Адказаць на каментар

Праваабаронца Наста Лойка апублікавала ў сваім фэйсбуку ліст да Міністэрства ўнутраных спраў, дзе звяртае ўвагу на неправамернасць ужывання празмернай жорсткасці пры затрыманні альбо нейтралізацыі злачынцаў і правапарушальнікаў.

Частыя выпадкі забойства правапарушальнікаў супрацоўнікамі міліцыі ўказваюць на недастатковую кампетэнтнасць сілавых структураў, паколькі, на думку праваабаронцы, вельмі важна выконваць патрабаванні прапарцыйнасці і неабходнасці пры ўжыванні зброі.

Наста Лойка ў сваім лісце звяртае ўвагу на артыкул 2 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паводле якога, “чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы”, на міжнародныя абавязальніцтвы Беларусі, прынцыпы гуманізму, якія адлюстраваныя ў артыкулах 4 і 26 “Закона аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь”.

Праваабаронца адзначае, што паводле Закона “супрацоўнік органаў унутраных спраў абавязаны імкнуцца прычыніць найменшую шкоду жыццю, здароўю, гонару і годнасці і маёмасці грамадзян”.

Нягледзячы на тое, што чалавек здзяйсняе злачынства, ён, тым не менш, застаецца грамадзянінам і носьбітам чалавечай годнасці.

Наста Лойка просіць міліцыю, у выпадку, калі яна, крый Божа, стане закладніцай, не ўжываць зброю на паражэнне ў дачыненні да злачынцаў і  ў кожным разе даваць публічныя тлумачэнні грамадству радыкальных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі.

Нагадаем, 1 кастрычніка ў Мінску ў гандлёвым цэнтры “Шчасце” стрэлам у галаву быў нейтралізаваны злачынца, які хацеў абрабаваць абменнік, праз дзень у Воршы міліцыянты застрэлілі п’янага дэбашыра.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку