Судовыя працэсы

Першы дзень суда над аўтарамі графіці “Беларусь мае быць беларускай” азнаменаваўся міліцэйскім бязмежжам. 25 студзеня амонаўцы ў будынку суда збілі двух затрыманых імі актывістаў, якія разгарнулі на знак пратэсту плакат, а таксама журналіста, які паспрабаваў зняць на відэа затрыманне маладзёнаў.Чытаць далей

Учора штрафамі суд Маскоўскага раёна Мінска пакараў Алеся Макаева і Максіма Вінярскага. Меліся судзіць таксама Паўла Севярынца. Актывісты ўдзельнічалі ў акцыі 24 лістапада ў гадавіну рэферэндуму 1996 года, па выніках якога былі істотна пашыраныя паўнамоцтвы прэзідэнта.Чытаць далей

Першы ў новым годзе суд над журналістам-фрылансерам адбыўся ў Гомелі. Суд Гомельскага раёна 13 студзеня прызнаў Ларысу Шчыракову вынаватай у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ і пакараў буйным штрафам.Чытаць далей

Першамайскі суд Мінска 5 студзеня пакараў актывіста “Еўрапейскай Беларусі” штрафам у 30 базавых велічынь за… адзіночны пікет, які палічыў масавым мерапрыемствам.Чытаць далей

Аднаго з удзельнікаў студэнцкай акцыі супраць платных перасдачаў, сацыяльнага актывіста Паўла Сяргея суд Маскоўскага раёна пакараў штрафам у 25 базавых велічыняў (чатыры з паловай мільёна рублёў).Чытаць далей

На знак салідарнасці з жыхарамі Станчыкаў за правядзенне грамадскага абмеркавання будаўніцтва праваслаўнай царквы пад звароты да розных уладных структураў былі сабраныя дзясяткі подпісаў жыхароў іншых вёсак Глубоччыны. У інтэрнэце адпаведную электронную петыцыю падтрымалі больш за 17 тысяч чалавек.Чытаць далей

Венесуэльскі пракурор публічна распавёў пра фальсіфікацыю спраў палітвязняў, пакаяўся за тое, што прымаў удзел у расправе над апазіцыяй і папрасіў прабачэння ў лідара партыі «Народная воля» Леапольда Лопеса, які быў асуджаны да 14 гадоў турмы.Чытаць далей

Суд Цэнтральнага раёна Мінска разглядаў адміністрацыйныя справы ў адносінах да першага намесніка старшыні Руху "За Свабоду" Юрася Губарэвіча і кіраўніка Партыі БНФ Аляксея Янукевіча.Чытаць далей

Напярэдадні разгляду касацыйнай скаргі Міхаіла Жамчужнага ў Вярхоўным судзе, які меў адбыцца 6 кастрычніка (разгляд справы адклалі), праваабарончая група "За Волю" падагульніла і распаўсюдзіла ўсю даступную інфармацыю пра вязня, суд на якім праходзіў у закрытым рэжыме.Чытаць далей

Экс-кандыдат у прэзідэнты і былы палітвязень Мікалай Статкевіч 30 верасня аштрафаваны судом Цэнтральнага раёна Мінска на 50 базавых велічыняў (9 млн рублёў) за другую «сустрэчу з выбарцамі», што прайшла 23 верасня на плошчы Свабоды ў Мінску.Чытаць далей

  • Стартаваў збор подпісаў салідарнасці з Эдуардам Пальчысам

    «Працягваецца збор подпісаў за бел-чырвона-белы сьцяг, але з сёньняшняга дня на кожным пікеце пачынаецца збор подпісаў пад артыкулам Джона Сільвера «5 прычын, па якіх Украіна пераможа РФ», - напісаў Зміцер Дашкевіч у сацсетках.

    Чытаць далей
  • Зміцер Паліенка вызвалены з-пад варты ў залі суда

    12 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска абвешчаны прысуд актывісту, удзельніку велапрабегу “Крытычная маса” Зміцеру Паліенку: 2 гады зняволення з адтэрміноўкай выканання на 2 гады.

    Чытаць далей
  • У Мінску судзяць Змітра Паліенку

    Актывіста судзяць за “гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі” у судзе Цэнтральнага раёна cталіцы. Паводле Змітра Паліенкі, ён спрабаваў адцягнуць міліцыянта ад іншага удзельніка велапрабегу, якога праваахоўнік паваліў на асфальт. Пракурор просіць даць 2 гады з адтэрміноўкаў выкананання прысуду.

    Чытаць далей
  • Магілёўца судзяць за рэпост у сацсетках інфармацыі са старонкі Міколы Статкевіча

    Станіслаў Паўлінковіч зрабіў у сацыяльнай сетцы “Вконтакте” перапост паведамлення, дзе быў заклік прыйсці на мітынг “За Свабодныя выбары” 12 верасня ў 18.00 на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску.

    Чытаць далей
  • Сёння ўвечары пасля трох сутак арышту выходзіць на волю актывіст Леанід Кулакоў

    Яго можна сустрэць і маральна падтрымаць каля брамы ізалятара часовага ўтрымання, што месціцца на завулку Акрэсціна. Мяркуецца, што актывіста вызваляць блізу 23-й гадзіны.

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS