Адказаць на каментар

Цяжка знайсці ў дэмакратычным асяроддзі магілеўшчыны чалавека, які б не ведаў Барыса Бухеля. А сярод тых хто сутыкнуўся ў сваей дзейнасці з нашай судовай  ольбо праваохоўчай сістэмай,такіх  знайсці зусім немагчыма. Воляй лёсу на Барыса  Леанідавіча  узваліліся праблемы абароны людзей. Ужо не адзін год ён ўзначальвае Магілеўскі правабарончы цэнтр. Цяжка зараз падлічыць колькі разоў яму за гэты час прыйшлось прайсці праз суды, сутыкнуцца сам на сам з неправамернымі дзеяннямі супрацоўнікаў міліцыі, адбываць пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання.

У цяперашніх умовах вельмі цяжка супроцьстаяць адладжанай рэпрэсіўнай дзяржаўнай машыне. На вялікі жаль, пакуль часцей за ўсе, такіх людзей як Бухель і яго аднадумцы, чакаюць паразы. Але нягледзячы ні на якія цяжкасці, Барыс Леанідавіч дзень за днём працягвае займацца сваёй справай.

 І за гэты час у дапамозе нікому не было адмоўлена. Крылатым сярод магілёўскім грамадскіх актывістаў стаў выраз Барыса Леанідавіча: цяперашняе чынавенства павінна аберагаць праваборонцаў, таму што калі яны будуць адхілены ад улады, то ня будзе да каго звярнуцца па дапамогу.

Не аднойчы, падчас выбарчых кампаній, прыходзілася спадару Бухелю ў якасці назіральніка, адстойваць літару закону ў няроўным супрацьстаянні з  чальцамі выбарчых камісій, выконваючых загадына фальсіфікацыю з боку ўладнай вертыкалі.

Магілеўскі “Грамадскі магістрат” прызнаў Барыса Бухеля “Чалавекам году”. Было адзначана, што Барыс Леанідавіч на працягу больш як за дваццаць год займаецца вельмі цяжкай працай і робіць гэту працу спакойна і сумленна

Пры гэтым у штодзённым жыцці Барыс Леанідавіч застаецца вельмі сціплым чалавекам. Па словах старшыні Каардынацыйнай рады Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл Юрыя Новікава гэты чалавек ніколі не падмане і не здрадзіць. Таму што на першым месцы ў такіх людзей заўседы стаіць сумленне.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку