Адказаць на каментар

12 ліпеня на 65-м годзе жыцця сышла ў іншы свет вядомая расійская праваабаронца, дысідэнтка савецкіх часоў, чалавек з велізарным пачуццём гонару і сумленнем Валерыя Навадворская.

Яна памерла ў рэанімацыі аддзялення гнойнай хірургіі маскоўскай бальніцы, куды была шпіталізаваная раніцай.

Валерыя Навадворская ўраджэнка Беларусі (нарадзілася ў 1950 г. у Баранавічах). Яна заўсёды памятала пра людзей, якія знаходзіліся пад ціскам дыктатуры. Яе голас у абарону прыхільнікаў дэмакратычных каштоўнасцяў гучаў заўсёды гучна, яе словы былі надзвычай трапныя і балючыя для тыранаў, бо гэта былі словы Праўды, якія адкрывалі людзям вочы на іх сапраўднае мінулае, сучаснасць і будучыню. Тыя словы немагчыма было аспрэчыць.

Як адзначыў у сацыяльных сетках Алесь Чайчыц, "Валерыя Навадворская абараняла незалежную і дэмакратычную Беларусь. У расейскай палітыцы ніколі не было і ніколі ня будзе другога такога ж адданага і шчырага сябра Беларусі. <…> Навадворская была ўвасабленьнем волі, парадачнасьці, увасабленьнем Каштоўнасьцяў з вялікае літары. Затраўленым сумленьнем шматпакутнай расейскай нацыі, калі хочаце. Чалавекам-камэртонам, зь якім можна было не пагаджацца, чые ацэнкі і выказваньні маглі гучаць занадта рэзка і адназначна – але які ў рэшце рэшт ува ўсім меў абсалютную рацыю".

"Самы прамы і шчыры чалавек з усіх, каго я ведаў. Яна гучна казала тое, пра што мы шапталі. Яна не мірылася з тым, з чым мы змірыліся",– адзначае былы палітычны вязень пуцінскай Расіі Міхаіл Хадаркоўскі.

"Сыход Навадворскай гэта грандыёзная страта для ўсяго грамадства, таму што павінен гучаць хоць бы адзін бясстрашны голас, які нагадвае пра тое, што любы грамадзянскі канфармізм мае свае межы. А гэта быў голас сапраўднага асветніка", – заўважае журналіст Мацвей Ганапольскі.

"Яна, сярод усёй гэтай двухсэнсоўнай гнілі, многія гады заставалася неверагодным эталонам гонару. І дзіўнай, герцэнаўскай сілы публіцыстам. А яе непрыманне зла было сапраўды шэкспіраўскай сілы. Мы яшчэ проста не ў стане зразумець, хто жыў сярод нас і каго мы страцілі сёння", – лічыць Віктар Шэндэровіч.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку