Студэнты

Стыпэндыяльная праграма пад назвай «Адкрытая Эўропа» (Open Europe Scholarship Scheme) ўзнікла   па ініцыятыве Эўрапейскай камісіі, якая дарачула яе ажыццяўленне  Паўночнай радзе міністраў— міжурадаваму каардынацыйнаму форуму скандынаўскіх краінаў. Фонд у 3,6 мільёна эўра выдзелены выключна  на стыпэндыі для беларускіх студэнтаў, якія выкажуць жаданне атрымаць адукацыю ў эўрапейскіх універсітэтах і вярнуцца пасля іх заканчэння ў Беларусь.

 Чытаць далей

Група студэнтаў, якія лічаць несправядлівай існуючую сістэму павышэння коштаў на навучанне  ініцыявала 25 красавіка грамадскую інтэрнет-кампанію"За стабільную аплату навучання”.

 

Сёння 65% студэнтаў Беларусі навучаюцца на  платнай аснове. З верасня 2010 года па красавік 2013 года кошт навучання змяняўся 9 разоў і павялічыўся  прыкладна ў 3 разы.

 Чытаць далей

Галоўным напрамкам працы Фонду Конрада Адэнаўэра ў Беларусі з’яўляецца падтрымка тых грамадскіх сілаў, што імкнуцца да пабудовы свабоднай, дэмакратычнай і прававой Беларусі, якая зойме пачэснае месца ў еўрапейскай супольнасці дзяржаваў.

 

Стыпендыяльная праграма Фонду з’яўляецца часткай гэтай падтрымкі і накіравана на падвышэнне кваліфікацыі ды стварэнне спрыяльных умоваў для навуковай працы маладых спецыялістаў і даследчыкаў з Беларусі, якія прыймаюць актыўны ўдзел у палітычным і грамадскім жыцці краіны.
Чытаць далей

Студэнт БНТУ Сямён Ісаеў пад час дзяржіспыта прачытаў палымяную прамову пра абмежаванасць сыстэмы беларускай адукацыі. Студэнта-бунтара наўпрост выгналі з іспыта, а потым і адлічылі з ўніверсітэта.

 

Гісторыя аднаго пратэста.Чытаць далей

Выпускнік Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэту тэатру, кіно й тэлебачання Максім Буйніцкі прэзэнтаваў пяць сваіх дыпломных стужак у родным Бабруйску.

За мяжу Максім вымушаны быў з'ехаць пасля адлічэння з мінскай Акадэміі мастацтваў. У 2004 годзе на Дзень волі ён разам з яшчэ двума актывістамі прыкаваў сябе да ліхтарні. Такім чынам маладыя людзі адзначылі гадавіну абвяшчэньне незалежнасці БНР.

 Чытаць далей

Мадэль ААН – гэта моладзевая ролевая гульня. У Беларусі яна ладзiцца пад эгідай “Офіса прасоўвання ініцыятываў”. Напрыканцы мінулага года прайшла першая сесія Мінскай міжнароднай мадэлі ААН (MINTMUN – Minsk Іnternational Model United Nations), якая сабрала ўдзельнікаў са школ, гімназіяў, ліцэяў і каледжаў Беларусі і Украіны.

Мадэль ААН – гэта чатырохдзённая канферэнцыя. Пошукі мірнага палітычнага рашэння канфлікту ў Сірыі, рэабілітацыя былых зняволеных у грамадскае жыццё – гэтыя і іншыя глабальныя пытанні абмяркоўваюць і вырашаюць вучні i студэнты, яны ж дэлегаты – галоўныя дзеючыя асобы ўсёй канферэнцыi.Чытаць далей

BISS арганізаваў першую ў гэтым годзе прэзентацыю, прысвечаную вынікам даследчага праекта “Чалавечы капітал Беларусі: крыніца канкурэнтаздольнасці і мадэрнізацыі”.
 
У круглым стале, які адбыўся 15 лютага, былі прадстаўлены дзьве даследчыя працы, падрыхтаваныя у рамках праекта: “Беларуская вышэйшая адукацыя ў міжкраіннай перспектыве” (Уладзімір Дунаеў, Грамадскі Балонскі Камітэт) і “Аддача на адукацыю і ацэнка чалавечага капітала ў Беларусі” ( Александр Чубрык, Глеб Шымановіч, ІПМ).
 
Мэтай гэтых даследванняў было на падставе параўнальных паказчыкаў і індыкатараў ацаніць якасць беларускай сістэмы адукацыі і, адпаведна, ацаніць якасць чалавечага капіталу, які аднаўляецца нацыянальнымі школамі і ВНУ.Чытаць далей

Адразу трэба адзначыць, што Цэнтральнаеўрапейскі ўніверсітэт у Будапешце не падобны да іншых венгерскіх універсітэтаў і прапануе навучанне толькі на ступень магістра ці доктара навук.
 

У кожнага студэнта свой асобны пакойчык.
 Чытаць далей

Падведзены вынікі чарговага этапу маніторынгу  парушэнняў акадэмічных свабодаў у ВНУ беларусі, які праводзяць Камітэт “Салідарнасьць”і Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў у рамках дзейнасці Грамадскага  Балонскага Камітэту.

 

За перыяд  з верасня па снежань 2012 г. арганізатары маніторынгу зафіксавалі шэраг парушэнняў акадэмічных правоў студэнтаў і выкладчыкаў у галіне датэрміновага галасавання, прымусовай працы, а таксама праблемы ціску з боку дзяржаўных органаў і адміністрацыі ВНУ. Колькасць паведамленняў сама па сабе не такая вялікая, але кожнае з іх  указвае на масавы прымус студэнтаў, што дазваляе казаць аб сістэмных парушэннях.

 Чытаць далей

Я  навучаюся ў Польшчы ўжо другі год.
 
Першапачаткова, канешне, было вельмі складана вырашыць паехаць за мяжу, у іншую краіну. Увесь час пераследвала думка: “Як жа барацьба за ідэалы, за прыстойную будучыню сваёй краіны?” Але ўсёт-кі вырашылася. Зразумела, што на Радзіме, мабыць да другога семестру і давучылася бы, але потым, верагодна, мяне выгналі, як  шмат маіх сяброў, пазначыўшы ў даведцы аб адлічэнні: “за непаспяховасць”.
 
Як казаў адзін з супрацоўнікаў КДБ, у Беларусі такія, як я, не маюць права ні навучаца, ні працаваць. З гэтай прычыны, пасля звальнення з працы, нават паступаць  у беларускія ВНУ я не спрабавала.
 Чытаць далей

  • Глеб Вайкуль: Нават калі вымушаны буду з’ехаць з Беларусі, я абавязкова вярнуся

    Студэнт філалагічнага факультэта БДУ, якога ўнеслі ў спісы на адлічэнне за актыўную грамадскую дзейнасць, распавядае пра метады змагання адміністрацыі навучальнай установы з іншадумствам і дзеліцца планамі на будучыню.

    Чытаць далей
  • Удзельніка “Маршу студэнтаў” адлічаюць з ВНУ?

    У студэнта 2-га курса філалагічнага факультэта БДУ Глеба Вайкуля, які ўдзельнічаў у “Маршы студэнтаў” 2 снежня, падчас заліковай сесіі узніклі праблемы. Выкладчыца, не гледзячы на добрую падрыхтоўку хлопца, катэгарычна адмовілася ставіць “залік” па прадмеце.

    Злашчасны залік, па словах Глеба, якія цытуе ПЦ "Вясна", ставіўся ўсім студэнтам “аўтаматам”, але да яго асабіста выкладчыца паставілася выключна прадузята. Студэнцкі актывіст два разы здаваў залік, і кожны раз выкладчыца Таццяна Шамякіна яго не ставіла, спасылаючыся на недакладнасці і няправільныя фармуліроўкі. На трэці раз малады чалавек здаваў прадмет ужо камісіі:

    Чытаць далей
  • Актывіста пакаралі за «Марш студэнтаў»

    Аднаго з удзельнікаў студэнцкай акцыі супраць платных перасдачаў, сацыяльнага актывіста Паўла Сяргея суд Маскоўскага раёна пакараў штрафам у 25 базавых велічыняў (чатыры з паловай мільёна рублёў).

    Чытаць далей
  • Першы каліновец: «Змяню прозвішча – і паеду ў Беларусь»

    Напярэдадні дзесяцігоддзя праграмы Каліноўскага Зміцер Зубро распавёў «Белсату», чым адрозніваецца Польшча ад Беларусі, як шукаць працу ў Варшаве і калі збіраецца вяртацца на радзіму.

    Чытаць далей
  • У Мінску адбыўся круглы стол на тэму "Разам супраць дыскрымінацыі"

    На мерапрыемстве, арганізаваным Камітэтам “Салідарнасць”, сярод запрошаных гасцей былі намесніца старшыні Руху “За Свабоду” Галіна Cкараход, кіраўніца Беларускай жаночай партыі “Надзея” Алена Яськова, а таксама Уладзімір Дунаеў (Грамадскі балонскі камітэт), Людміла Гразнова (Праваабрончы альянс), Таццяна Агеева (Беларускі дакументацыйны цэнтр), Зміцер Чарных (Беларускі хельсінскі камітэт).

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS