пераслед

Гомельскі фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў поштай з Лоева чатыры адміністрацыйныя пратаколы, а Аляксей Атрошчанка — два.Read more

У судзе горада Жодзіна 23 траўня адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў актывістаў, затрыманых у суботу на мітынгу салідарнасці з прадпрымальнікамі. На 5 удзельнікаў акцыі былі складзеныя пратаколы аб ўдзеле ў несанкцыянаваным мерпрыемстве (арт.23.34 КаАП). Усіх пакаралі буйнымі штрафамі.Read more

Учора штрафамі суд Маскоўскага раёна Мінска пакараў Алеся Макаева і Максіма Вінярскага. Меліся судзіць таксама Паўла Севярынца. Актывісты ўдзельнічалі ў акцыі 24 лістапада ў гадавіну рэферэндуму 1996 года, па выніках якога былі істотна пашыраныя паўнамоцтвы прэзідэнта.Read more

Актывіст Леанід Кулакоў ужо тройчы абскарджвае ўмовы ўтрымання ў ізалятары горада Смалявічы, лічыць, што яны прыніжаюць чалавечую годнасць, прыносяць фізічныя і маральныя пакуты.Read more

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку наведалі кватэру Лобавых ў пошуках былога палітвязня. Маці былога палітычнага зняволенага Эдуарда Лобава не выключае, што супраць сына ўзбуджаная новая крымінальная справа.Read more

Каля чыгуначнага вакзала Магілёва затрымалі грамадскіх актывістаў Юрася Навіцкага і Таццяну Грачанікаву. Прычына – выклік міліцыі агрэсіўнай прыхільніцай Расіі сталага ўзросту.Read more

Незалежную журналістку Таццяну Смоткіну пакаралі штрафам на 4,5 млн рублёў. Суд Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці прызнаў незалежную журналістку вінаватай у парушэнні сумна вядомага артыкула 22.9 КаАП ("незаконны выраб альбо распаўсюд прадукцыі СМІ").Read more

Міліцыянты чарговы раз выкарыстоўваюць практыку прэвентыўных затрыманняў перад буйнымі дзяржаўнымі святамі, каб у гэтыя дні кіраўніцтву краіны нішто не замінала купацца ў промнях усенароднай падтрымкі.Read more

Суд Ленінскага раёна 21 студзеня прысудзіў 15 сутак арышту двум анархістам — хлопцу і дзяўчыне. Іх абвінавацілі ў тым, што яны не падпарадкаваліся патрабаванням міліцыі.Read more

Працяг разгляду скаргі Уладзіміра Андрыенкі аб адлічэнні яго з юрыдычнага факультэта БДУ адбыўся 14 студзеня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска.Read more

Syndicate content