Адказаць на каментар

Цэнтр прававой трансфармацыі і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў падрыхтавалі альтэрнатыўную справаздачу «Свабода асацыяцыяў і прававыя ўмовы для дзейнасці арганізацыяў грамадзянскай супольнасці».

У гэтым дакуменце прадстаўлены экспертны аналіз выканання рэкамендацыяў, якія былі атрыманыя Рэспублікай Беларусь у часе праходжання першага цыклю Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) на сесіі Савету па правах чалавека ААН у 2010 годзе, паведамляе прэс-служба Асамблеі НДА.

Аўтары альтэрнатыўнай справаздачы адзначаюць асноўныя прававыя перашкоды, з якімі сутыкаюцца беларускія няўрадавыя арганізацыі у сваёй дзейнасці, а таксама даюць рэкамендацыі па магчымым паляпшэнні забеспячэння свабоды асацыяцыяў у Беларусі.

Стварэнне альтэрнатыўнай справаздачы абумоўлена тым, што ў траўні 2015 году на 22 сесіі Савету па правах чалавека ААН урад нашай краіны прадставіць Савету па правах чалавека сваю справаздачу аб выкананні рэкамендацыяў, якія былі атрыманыя Рэспублікай Беларусь у 2010 годзе ў часе першага цыклю UPR.

Цэнтр прававой трансфармацыі і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў ў межах устаноўленай працэдуры ўжо перадалі альтэрнатыўную справаздачу ў Савет па правах чалавека ААН.

Больш падрабязна са зместам альтэрнатыўнага дакумента і планамі яго распаўсюджання беларуская грамадскасць можа азнаёміцца на брыфінгу 11 верасня па адрасе: Мінск, вул. Нававіленская, 38–10, Пачатак у 12.30.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку