Адказаць на каментар

Першыя прэвентыўныя затрыманні палітычна актыўных грамадзян пачаліся ў Беларусі яшчэ ў 2006 годзе. З цягам часу гэта практыка набывае маштаб. А між тым, прэвентыўныя затрыманні з’яўляюцца незаконнымі.

Міжнародная Федэрацыя Правоў Чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр “Вясна” падрыхтавалі даклад “Адвольныя прэвентыўныя затрыманні актывістаў у Беларусі”. Прэзентацыя справаздачы адбылася 15 кастрычніка ў сядзібе “Вясны”.

У падрыхтаваным дакуменце ўздымаецца праблема сістэмнага і сістэматычнага выкарыстання беларускімі ўладамі прэвентыўных затрыманняў дэмакратычных актывістаў напярэдадні важных грамадскіх падзеяў дзеля папярэджання любых формаў пратэсту.

Валянцін Стэфановіч нагадаў, што першыя прэвентыўныя затрыманні палітычна актыўных грамадзянаў пачаліся ў Беларусі яшчэ ў 2006 годзе, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Толькі ў той час былі затрыманыя 236 чалавек. Наступная хваля такіх затрыманняў адзначалася ў 2012 годзе перад прыездам ў Мінск расійскіх кіраўнікоў Уладзіміра Пуціна і Дзмітрыя Мядзведзева. А сёлета, перад хакейным першынством “пад раздачу” трапілі не толькі палітычныя актывісты, але і футбольныя фанаты, асацыяльныя элементы, асобы без сталага месца жыхарства ды іншыя катэгорыя грамадзян, якія ўлады палічылі недабранадзейнымі.

Юрыст Павел Сапелка звярнуў увагу на тое, што тыя прэвентыўныя затрыманні, якія мелі і маюць месца ў цяперашняй Беларусі, з’яўляюцца незаконнымі. “У заканадаўстве дакладна прапісаны выпадкі, у якіх асоба можа быць пазбаўленая волі. У прыватнасці, адзначаецца, што без здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння могуць быць затрыманы толькі людзі без пэўнага месца жыхарства, каб высветліць іх асобу і пашпартызаваць іх, а таксама асобы з псіхічнымі захворваннямі для перадачы іх у органы аховы здароўя. Усе астатнія затрыманні могуць мець месца толькі ў тым выпадку, калі асоба ўжо здзейсніла грамадска-небяспечнае дзеянне”, — адзначыў Сапелка.

Што тычыцца адміністрацыйных правапарушэнняў, то чалавека, паводле заканадаўства, могуць затрымаць толькі пасля здзяйснення правапарушэння, але ніяк не па нейкім падазрэнні. Тым не менш, у Беларусі такія выпадкі маюць месца, і колькасць іх расце.

Актывіст кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Максім Вінярскі, які шматкроць зведаў на ўласным досведзе, што такое прэвентыўнае затрыманне, адзначыў, што ў РУУСах і ў судах праваахоўнікі не саромеюцца проста хлусіць, падводзячы затрыманых актывістаў пад артыкул “непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі” ды іншыя. А суды, наўмысна ці не, прымаюць словы прадстаўнікоў улады да веры.

Валянцін Стэфановіч дадаў, што апошнім часам міліцыянты і спецслужбоўцы ставяць за віну актывістам не толькі лаянку матам ці спраўленне натуральнай патрэбы ў грамадскім месцы, як гэта было ў папярэднія гады, але і знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення.

“Варта адзначыць, што практыка адвольных затрыманняў шырока выкарыстоўваецца ўладамі Беларусі ў дачыненні да апазіцыйных актывістаў і набыла сістэмны і сістэматычны характар. У сувязі з гэтым FIDH і Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуюць ад уладаў “неадкладнага вызвалення Паўла Вінаградава і адмены ўсіх незаконных судовых пастаноў у дачыненні да яго, спынення практыкі адвольных затрыманняў і іншых формаў ціску і пераследу ў дачыненні да Паўла Вінаградава і іншых актывістаў апазіцыйных групаў і рухаў, вызвалення ўсіх палітвязняў, якія знаходзяцца ў турмах і папраўчых калоніях Беларусі, спынення практыкі пераследу іншадумцаў у Беларусі як неабходнай умовы для нармалізацыі сітуацыі з правамі чалавека ў краіне”.

Паводле novychas.info
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку