Адказаць на каментар

Удзельнічаць у выбарах у Магілеве становіцца сапраўды небяспечнай справай. Здарэнне, якое адбылося з вядомым Магілеўскім дэмакратычным актывістам Аляксей Паўлоўскі, можна без перабольшвання назваць незвычайным.

У нядзелю, 16 сакавіка, Паўлоўскі распаўсюджваў на тэрыторыі выбарчай акругі, дзе з’яўляецца кандыдатам у мясцовы савет, перадвыбарчыя ўлеткі. Але гэты дзень аказаўся не зусім удалы для перадвыбарчай агітацыі. На Паўлоўскага напалі двое невядомых, бацька і сын, якія аказаліся вялікімі прыхільнікамі дзеючай улады. Старэйшы з іх быў к таму ж у не цвярозым стане. “Выбаршчыкі” праявілі сапраўдную агрэсію супраць дэмакратычнага актывіста. У выніку гэтага здарэння  Аляксей атрымаў цялесныя пашкоджанні.

Да гэтага часу наш сайт не аднаразова пісаў пра Аляксея Сямёнавіча. У Магілеве Паўлоўскі вядомы як чалавек з неабмежаванай энергіяй. Пад час кожнай выбарчай кампаніі ён без усялякай дапамогі збіраў па некалькі тысяч подпісаў за вылучэнне кандыдатаў розных узроўняў. Не аднаразова, як і гэтым разам, сам вылучаўся кандыдатам у дэпутаты. Яшчэ набыў сярод выбаршчыкаў вядомасць тым, што нестандартна падыходзіў да балючых праблемаў, паказваючы абсурднасць дзеянняў улады праз прадстаўленне іх у камічным выглядзе.

Многія ў Магілёве бачаць у выпадку прымянення гвалту да кандыдата ў дэпутаты сімвалічны знак падрыхтоўкі да выбараў, ён яскрава сведчыць, на якіх людзей абапіраецца сучасная ўлада.

Аляксей Сяменавіч Паўлоўскі, чалавек, які прайшоў праз многія суды, штрафы, адміністратыўныя арышты, шматлікія звальненні з працы за палітычную дзейнасць. Такімі прымітыўнымі дзеяннямі сапраўднага  кандыдата ад народа спыніць немагчыма.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку