"Салідарнасьць" у рэгіёнах

Бацькі Антона Касцова, які атрымлівае адукацыю ў польскай ВНУ, атрымалі з падатковай інспекцыі паперу, у якой паведамлялася пра неабходнасць заплаціць грошы на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. Маладзён давёў чыноўнікам, што не абавязаны гэта рабіць, але што яму гэта каштавала, чытайце ў матэрыяле нашага магілёўскага карэспандэнта.Чытаць далей

Падчас гэтай акцыі, якая традыцыйна адбываецца ў шаснаццаты дзень кожнага месяца, ў паштовых скрынях жыхароў мікрараёнаў Вулька і Паўднёвы былі распаўсюджаны адмысловыя інфармацыйныя ўлёткі.Чытаць далей

У Мазырскі раённы выканаўчы камітэт мясцовы праваабаронца Уладзімір Целяпун падаў заяву аб правядзенні 3 жніўня пікету салідарнасці з палітзняволенымі. ПЦ "Вясна" таксама нагадвае, што 9 ліпеня гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны падалі ў Гомельскі гарвыканкам заяўку на правядзенне 4 жніўня аналагічнага пікету ў Гомелі.Чытаць далей

Сустрэча ладзілася для інфармавання берасцейцаў пра дзейнасць арганізацыі, а таксама Іна Кулей распавяла пра стыпендыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага, на якую хутка скончыцца набор на новы навучальны год. Усяго каля 15 чалавек наведалі офіс “Салідарнасці”.Чытаць далей

“Кірмаш праектаў” — гэта сустрэча для абмеркавання культурніцкіх ідэй, прадстаўленых шырокай публіцы  ў фармаце “маланкавай размовы”.

 Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрасіла  жыхароў вобласці прыняць удзел  у распрацоўцы разнастайных праектаў у творчай сферы, гарадскім асяроддзі, краязнаўстве, нацыянальная традыцыйнай культуры і мовы.Чытаць далей

Пацікавіцца, як працуюць дэпутаты Гродзенскага гарсавету і ці выконваюць яны свае абяцанні перад выбаршчыкамі, вырашылі некалькі грамадскіх актывістаў.

Прадстаўнікі БНФ, АГП, кампаніі “Гавары праўду” і афіцыйна незарэгістраванага “Правага Альянсу” сыходзілі з таго, што Савет дэпутатаў з’яўляецца органам мясцовага самакіравання на тэрыторыі Гродна, таму  “падсправаздачны грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі горада і адказны перад імі”. Гэтая падсправаздачнасць дэпутатаў і зацікавіла актывістаў.Чытаць далей

Разбурэнне чарговых аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Гродна стала ўжо звычайнай з’явай і можна прыдумаць тысячу нагодаў, каб разбурыць старасвецкі дом. Можна аб’явіць яго аварыйным.Адпаведны “эксперт” з канторы, якая хоча вельмі добра зарабіць на праектаванні новага дома, лёгка напіша, што дом зношаны на 55% (пасля будынак знясуць і ўжо нічога не дакажаш). Можна таксама сказаць, што ў доме жывуць бамжы і цэглу 150 гадоў таму рабілі няякасна (!!!). Можна проста сказаць, што будынка няма ў спісе спадчыны, а гэта, ва ўмовах калі Мінкульт і Саўмін прынцыпова не хочуць спіс аб’ектаў спадчыны папаўняць, адразу гучыць як прыгавор… Адным словам нагодаў шмат і ўсё гэта можна было б прыгадаць, гаворачы пра разбурэнне дома на рагу Віленскай вуліцы і Віленскага завулка. Але сёння пра іншае…Чытаць далей

Ігар Случак, аўтар гомельскай грамадзянскай ініцыятывы “Справаводства па-беларуску!” выказаў свае меркаванне наконт ліставання з палітвязнямі:

 

“Тое, што ў Беларусі ёсць людзі, якіх ізалявалі за іх погляды выклікае  шкадаванне і занепакоенасць. Безумоўна ім патрэбна падтрымка кожнага  беларуса, у тым ліку маральная і кампанія “Тызень палітвязня”, што распачаў камітэт “Салідарнасць” дае шырокую магчымасць падзякаваць гэтым мужным і шчырым людзям за тое, што мы жывем не ў Паўночнай Карэі. 

 Чытаць далей

Нядаўна жыхароў Брэста моцна збянтэжыла заява Старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара, зробленая пад час цэрэмоніі ўганаравання пераможцаў спаборніцтва і прэміі “Чалавек года”, які паабяцаў, што да заканчэння пяцігодкі, то бок да заканчэння 2015 года, працаўнікі сельскай гаспадаркі будуць мець заробак, эквівалентны 670 даляраў ЗША.Чытаць далей

  • Гаворыш па-беларуску? Заплаці штраф!

    Моладзевы актывіст Андрэй Падаляк распавёў аб “здарэнні”, адбыўшымся з ім на гэтым тыдні: “Непасрэдна перад затрыманнем я размаўляў на вуліцы па тэлефоне з жонкай. Пры чым на роднай, беларускай мове, што чамусці выклікала ўвагу мінаючых супрацоўнікаў міліцыі. Я проста ўпэўнены, калі б з маіх вуснаў лілася расейская мова, “вартаўнікі правапарадку” нават не паглядзелі бы ў мой бок.”   Чытаць далей
  • Людзі і возера

    Жыхары мястэчка Падсвілле Глыбоцкага раёну ўжо не першы год вядуць барацьбу за чысціню возера Алойсберг, на беразе якога знаходзяцца іх дамы.

    Яны звярнуліся да прадстаўніка Палаты прадстаўнікоў, які з’яўляецца дэпутатам ад Глыбоцкай выбарчай акругі. Пад зваротам было сабрана больш 200 подпісаў мясцовых жахароў. Ініцыятарам збору подпісаў стаў мясцовы незалежны журналіст Яўген Самсонаў.

    Нядаўна быў атрыманы афіцыйны адказ, падпісаны Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімірам Цалко, з якога вынікала, што вада ў возеры чыстая і таму пагрозы для здароў’я і навакольнага асяроддзя не ўяўляе.

    – Нават піць з возера магчыма, - сумна жартуюць мясцовыя жыхары і дадаюць: - Хай камісія, даследваўшая возера, прыязджаюць да нас летам купацца.

    Чытаць далей
  • Газонакасільшчыкі альбо грамадскія стасункі па- магілёўску.

    Напярэдадні Народнага схода  8 кастрычніка адзін з сябраў магілёўскай ініцыятыўнай групы Уладзімір Шанцаў даслаў ветлівае запрашэнне чыноўнікам гарвыканкама наведаць сход.
    Чытаць далей
  • За распаўсюд бюлетэней “Салідарнасьці” берасцейскі праваабаронца трапіў у пастарунак

     У Берасьці на плошчы Леніна  28 сакавіка 2011 года  супрацоўнікі  міліцыі затрымалі юрыста,  праваабаронцу Рамана Кісляка, калі ён  раздаваў мінакам  бюлетэні Камітэта абароны рэпрэсаваных "Салідарнасьць" аб падзеях 19 снежня 2010 года пасля прэзідэнцкіх выбараў.

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS