Пад Барысавам затрымалі 60 чалавек
У суботу ў лесе ля Барысава міліцыянты затрымалі групу моладзі і студэнтаў, каля 60-ці чалавек, якія сабраліся дзеля адпачынку. Пасьля разьбіральніцтва ў міліцыі ўсіх адпусьцілі.
Аб 11 раніцы на месца, дзе быў разгорнуты намётавы гарадок, уварвалася група спэцназаўцаў разам зь міліцыяй. Пра гэта пасьпеў паведаміць адзін з удзельнікаў мерапрыемства Зьміцер. Якраз у гэты момант павінна была пачацца моладзевая гульня-фэстываль – “Моладзевая рэспубліка”. Яна прадугледжвае вывучэньне прынцыпаў пабудовы дэмакратычнай краіны.
Міліцыянты загадалі ўсім сабрацца ў круг і пачалі агляд намётаў.
Прадстаўнік барысаўскай міліцыі сказаў, што да іх паступіла тэлефанаваньне, што на гэтым месцы праходзіць збор “радыкальнай моладзі” і трэба прыняць меры.
Міліцыянты загадалі сабраць намёты і рэчы. Усіх пасадзілі ў міліцэйскі аўтобус і адвезьлі ў Барысаўскую міліцыю. Студэнты сказалі, што пры гэтым міліцыянты лаяліся матам і пагражалі, некаторых білі.
Спачатку з пастарунку вызвалілі непаўналетніх удзельнікаў гульні, трох маладых людзей аштрафавалі за распальваньне вогнішча, нарыхтоўку дроваў і засьмечваньне тэрыторыі.
Міліцыянты ўсіх затрыманых зьнялі на відэа, узялі ў іх адбіткі пальцаў, аналіз сьліны. Пасьля гэтага міліцыянты прапанавалі маладым людзям адвезьці ўсіх на тое ж месца, адкуль іх забралі. Аднак моладзь адмовілася ад паслугаў міліцыянтаў.
Паводле Радыё Свабода
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2009 Salidarnasc
