Адказаць на каментар

Лаўрэатамі сёлета сталі Алена Танкачова (праваабаронца года), Людміла Казак (адвакат года). У намінацыі журналіст года адзначаны Алена Панкратава з Радыё Свабоды і сайт ПЦ “Вясна”.

У арганізацыі мерапрыемства прымалі ўдзел 9 арганізацый: Камітэт “Салідарнасць”, ПЦ “Вясна”, Праваабарончы альянс, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, Дом правоў чалавека, Центр па правах чалавека, Прававая ініцыятыва, Дакументацыйны цэнтр, “Платформа Inovation”. Яны вылучылі па аднаму прадстаўніку ў журы.

Таксама ў выбары лаўрэатаў нацыянальнай праваабарончай прэміі прымалі ўдзел лаўрэаты мінулых гадоў. Сярод іх Сяргей Кручкоў (“Маю права”, Белсат). Сямён Печанко, Юлія Дарашкевіч, Андрэй Пачобут, Алег Груздзіловіч, Тамара Сідарэнка, Павал Сапелка, Раман Кісляк, Любоў Кавалёва, Гары Паганяйла, Алесь Бяляцкі.

Такім чынам сёлета лаўрэатаў вызначалі 20 сябраў журы. Намінавалася на праваабарончую прэмію 19 чалавек

Алена Танкачова пры атрыманні прэміі сціпла адзначыла, што плён яе працы – гэта калектыўная праца ўсёй арганізацыі Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend.

Алена Панкратава сказала: “Я пішу пра людзей, якія знаходзяцца на самым дне жыцця.”

Прадстаўніца сайта ПЦ “Вясна” Ірына Пракопчык у сваім выступе падкрэсліла, што іх задача пашыраць інфармацыю пра выпадкі парушэння правоў чалавека: “Мы не толькі асвятляем дзейнасць арганізацыі, але і пішам пра факты парушэння правоў чалавека, пра якія даведваемся. Звяртаем увагу СМІ і грамадства на гэта. Людзі, пра якіх мы пішам, кажуць, што для іх гэта вельмі моцная падтрымка. І гэта стрымлівае свавальствы чыноўнікаў у тым ліку”. Ірына таксама ад імя ПЦ “Вясна” падзякавала прафесійным журналістам, што працуюць у праваабарончай тэматыцы.

Гары Паганяйла, падчас віншавання адвакаткі Людмілы Казак адзначыў, што “асабліва няпроста быць адвакатам у такой дзяржаве як наша. Адвакаты адчуваюць істотны ціск з боку уладаў і, нягледзячы ні на што робяць сваю справу”. Людміла ў сваю чаргу падзякавала ПЦ “Вясна” за вылучэнне яе кандыдатуры на прэмію і за магчымасць атрымліваць досвед і прафесійна ўдасканальвацца, працуючы там.

Дырэктар Беларускай службы “Радыё Свабода” Аляксандр Лукашук у сваім выступе адзначыў, што Сусветны дзень абароны правоў чалавека 10 снежня – вялікі дзень для гісторыі Беларусі, і што сённяшні склад лаўрэатаў дэманструе – сапраўды менавіта жанчыны найлепш сябе праяўляюць у праваабарончай дзейнасці ў Беларусі.

“Мы як журналісты ганарымся тым, што вы робіце. Беларускія праваабаронцы маюць бліскучую рэпутацыю у свете, як смелыя і адважныя”, – заявіў Аляксандр Лукашук і запрасіў на ўручэнне прэміі Францішка Аляхновіча, якое адбудзецца сёння ўвечары ў сядзібе Партыі БНФ.

Імпрэзу адкрывае заснавальніца прэміі Людміла Гразнова

Праваабаронцу года Алену Танкачову віншуе Любоў Кавалёва

Сяргей Кручкоў віншуе з атрыманнем прэміі Алену Панкратаву

Дыплом прымае прадстаўніца сайта ПЦ "Вясна" Ірына Пракопчык

Гары Паганяйла уручае дыплом Людміле Казак

Выступае дырэктар Беларускай службы "Радыё Свабода" Аляксандр Лукашук


Даведка:

Прэмія (тады назва была “Праваабарончы конкурс”) заснавана ў 2008 годзе “Праваабарончым Альянсам” (Першымі лаўрэатамі сталі Барыс Звозкаў, Тамара Сідарэнка, Сямён Печанко).
Лаўрэты 2009 года – Раман Кісляк, Павал Сапелка, Алег Груздзіловіч
У 2011 годзе да падрыхтоўкі штогадовай імпрэзы і вызначэння лаўрэатаў (яе сталі называць “праваабарончая прэмія”) далучыўся шэраг іншых структур. Лаўрэатамі тады сталі Алесь Бяляцкі, Дар’я Ліпкіна і Марына Кавалеўская (адвакаты). Юлія Дарашкевіч ды Уладзь Грыдзін.
Лаўрэаты 2012 года – Любоў Кавалёва (праваабаронца), Аліна Шостак і Альвіна Дрыго (адвакаты), Андрэй Пачобут (журналіст).
У 2013 годзе лаўрэатамі сталі Андрэй Бандарэнка, гары Паганяйла, праграма Белсат “Маю права”.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку