Падтрымай арыштаваных патрыётаў – падпішы заяўку на пікет!

Актывісты Руху «За Свабоду» запусцілі «карусель пікетаў» на знак салідарнасці з арыштаванымі па справе патрыётаў. Далучыцца да чыннай справы можа любы ахвотны.

Серыю пікетаў у падтрымку арыштаваных па справе беларускіх патрыётаў плануюць правесці актывісты Руху «За Свабоду». Ужо пададзеныя адпаведныя заяўкі ў Мінгарвыканкам на правядзення мерапрыемстваў 20 і 22 траўня.

Ініцыятары адзначаюць у заяўцы, што пікеты мяркуецца праводзіць на знак «салідарнасці з затрыманымі ў другой палове сакавіка ў межах крымінальнай справы “Аб падтрыхтоўцы масавых беспарадкаў” (на сённяшні момант 18 чалавек, якія знаходзяцца ў СІЗА № 1 на вул. Валадарскага ці СІЗА КДБ)».

Мэтай пікетаў з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да крымінальнай справы, якая па надуманых прычынах распачатая ў адносінах да шэрагу патрыётаў і «мае відавочныя прыкменты палітычнай прыкметы палітычнай матываванасці».

Ініцыятары акцыі прапанавалі тры магчымых месцаў правядзення пікетаў: ля КДБ, ля СІЗА № 1, на плошчы Бангалор ці любое іншае месца Мінска.

“Вельмі важна праяўляць салідарнасць з людзьмі, якія паказалі сябе сваёй грамадскай дзейнасцю сапраўднымі беларускімі патрыётамі, якім баліць за нацыянальныя каштоўнасці, якія хочуць бачыць Беларусь незалежнай краінай. Абуральна, што ўдар рэпрэсіўнай сістэмы накіраваны на такіх людзей”, — сказаў сайту рyx.by сябра Рады Руху “За Свабоду” Арцём Лява.

На гэты момант заяўкі на пікеты плануюць падаваць сябры Руху «За Свабоду», але да кампаніі можа далучыцца кожны ахвотны: бланкі можна атрымаць на офісе арганізацыі (пр-т Незалежнасці 80-73, Мінск) альбо спампаваць тут і раздрукаваць ды запоўніць самастойна. Аформленная заяўка перадаецца ў Мінгарвыканкам. Для эфектыўнай каардынацыі пасля гэтага трэба любым зручным метадам (напрыклад на мэйл www.pyx.by@gmail.com) паведаміць абраную для пікета дату.

Адзначым, што па "справе патрыётаў" затрыманы сярод іншых сябра Руху "За Свабоду" Сяргей Стыбульскі.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.