Падпішыся на рассылку
Навіны
У Міжнародны дзень правоў чалавека праваабаронцы перадалі петыцыю ўладам
10 снежня прадстаўнікі праваабарончай супольнасці ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” перадалі ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь петыцыю з заклікам адмяніць гэты від пакарання, які расцэньваецца як парушэнне права на жыццё, гарантаванае Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека. Копія звароту перададзеная і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Плянаваньне кампаніі салідарнасьці
У камітэце абароны рэпрэсаваных адбылася сустрэча з бацькамі Тацяны Шапуцькі, а таксама актыўнымі бацькамі, сярод якіх Тацяна Кім, Соф’я Афнагель і інш.
У абароны Таццяны Шапуцькі: заява выпускнікоў аддзялення паліталогіі БДУ
Кафедра паліталогіі Беларускага дзяржаўнага унівэрсітэта з’яўляецца гістарычным цэнтрам айчыннай палітычнай навукі, які шмат у чым перадвызначыў развіццё гэтай дысцыпліны ў Беларусі. Выпускнікі аддзялення паліталогіі нашага ўнівэрсітэта займаюць пасады у дзяржаўных органах, палітычных партыях і грамадскіх аб’яднаннях, плённа працуюць у акадэмічнай сферы ў якасці выкладчыкаў і навуковых даследчыкаў. Дасягненні кафедры па стварэнні палітычнай навукі як галіны ведаў у Беларусі бясспрэчныя.
Зьмітра Дашкевіча выкралі і вывезьлі пад Плешчаніцы
Аб 11-й гадзіне ў суботу лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча схапілі невядомыя, як толькі ён адчыніў дзьверы сваёй кватэры, што на Партызанскім праспэкце ў Менску. Дашкевіча закінулі ў машыну і павезьлі за горад.
Таццяну Шапуцьку адлічылі з юрфаку БДУ

Прэс‑сакратарку «Маладога фронту» Таццяну Шапуцька 3 снежня была адлічаная з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. Яна навучалася на другім курсе юрыдычнага факультэту па спецыяльнасці «юрыст‑палітолаг».
Тры арышты за яйкі ў "рэжым"
У Заводзкім судзе Менску судзяць актывістаў руху “Маладая Беларусь” Андрэя Кузьмінскага, Паўла Пракаповіча, Насту Машчаву і Ягора Баброва. Суд на Настай Машчавай перанесены. Ягора Баброва і Паўла Пракаповіча пакаралі 15 суткамі арышту, Андрэя Кузьмінскага - 7.
Грамадзкая кампанія "Атрымай статут свайго ўнівэрсытэту"
МПГ "Студэнцкая Рада" у межах кампаніі "Атрымай Статут свайго унівэрсытэту" праводзіць маніторынг наяўнасьці папяровых вэрсіяў Статуту й Правілаў унутранага распарадку ў дэканатах, бібліятэках, а таксама на стэндах і сайтах унівэрсытэтаў.
Схоплены Артур Фінькевіч
На вуліцы Убарэвіча ў Мінску (Чыжоўка) да моладзевага лідэра шэсць чалавек у цывільным.
Міколу Аўтуховіча абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту
Інфармацыю пра тое, што прадпрымальніку з Ваўкавыску Мікалаю Аўтуховічу выставілі абвінавачаньне ў падрыхтоўцы да тэрарыстычнага акту пацьвердзіў Радыё Свабода ягоны адвакат Павал Сапелка. Адвакат быў не шматслоўным, спаслаўшыся на падпіску, якую даў сьледчым.
Прэмія за лепшую мультыплікацыю і роспіс на будынку
Пад час “Эўрапейскага форуму ў файе ПК МАЗу былі разгорнуты стэнды, якія ўвасабляюць творчасьць лаўрэатаў прэміі “За Свабоду думкі” – народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, пісьменьніка Ўладзімера Арлова, незалежнага мастака Алеся Пушкіна. Яны ж сталі сябрамі ганаровага журы, якое ацэньвала працы, прысланыя моладьдзю на конкурс “Мая Эўрапейская Беларусь”, абвешчаны Камітэтам абароны рэпрэсаваных “ Салідарнасьць”.
У Менску прайшла акцыя салідарнасьці (фотарэпартаж)

Адпусцілі без пратаколаў
Лідэраў міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» Настассю Палажанку і Мікалая Дземідзенку, затрыманых у Мінску 7 лістапада, адпусцілі без складання пратаколаў.
Менск. Карэтнікаў, Скуратовіч і Лёвін
Учора таксама былі затрыманы на некалькі гадзінаў сябры «Правага альянсу» Юрась Карэтнікаў, Аляксей Скуратовіч і Сяргей Лёвін. Спадар Карэтнікаў апавёў: «Мы, каля 45 чалавек, спрабавалі прайсьці да помніку, каб ускласьці вянок зроблены нашымі мастакамі з калючага дроту і аплеценага стужкамі «Кату ад беларусаў» і «Не забудзем!Не даруем!» Нас блякавалі і не прапусьцілі супрацоўнікі службы бясьпекі прэзыдэнта. Нас папрасілі праехаць у Кастрычніцкі РУУС. Было канфіскавана тры з паловай тысячы інфармацыйных улётак пра «Правы альянс», а таксама гэты вянок».
Затрыманьне маладафронтаўцаў
Сябры Маладога Фронту Наста Палажанка й Мікола Дземідзенка затрыманыя раніцою 7-га лістапада й дастаўленыя ў адзьдзяленьні міліцыі.
Прысуд вілейскім актывістам пакінулі без зменаў
6 лістапада Мінскі абласны суд не задаволіў скаргі актывістаў дэмакратычнага руху з Вілейскага раёна Аляксея Сюдака, Уладзіміра Малерчука і Алеся Наркевіча.
Пакаралі штрафамі
У Мінску 30 кастрычніка прайшлі суды над моладзевымі актывістамі, якіх напярэдадні затрымалі пасля акцыі па вывешванні нацыянальных сцягоў у цэнтры сталіцы. Актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» штрафавалі на 15 і 30 базавых велічынь.
Бел-чырвона-белыя сцягі на праспекце Незалежнасці

Дзесяткі сцягоў вывесілі на галоўным праспекце сталіцы актывісты «Еўрапейскай Беларусі». Міліцыя затрымала фотакарэспандэнтаў Юлію Дарашкевіч і Ўладзю Грыдзіна, якія фатаграфавалі.
У Берасьці затрымалі актывістаў
Супрацоўнікі берасьцейскай міліцыі затрымалі ў інтэрнаце берасьцейскага ўнівэрсытэту маладафронтаўца Івана Стасюка і актывістку моладзевай кампаніі “Дзедзіч” Насту Гурыну.
Жорсткі і хуткі разгон акцыі на Кастрычніцкай

На Кастрычніцкай плошчы Мінска а 18-й прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Яна трывала дзве хвіліны і была жорстка разагнаная. З 40 удзельнікаў акцыі 22 патрапілі ў РУУС.
Максіма Вінярскага арыштавалі на двое сутак
Актывіста кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Максіма Вінярскага арыштавалі на двое сутак. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
Расследаванне па справе Аўтуховіча амаль скончанае
Бліжэйшым часам справа будзе накіраваная ў суд. Пра гэта паведаміў намеснік Генпракурора Віктар Конан, адказваючы на пытанні журналістаў на прэс-канферэнцыі 14 кастрычніка.
"Прызыўнікі" (абноўлена)
Вядомыя чатыры асноўныя формы пазбаўленьня ад “непажаданых” людзей у недэмакратычным грамадзтве: забойства, турма, зьмяшчэньне ў псыхіятрычнай клініцы і прызыў у войска насуперак заканадаўству. Апошнія дзесяцігодзьдзі ў Беларусі практыкаваліся толькі першыя дзьве формы, але зараз ўсё актыўней як сродак рэпрэсій пачынае ўжывацца прызыў у войска. Вядомы выпадкі яшчэ пасьля прэзідэнцкай кампаніі 2006 году, калі летнім прызывам на тэрміновую службу накіравалі некалькі актывістаў. Вядома, што падчас прызыўных мерапрыемстваў адбываліся шматлікія парушэньні, у тым ліку – ціск на мэдыкаў з боку супрацоўнікаў спэцслужбаў.
Ажароўскі падаў скаргу ў абласны суд
Андрэй Ажароўскі абскарджвае рашэньне Астравецкага суда, згодна якога зараз адбывае 7-сутачнае пакараньне ў Астравецкім сьледчым ізалятары.
© 2006-2010 Salidarnasc








