратычная супольнасць не толькі ў сталіцы і вялікіх гарадах, але і ў рэгіёнах Беларусі, нягледзячы на супрацьдзеянне ўладаў, ладзіла імпрэзы і дыктоўкі салідарнасці, прысвечаныя 175 - годдзю нараджэння Кастуся Каліноўскага і 150 угодкам яго паўстання.
     
    У Магілеве актывісты пісалі «Лісты з-пад шыбеніцы» Каліноўскага разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Аннай Уладзіміраўнай Бандарэнка.
     
    Чытаць далей
  • Неабыякавасць

    Падчас Калядных і навагодніх святаў не зачыняюцца дзверы ў сям’і Шацікавых, якую у мінулым годзе напаткала трагедыя – заўчасны сыход з жыцця вядомай магілёўскай актывісткі Крысціны Шацікавай. Сябры дэмакратычнага руху ў меру сваіх магчымасцяў імкнуцца падтрымаць дзяцей, застаўшыхся сіратамі, і іх бабулю.  Зараз усе цяжкасці - і ў выхаванні дзяцей, і матэрыяльныя - ляглі на плечы Святланы Міхайлаўны - маці Крысціны.   Чытаць далей
  • Школы пераводзяць на … “платныя паслугі”

    Віцебскія настаўнікі распавядаюць, як трэба хітраваць, каб крыху зарабіць. Не для сабе канешне – у школьных інтарэсах.   - Надыйшлі маразы, а дзеці больш не могуць заставацца пасля заняткаў на мастацкі гурток. Ім хочацца да дому, пагуляць на вуліцы, пакуль яшчэ зусім не схаладзела. Што я буду рабіць, калі зусім не здолею зараз сабраць дзяцей? – разважае настаўніца адной з віцебскіх школ.   Яе гурток – гэта так званая “платная паслуга”, ажыцяўляць якую школы павінны ў абавязковым парадку. Пры гэтым, няма ніякае розніцы, што гэта павінны быць за паслугі, галоўнае, каб за іх плацілі.   Чытаць далей
  • Абдыманні на вуліцы Савецкай

    На галоўнай вуліцы Брэста, перад кінатэатрам “Беларусь”, адбыўся моладзевы флэш-моб “Freehugs” (“Абдыманні без межаў”)   Ці то з-за кепскага надвор’я, ці то з-за сарамлівасці, бо асноўнай мэтай акцыі было падыходзіць да незнаёмых людзей і абдымаць іх, на самым пачатку мерапрыемства ўдзельнікаў было ня вельмі шмат.   Чытаць далей
  • У Берасцейскім універсітэце наспявае бунт

    У лістападзе на старонках дзяржаўнай гарадской газеты "Вячэрні Брэст"з’явілася інтэрв’ю з рэктарам БрДУ  імя А. С. Пушкіна. З яго вынікае, што М. Э. Часноўскі лічыць “свой” універсітэт ледзь не лепшым украіне.   Аднак студэнты і выкладчыкі   так не лічаць. Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS