Студэнты

Паводле інфармацыі Камітэта “Салідарнасьць” пасля падзей 19 снежня 2010 года каля 70 чалавек звярнуліся па дапамогу ў сувязі з пагрозай адлічэння з вучобы пасля адміністрацыйнага пакарання. На працягу 2010 года з вышэйшых і сярэдніх-спецыяльных навучальных устаноў было адлічана  43 чалавекі. Большасць з іх працягнула навучанне па стыпендыяльнай праграме імя Кастуся Каліноўскага ў Польшчы. Але ёсць прыклады, калі беларускія студэнты, дзякуючы падтрымцы праваабаронцаў і студэнцкай салідарнасці, здолелі аднаўляцца на вучобу ў тыя навучальныя ўстановы, якія іх адлічылі.
 
Да іх належыць Алесь Крот, студэнт будаўнічага факультэта БНТУ.
 Чытаць далей

У Берасці на офісе арганізацыі “Дзедзіч” з дапамогай Еўрапейскага клуба адбыўся круглы стол на тэму: “Праблемы вышэйшай адукацыі ў Беларусі”. У дыскусіі ўдзельнічалі студэнты Брэсцкіх ВНУ і прадстаўнікі Цэнтра развіцця студэнцкіх ініцыятыў.Чытаць далей

Ва ўніверсітэце  польскага Лодзя адбыўся незвычайны  канцэрт, пад час якога студэнты, што навучаюцца там на курсах польскай мовы,  прадэманстравалі  гледачам, хто да чаго здатны.
Талентаў аказалася шмат . Усе   артысты ва ўзросце ад 17 да 20 гадоў з Турцыі, Ірландыі, Кеніі, Кубы, Таджыкістана і Беларусі.
Адныя спявалі, іншыя гралі на музычных інструмантах. Найлепшым выступам была прызнана пластычная кампазыцыя на тэму барацьбы паміж дабром і злом, якую падрыхтавалі беларускія студэнты.Чытаць далей

Тры гады Настасся Занько была штатным карэспандэнтам дзяржаўнай газеты «Звязда». Нараканняў на ейную працу не было, дый на факультэце журналістыкі ейная вытворчая практыка заўсёды ацэньвалася на 10 балаў. Сярэдні бал дзяўчыны быў 8,45, яна ніколі не мела праблемаў з залікамі ды іспытамі, здавала своечасова. На папярэднім размеркаванні ў красавіку камісія зацвердзіла заяўку Занько ў газету «Звязда», але на выніковым ёй раптоўна адмовілі.Чытаць далей

Yauhen Skrabutan, a Kalinouski program grantee, submitted a letter to the Minister of Education, in response to Machkevich’s media statements that students are not expelled on political grounds in Belarus. Yauhen Skrabutan reminded the official about the story of his expulsion.Чытаць далей

Інстытут даследаванняў і экспертыз па пытаннях мясцовага самакіравання пры ўніверсітэце Лазарскага абвяшчае конкурс для кандыдатаў, якія жадаюць атрымаць стыпендыі, прафінансаваныя ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва ў галіне развіцця Міністэрства замежных спраў Польшчы ў 2011 годзе.

Стыпендыя будзе рэалізоўваццца Інстытутам даследаванняў і экспертыз па пытаннях мясцовага самакіравання ў рамках стыпендыяльнай праграмы ўніверсітэту Лазарскага.Чытаць далей

Летняя школа адбудзецца 3-9 ліпеня ў адной з еўрапейскіх краінаў з удзелам вядомых экспертаў Беларусі і Еўропы. У тыднёвай праграме – лекцыі, дыскусіі, навучальныя візіты, сімуляцыйныя гульні. Па выніках лепшыя выпускнікі атрымаюць магчымасці для рэалізацыі ўласнага праекту.
Чытаць далей

Свой зварот да міністара Яўген  Скрабутан , удзельнік праграмы Каліноўскага, падмацоўвае неаднаразовымі выказваннямі  Маскевіча С.А.  ў СМІ аб тым, што ў Беларусі студэнтаў не адлічаюць па палітычных матывах. У гэтай сувязі Яўген Скрабутан напомніў службоўцу пра гісторыю свайго адлічэння.
Падчас навучання  Яўгена ў Гродна сённяшні  міністр адукацыі Маскевіч  кіраваў Гродзенскім дзяржаўным унівэрсітэтам імя Янкі Купалы. Як раз у той час, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 году Яўген актыўна ўдзельнічаў у агітацыйнай кампаніі адддзінага кандыдата – Мілінкевіча. У студзені таго ж году адсядзеў адміністратыўны арышт у ЦІП на завулку Акрэсціна і, як следства, быў выгнаны з навучання, нягледзячы на акадэмічную паспяховасць і здачу сэсіі:Чытаць далей

Міністэрства замежных спраў Эстоніі прапануе студэнтам з Беларусі навучанне на 2011/2012 навучальны год у Еўра Коледжы, які дзейнічае пры ўніверсітэце Тарту, старэйшай навучальнай установе рэгіёна, заснаванай у 1632 годзе каралём ШвецыіГуставам Адольфам. Прымаючы бок бярэ на сабе абавязак  аплаты аднаго навучальнага году, дарогі  да і Тарту і абратна, страхоўкі, забеспячэння жытлом і гарантуе візавую падтрымку. Навучальная ўстанова будзе рада прыняць у сабе некалькі дзясяткаў студэнтаў з Беларусі, якія пададуць заяўку і прадаставяць да заканчэння красавіка ўсе неабходныя дакументы:Чытаць далей

  • Польская стыпендыя для беларусаў

    Навукова-культурнае аб’яднанне ў Цэнтральнай і Усходняй GFPS-Polska прадстаўляе стыпендыі для вучобы беларускіх студэнтаў у Польшчы.

    Чытаць далей
  • Адлічаны студэнт з судзіцца з БДУ

    Працяг разгляду скаргі Уладзіміра Андрыенкі аб адлічэнні яго з юрыдычнага факультэта БДУ адбыўся 14 студзеня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска.

    Чытаць далей
  • Ці гатовая Беларусь далучыцца да Балонскага працэсу?

    Міністэрства адукацыі Беларусі накіравала заяўку ў Балонскі сакратарыят аб уваходжанні ў Балонскі працэс і далучэнні да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (ЕПВА), паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш.

    Чытаць далей
  • Абласны суд палічыў адлічэнне актывіста з ВНУ правамерным

    Суд адмовіў у задавальненні касацыйнай скаргі актывіста Маладога фронту Андрэя Цянюты, а пракуратура, якая было падтрымала маладзёна, адклікала свой пратэст.

    Чытаць далей
  • Пашыраецца сетка маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабод

    18 кастрычніка ў Мінску адбудзецца прэзентацыя сеткі маніторынгу парушэнняў акадэмічных правоў і свабод.

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS