Падпішыся на рассылку
У Міжнародны дзень правоў чалавека праваабаронцы перадалі петыцыю ўладам
10 снежня прадстаўнікі праваабарончай супольнасці ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” перадалі ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь петыцыю з заклікам адмяніць гэты від пакарання, які расцэньваецца як парушэнне права на жыццё, гарантаванае Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека. Копія звароту перададзеная і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Сёння у Адміністрацыю прыйшлі прадстаўнікі розных праваабарончых арганізацыяў краіны – Гары Паганяйла (Беларускі Хельсінскі камітэт), Алена Танкачова і Вольга Смалянка (Інавацыйны фонд прававых тэхналогій), Раіса Міхайлоўская (Цэнтра па правах чалавека), Ірына Тоўсцік і Зміцер Салаўёў (Праваабарончы цэнтр “Вясна”), Андрэй Сушко (Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”), Алег Волчак («Прававая дапамога насельніцтву») і Раман Кісляк (юрыст-праваабаронца з Берасця, лаўрэат прэміі “Праваабарончага альянсу” у 2009 г.).
На прыёме ў Катушкіна П.П., загадчыка прыёмнай грамадзянаў, Ірына Тоўсцік і Гары Паганяйла перадалі петыцыю. Сп. Катушкін паабяцаў, што зварот будзе перададзены кіраўніцтву Адміністрацыі для прыняцця рашэння.
Пад зваротам да ўладаў падпісаліся больш за 30 чалавек – вядомыя культурныя і грамадскія дзеячы, праваабаронцы, юрысты і навукоўцы.
“Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, падпісаўшыся ніжэй пад дадзеным зваротам, заклікаем улады Беларусі прыслухацца да нашых аргументаў і адмяніць смяротнае пакаранне ў нашай краіне”, - гаворыцца ў петыцыі.
Далучыўшыся да кампаніі супраць смяротнага пакарання, кожны з падпісантаў выказаў свае аргументы. Але агульны сэнс гэтых выказванняў у тым, што нішто не можа апраўдаць наўмыснае і бязлітаснае пазбаўленне чалавека жыцця ад імя дзяржавы.
Дагэтуль былі толькі завярэнні беларускіх уладаў пра гатоўнасць увесці мараторый на смяротнае пакаранне, але ён так і не ўведзены. Як падкрэсліваюць праваабаронцы, такі час прыйшоў.
“У гэтым годзе ў Беларусі вынесеныя два смяротныя прысуды па крымінальных справах - у адносінах да Андрэя Жука і Васіля Юзэпчука. І нас вельмі турбуе, каб перад увядзеннем мараторыя гэтыя людзі не сталі апошнімі расстралянымі ў гісторыі сучаснай Беларусі”, - неаднаразова адзначаў сябра ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.
Нагадаем, кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” распачалася ў студзені 2009 года. Мэта кампаніі - спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. На дадзены момант Беларусь засталася адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.
Паводле Нашай Вясны
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2010 Salidarnasc







Comments
Post new comment