дыскрымінацыя

На сесіі Палаты прадстаўнікоў 13 лістапада дэпутат ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая ўзняла пытанне аб свабодным і роўным доступе да інфармацыі.Чытаць далей

Падатковая інспекцыя папрасіла жыхара Рагачова Аляксандра Антонава даць справаздачу «за ўдзел у фінансавання дзяржаўных выдаткаў» у 2015 годзе. Беспрацоўны будаўнік выплачваць збор на беспрацоўных адмовіўся і заявіў, што будзе ў судзе даказваць актыканстытуцыйнасць прэзідэнцкага Дэкрэта аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства, сумна вядомага ў народзе як Дэкрэт аб дармаедах.Чытаць далей

Прадстаўнікі ініцыятывы «Матчын рух 328» і апазіцыйных партый вырашылі распачаць сумесныя дзеянні супраць несправядліва асуджаных па артыкуле «незаконны распаўсюд і ўжыванне наркатычных сродкаў».Чытаць далей

Новыя правілы ўнутранага распарадку месцаў адбыцця адміністрацыйнага арышту, зацверджаныя ў кастрычніку 2015 года і закліканыя палепшыць становішча арыштаваных асоб, выклікаюць шмат пытанняў, паведамляюць "Праваабаронцы супраць катаванняў".Чытаць далей

Станіслаў Паўлінковіч зрабіў у сацыяльнай сетцы “Вконтакте” перапост паведамлення, дзе быў заклік прыйсці на мітынг “За Свабодныя выбары” 12 верасня ў 18.00 на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску.Чытаць далей

Апошнім часам аматарам самага экалагічнага віду транспарту жыць у Мінску становіцца ўсё цяжэй.Чытаць далей

Актывіст грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Леанід Кулакоў атрымаў SМS з запрашэннем у суд Цэнтральнага раёна Мінска. 13 верасня аб 11 гадзіне адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы, распачатай паводле артыкула 23.34 КоАП, за удзел у акцыі 25 жніўня.

Для Леаніда Кулакова SМS з суда было поўнай нечаканасцю. З яго слоў ніякага пратаколу ў адносінах да яго падчас акцыі не складалася. У копіі, якая была дасланая заказным лістом для азнаямлення, напісана, што актывіст прымаў удзел у несанкцыяваным святкаванні 25-годдзя суверэнітэта Беларусі, які быў абвешчаны ў 1991 годзе Вярхоўным Саветам БССР, чытаў верш у скверы Янкі Купалы і крычаў “Жыве Беларусь” і такім чынам парушыў артыкул 23.34 КоАП. У пратаколе таксама адзначана, што актывіст падпісваць пратакол адмовіўся.Чытаць далей

Міліцыя склала адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненні да 14 удзельнікаў несанкцыянаванага шэсця ў Мінску, якое адбылося 25 жніўня і было прысвечана 25-годдзю ўваходжання ў сілу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.Чытаць далей

У Беларусі толькі 32 СМІ выпускаюцца на роднай мове. Гэта гаворыцца ў адказе намесніка міністра інфармацыі Беларусі Уладзіміра Матусевіча на запыт прэс-сакратара ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаўБарыса Гарэцкага.Чытаць далей

Галоўны рэдактар газеты паведаміў кандыдату па Свіцлацкай выбарчай акрузе № 93 Юрыю Хашчавацкаму, што ягоная праграма “не можа быць апублікаваная, бо не адпавядае патрабаванням артыкулаў 47 і 75 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь”.Чытаць далей

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS