рэпрэсіі

На гэтым тыдні выходзяць на свабоду тыя, хто быў затрыманы альбо прайшоў суды 23,24, 25, 30, 31 сакавіка і пакараны арыштамі за ўдзел у акцыях недармаедаў, у шэсці на Дзень Волі, а таксама паводле сфабрыкаваных міліцыяй пратаколах аб адміністрацыйным парушэнні.Чытаць далей

У першыя дні красавіка выходзяць на свабоду тыя, хто быў прэвентыўна затрыманы 23-24 сакавіка і пакараны паводле ілжывых сведчанняў міліцыі, а таксама пакараныя за удзел у ранейшых акцыях недармаедаў, заклікі ў сацыяльных сетках да ўдзелу ў акцыях, несанкцыяванае вулічнае шэсце Дня Волі 25 сакавіка.Чытаць далей

Пасля адбывання адміністрацыйнага арышту за мірныя сацыяльныя-палітычныя пратэсты і адзначэнне Дня Волі сёння вызваляецца 16 чалавек, заўтра – 17, паслязаўтра – 7.Чытаць далей

Сем беларускіх праваабарончых арганізацый 24 сакавіка выступілі з заявай, у якой рашуча пратэстуюць супраць хвалі рэпрэсій уладаў у дачыненні да грамадзян за мірныя пратэсты з сацыяльна-эканамічнымі і палітычнымі патрабаваннямі.Чытаць далей

Сілавікі ў цывільным пасля заканчэння мірнай акцыі пратэсту супраць дэкрэта №3 пераследавалі маладзёнаў, якія з’яўляюцца прыхільнікамі анархісцкага руху, і праз некаторы час жорстка затрымалі і даставілі іх у Цэнтральны і Першамайскі РУУСы.Чытаць далей

Пачынаючы з 3-га сакавіка ўлады ўжываюць жорсткія рэпрэсіі супраць удзельнікаў грамадзянскіх і сацыяльных акцый – у абарону Курапатаў у Мінску і супраць прэзідэнцкага Дэкрэта №3. Паводле праваабаронцаў ПЦ "Вясна", агулам затрымана больш за 100 чалавек, пакараныя адміністратыўнымі арыштамі больш за 30 чалавек.Чытаць далей

У Маладзечна пакаралі 11 актыўных удзельнікаў марша недарамаедаў, што прайшоў 10 сакавіка, арыштамі на тэрмін ад 7 да 15 сутак. У Мінску днямі раней пакаралі трохсуткавымі арыштамі Сяргея Пальчэўскага і Змітра Дашкевіча за абарону Курапатаў.Чытаць далей

Пра шматлікія буйныя штрафы у мінулым годзе, якімі каралі грамадскіх актывістаў за акцыі салідарнасці, ужо шматкроць пісалі незалежныя СМІ. Сёлета са студзеня стала вядома пра выпадкі забароны на адчужэнне нерухомай маёмасці з боку Дэпартамента выканання пакаранняў. Прычым агульны кошт маёмасці, якой забараняецца распараджацца можа перавышаць велічыню штрафу ў 100 і болей разоў.Чытаць далей

Вольга Мікалайчык была аштрафаваная за ўдзел у шэрагу мірных вулічных пікетаў, у якіх удзельнічала летась. Сярод іншых гэта пікет «нацыянальнага сцяга», пікет салідарнасці з грамадскімі актывістамі Эдуардам Пальчысам, Нінай Багінскай і многімі іншымі. Памер нясплочаных штрафаў дасягнуў 5200 рублёў.Чытаць далей

Паэта і барда Змітра Захарэвіча, які каля помніка нацыянальным героям чытаў свае вершы, пад Новы год аштрафавалі на 1050 рублёў.Чытаць далей

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS