дыскрымінацыя

Праваабарончы цэнтр "Вясна" паслядоўна даследуе пытанне ўтрымання грамадзян у месцах несвабоды і ажыццяўляе адпаведны маніторынг на аснове аналізу нарматыўных актаў і збору звестак аб становішчы зняволеных. Сярод такіх месцаў – лячэбна-працоўныя прафілакторыі, недарэчны сімбіёз рэабілітацыйнага цэнтру і турмы для алкаголікаў і нарказалежных, дзе адсутнічае належнае лячэнне.Чытаць далей

Аднаго з удзельнікаў студэнцкай акцыі супраць платных перасдачаў, сацыяльнага актывіста Паўла Сяргея суд Маскоўскага раёна пакараў штрафам у 25 базавых велічыняў (чатыры з паловай мільёна рублёў).Чытаць далей

Камітэт “Салідарнасць” 18 і 19 снежня ў Магілёве і Гомелі арганізаваў прэзентацыі кампаніі “Разам супраць дыскрымінацыі”, падчас якіх адбываліся прагляд стужак, распаўсюд інфармацыйных буклетаў і ажыўленыя дыскусіі з удзельнікамі.Чытаць далей

Іпрэзу 17 снежня арганізаваў Камітэт “Салідарнасць” у віцебскім доме для правядзення грамадскіх сустрэч. На яе былі запрошаны мясцовыя грамадскія актывісты.Чытаць далей

У межах інфармацыйнай кампаніі “Разам супраць дыскрымінацыі” камітэт “Салідарнасці” арганізаваў сустрэчу з брэсцкімі актывістамі.Чытаць далей

Прадстаўнікі Камітэта “Салідарнасці” правялі сустрэчу з гродзенскімі актывістамі ў межах інфармацыйнай кампаніі “Разам супраць дыскрымінацыі”.Чытаць далей

На мерапрыемстве, арганізаваным Камітэтам “Салідарнасць”, сярод запрошаных гасцей былі намесніца старшыні Руху “За Свабоду” Галіна Cкараход, кіраўніца Беларускай жаночай партыі “Надзея” Алена Яськова, а таксама Уладзімір Дунаеў (Грамадскі балонскі камітэт), Людміла Гразнова (Праваабрончы альянс), Таццяна Агеева (Беларускі дакументацыйны цэнтр), Зміцер Чарных (Беларускі хельсінскі камітэт).Чытаць далей

У дакуменце апісаныя механізмы, практыка і фактычныя прычыны рэпрэсіўных звальненняў, метады супрацьдзеяння рэпрэсіўным звальненням, ацэнены перспектывы далейшага працаўладкавання ахвяр рэпрэсіўных звальненняў.Чытаць далей

Кіраўнік Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (ЕФЖ) Могенс Бліхер Б’ерэгард прапануе ўнесці ў беларускае заканадаўства змены, якія замацавалі б прававы статус журналістаў-фрылансераў. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце сп-ра Б’ерэгарда на імя Аляксандра Лукашэнкі ад 26 лістапада.Чытаць далей

Інжынера па ахове працы мікашэвіцкага прадпрыемства «Граніт» Уладзіміра Табулу звальняюць, не працягваючы кантракт. Бацька чатырох дзяцей кажа, што працу знайсці будзе праблематычна.Чытаць далей

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS