дыскрымінацыя

Праваабаронцы Анатоль Паплаўны, Віктар Казлоў і Леанід Судаленка з Гомеля замовілі на 27 верасня вулічнае шэсце, падчас якога планавалі інфармаванне выбаршчыкаў аб праве кожнага адмовіцца ад удзелу ў выбарах і не ісці на датэрміновае галасаванне. Аднак гарвыканкам ня даў дазволу на правядзенне шэсця.Чытаць далей

Актывісты незалежнага прафсаюза падчас сустрэчы ў мясцовым офісе АГП распавялі на відэакамеру свае гісторыі звальнення. Відэаматэрыялы будуць скарыстаныя для стварэння відэадакументаў.Чытаць далей

На Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў (ТДіА) працягваецца зачыстка шэрагаў Свабоднага прафсаюзу беларускага. Нагадаем, зусім нядаўна тут не працягнулі кантракты з Сяргеем Пічуговым і Аксанай Кернажыцкай. У абодвух выпадках працоўныя страцілі магчымасць забяспечваць дзяцей, бо не могуць знайсці новую працу.Чытаць далей

Былы палітычны зняволены Юры Рубцоў расказаў ініцыятыве «Праваабаронцы супраць катаванняў» пра ўмовы ўтрымання ў следчым ізалятары горада Баранавічы і адказаў на некаторыя пытанні.Чытаць далей

Упраўленне ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкаму прыняло бок салігорскіх супрацоўнікаў ДАІ ў справе аб парушэння імі моўных правоў салігорскага кіроўцы Аляксандра Малочкі.Чытаць далей

Праваабарончы цэнтр "Вясна" выступае супраць любых праяваў дыскрымінацыі, а моўнае пытанне – адно з найбольш вострых і праблемных для беларусаў. Перавага рускай мовы над роднай беларускай ва ўсіх сферах жыцця супярэчыць не толькі Канстытуцыі Беларусі, страта нацыянальнай мовы пагражае незалежнасці краіны.Чытаць далей

Такое меркаванне выказаў юрыст Павал Сапелка у каментары пастановы Саўміна №685, згодна з якой выканаўчыя і распарадчыя органы павінны будуць прадастаўляць працоўныя месцы для працаўладкавання алкаголікаў.Чытаць далей

Інфармацыяй пра ўмовы жыцця ў «Выпраўленчай установе адкрытага тыпу №18» Гомеля падзяліўся адзін з асуджаных, жыхар Рэчыцы Уладзімір Прадкін. Звярнуцца да журналістаў мужчыну вымусіла адчайнае становішча, у якое ён трапіў на «хіміі»: грошай узяць няма адкуль, а харчаванне прадугледжана толькі за свой кошт.Чытаць далей

Юрыст Павел Сапелка ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары» раскрывае пытанне аб неабгрунтаваным абмежаванні права ўдзельнічаць у выбарах асуджаных і зняволеных следчых ізалятараў.Чытаць далей

19 жніўня суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў журналістаў Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава вінаватымі ў парушэнні арт. 22.9 КаАП і аштрафаваў кожнага на 25 базавых велічыняў. Чытаць далей

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS