Судовыя працэсы

За арыгінальны перфоманс, зладжаны на знак пратэсту супраць міліцэйскага бязмежжа, суддзя Аляксандр Петраш 27 красавіка аштрафаваў Вячаслава Касінерава на 115 рублёў.Чытаць далей

Адміністрацыя калоніі адклікала сваю заяву ў суд аб пераводзе на турэмны рэжым утрымання Міхаіла Жамчужнага нібыта за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Можна меркаваць, што гэтага удалося дасягнуць, дзякуючы пільнай увазе грамадскасці і праваабарончых арганізацый да гэтай справы.Чытаць далей

Сілавыя структуры працягваюць перашкаджаць працы журналістаў, а судовая сістэма аказвае на прадстаўнікоў незалежных СМІ ціск, караючы штрафамі.Чытаць далей

Пачынаючы з 3-га сакавіка ўлады ўжываюць жорсткія рэпрэсіі супраць удзельнікаў грамадзянскіх і сацыяльных акцый – у абарону Курапатаў у Мінску і супраць прэзідэнцкага Дэкрэта №3. Паводле праваабаронцаў ПЦ "Вясна", агулам затрымана больш за 100 чалавек, пакараныя адміністратыўнымі арыштамі больш за 30 чалавек.Чытаць далей

У Маладзечна пакаралі 11 актыўных удзельнікаў марша недарамаедаў, што прайшоў 10 сакавіка, арыштамі на тэрмін ад 7 да 15 сутак. У Мінску днямі раней пакаралі трохсуткавымі арыштамі Сяргея Пальчэўскага і Змітра Дашкевіча за абарону Курапатаў.Чытаць далей

9 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва прайшло папярэдняе паседжанне па крымінальнай справе супраць зняволенага магілёўскай турмы №4, праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Яму інкрымінуюць злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ).Чытаць далей

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбыліся слуханні па адміністрацыйных справах, распачатых у дачыненні да старшыні Руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча.Чытаць далей

26 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Кондруся вінаватым у так званых масавых беспарадках напрыканцы 2010 года і пакараў яго адным годам і шасцю месяцамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з прымусовым амбулаторным лячэннем па месцы знаходжання.Чытаць далей

Журналісты і праваабаронцы склалі рэйтынг штрафаў беларускіх актывістаў. Праваабаронцы адзначаюць, што велічыні штрафаў надзвычай высокія і неадэкватныя здзейсненым адміністрацыйным парушэнням. Агульная сума штрафаў сёлета утрая болей чым летась.Чытаць далей

22 лістапада на працэсе над 11 ашмянскімі мытнікамі, якіх пачалі судзіць 18 лістапада ў Партызанскім судзе Мінска, пракурор зачытаў абвінавачанні ўсім падсудным.Чытаць далей

  • Яшчэ адзін актывіст арыштаваны за Плошчу

    Новым падазраваным стаў актывіст з Вілейкі Святаслаў Барановіч. Зараз мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) на завулку Акрэсціна, дз хутчэй за ўсё яму будзе прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі  Беларусь – “удзел у масавых беспарадках”. Як і іншым абвінавачаным, па гэтым артыкуле, падсуднаму пагражае ажно да васьмі год турэмнага зняволення.

    Чытаць далей
  • Аляксандр Мілінкевіч: “У ўлады адсутнічаюць аргументы для таго каб судзіць Андрэя Пачобута”

    У  Горадні распачалося закрытае судовае разбіральніцтва над журналістам польскага выдання “Gazetа wyborczа”і актывістам не прызнанага афіцыйнм Мінскам “Саюза палякаў”, Анджэем Пачобутам. Паводле хадайніцтва абласной пракуратуры, паседжанне праходзіць ў закрытым рэжыме, у будынак суду не дапусцілі, прадстаўнікоў СМІ, праваабаронцаў, актывістаў “Саюза палякаў”, консула генконсульства Рэспублікі Польшча ў Горадні Яцэк Даліва і нават жонку зняволенага, Аксану Пачобут. Арыштаванаму ад 6 красавіка журналісту, выстаўлена абвінавачванне адразу па двух артыкулах ККРБ — 368, частка 1 — "абраза" і 367, частка 1 — "паклёп" адносна прэзыдэнта па якіх прадугледжаны тэрмін зняволення ад 2 да 4 гадоў.

    Чытаць далей
  • Філіп Місфэльдэр бярэ апеку над Змітром Дашкевічам

    Каардынатар па пытаннях міжнароднай палітыкі ад парламенцкай фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу, старшыня “Junge Union” Філіп Mісфэльдэр заявіў пра шэфства над беларускім палітвязнем Змітцерам Дашкевічам.

    Дэпутат Бундэстагу адзначыў:
    “Junge Union” заўжды падтрымліваў беларускую апазыцыю ў барацбе за першынства закону й свабодныя выбары. У прыватнасці, мы салідарныя з тымі, хто асужданы на доўгі тэрмін зьняволення беларускім судовым апаратам проста за тое, што яны рашуча змагаліся за свабоду.

    Мы не павінны забывацца аб гэтых мужчынах і жанчынах, і мусім узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі, каб палітвязні былі вызваленыя. Ад імя “Junge Union” і ў якасці каардынатара па пытаннях міжнароднай палітыкі ад парламенцкай фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу, я рады абвесціць шэфства над Зьмітром Дашкевічам, зняволеным беларускім апазыцыянерам.

    Чытаць далей
  • Вызваленыя з-пад варты

    16 траўня, ў дзень беларускай салідарнасці, родныя, сябры і паплечнікі сустрэлі  палітвязняў, вызваленых з-пад варты ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду .Ірына Халіп асуджана да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на два гады, Павал Севярынец — да трох гадоў абмежавання волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу, Сяргей Марцалеў — да двух гадоў пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам на два гады.

    Чытаць далей
  • У Мінску працягваюцца палітычныя працэсы

     Гэтымі спякотнымі красавіцкімі днямі Мінск пераўтварыўся ў суцэльную судовую залю. Залю, у якой адбываецца працэс над палітычнымі апанентамі  дзейснага рэжыма. Яшчэ не паспела знікнуць паніка ў крамах,не паспела адгрымець рэха жудаснага тэракту ў сталічным метро, і абывацель праз паведамленні дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі не можа разабрацца, якіх жа канкрэтна “тэрарыстаў” і “хуліганаў” зараз судзяць, як так хутка магло прайсці следства па такой складанай справе. Высветляецца, што афіцыйныя СМІ, “тэрарыстамі” называюць удзельнікаў акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў 19 снежня 2010.

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS