Адказаць на каментар

Камітэта па правах чалавека Арганізацыі аб’яднаных нацый прыняў пять новых рашэнняў адносна Беларусі.

На 111-й летняй сесіі Камітэта па правах чалавека ААН, якая прайшла 7-25 ліпеня бягучага года разгледжана пять новых беларускіх спраў, па якіх прыняты рашэнні аб парушэнні з боку Урада Беларусі тых ці іншых правоў беларускіх грамадзян. Кароткі агляд спраў для Гомельскай Вясны каментуе кіраўнік Гомельскага Цэнтра стратэгічных цяжбаў Леанід Судаленка.

Справа Марына Коктыш супраць Беларусі (№1985/2010) тычыцца стварэння ў 2008 годзе перашкод журналісту незалежнай газеты "Народная Воля" патрапіць і працаваць у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (ніжняя палата беларускага парламента). Разглядаючы дадзеную справу Камітэт па правах чалавека прыйшоў да высновы, што ствараючы журналісту перашкоды ў атрыманні інфармацыі Урад Беларусі тым самым дапусціў парушэнне артыкула 19(2) Пакта (свабода шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю).

Справа Павел Казлоў супраць Беларусі (№1986/2010) мае дачыненне да пераследу пенсіянера за крытыку супрацоўніка страхавой кампаніі ў лісце міністру фінансаў Рэспублікі Беларусь. Разглядаючы гэтую справу Камітэт па правах чалавека прыйшоў да высновы, што пераследуючы грамадзяніна за крытыку чыноўніка, Урад Беларусі абмяжоўвае яго правы на свабоду выказвання свайго меркавання, тым самым парушае артыкул 19(2) Пакта).

Справа Таццяна Ячнік супраць Беларусі (№1990/2010) мае дачыненне да пенсіянеркі, праваслаўнай хрысьціянкі, якая адмовілася атрымліваць новы пашпарт, угледзеўшы ў ім антыхрысьціянскіх сімвалы (лік дъявола) і як следства пазбавілася магчымасці атрымліваць пенсію. Дадзеная справа прызнана непрымальнай.

Справа Раіса Міхайлоўская і Алег Воўчак супраць Беларусі (№1993/2010) мае дачыненне да ліквідацыі ў судовым парадку грамадскага аб'яднання "Прававая дапамога насельніцтву". Разглядаючы дадзеную справу Камітэт па правах чалавека прыйшоў да высновы, што ліквідуючы па сваёй ініцыятыве асацыяцыю па надуманых прычынах, Урад Беларусі тым самым парушае права на свабоду асацыяцыі. Па гэтай прычыне ў гэтай справе ўстаноўлена парушэнне артыкула 22 Пакту.

Справа Васіль Палякоў супраць Беларусі (№2030/2011) мае дачыненне да забароны пікетавання ў Гомелі, накіраванага на прыцягненне грамадзян не ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах 2008 года. Разглядаючы дадзеную справу Камітэт па правах чалавека прыйшоў да высновы, што забараняючы мірны сход грамадзян, Урад Беларусі кожны раз абавязаны абгрунтаваць, для дасягнення якіх мэт ён абмяжоўвае права на мірны сход. А паколькі ў гэтай справе Урад ня прывёў ніякіх сур'ёзных аргументаў, Камітэт па правах чалавека прыйшоў да высновы аб парушэнні артыкула 21 Пакту.

З усімі рашэннямі КПЧ ААН па беларускіх справах можна азнаёміцца ​​на сайце Гомельскага Цэнтра стратэгічных цяжбаў litigation.by

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку