Падпішыся на рассылку
Сябры “Салідарнасьці” павіншавалі дзеячоў беларускай культуры
Cябры Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць“ і Руху “За Свабоду” павіншавалі з Навагоднімі і Каляднымі сьвятамі шаноўных пісьменьнікаў і дзеячоў беларускай культуры. Сябры завіталі ў госьці да адной з старэйшых літаратарак Лідзіі Львоўны Арабей.
Празаік, крытык, літаратуразнаўца Лідзія Львоўна нарадзілася і вырасла на Гарадзеншчыне. Яна доўгі час дасьледвала творчасьць Алаізы Пашкевіч. У яе над працоўным сталом вісіць крыж самой пісьменьніцы, які ёй перадала ў дар яго сястра паэткі.
У пакоі на сьцяне захоўваецца ўнікальны фатаздымак. Яго зрабіў Міхась Лынькоў. Маладзенькая Лідія Львоўна сфатаграфавана побач з Якубам Коласам.
“У 1945 годдзе калі я пераехала ў Мінск з Гарадзенскай вобласці, я працавала сакратаркай ў рэдакцыі ў Міхася Лынькова. Упарадкавала некаторыя яго паперы. Лынькоў вельмі любіў фатаграфаваць, калі да яго зайшоў Якуб Колас, то папрасіў: “Можаш зняць мяне з гэтай дзяўчынкай?”
Адна з нядаўніх кніг, выданных Лідзіяй Арабей ў 2008 годдзе называецца “Белае поле”. Яна ўключае ўспаміны пра Кандрата Крапіву, Янку Брыля і Івана Навуменку, апавяданьні пра часы нямецка-фашысцкай акупацыі. У зборніку – назіраньні за жыцьцём, парадоксамі і нечаканкамі сучаснасьці.
Cяргей Іванавіч Законнікаў працуе над дзвюмя кнігамі. Адна з іх будзе мець умоўную назву” Згадкі вогненага пса”, другая назву “Рабскі дзень, вольная ноч”. Першая праца ўжо амаль завершана. Гэта мемуары, успаміны пражытога, праўдзівыя аповеды пра падзеі з жыцьця краіны і яе краўнікоў у савецкія часы, пададзеныя ў займальным выглядзе, назіраньні, жыцьцёвыя заўвагі. У дзень пісьменьнік працаваў у рэдакцыях і выдавецтвах, выконваючы загад вышэйшых, а ноч прысвячаў творчасьці.
“Галоўны капітал, у які трэба ўкладаць, і які трэба памнажаць, гэта нашы дзеці і ўнукі,-упэўнены Сяргей Іванавіч. У сям’і захоўваецца беларускасьць. Унукі пісьменьніка і публіцыста Францішак і Марыля наведваюць беларускія школкі, размаўляюць дома на роднай мове, ветліва сустракаюць гасьцей.
Паэт Анатоль Вярцінскі актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцьці, стараецца не прапусьціць ніводнай з літаратурных вечарын, презентацый, імпрэз.
З апошніх для яго вельмі важнай была прэзентацыі кнігі М. Скоблы ў выдавецтве “Галіафы”. Аставіла ўспамін сустрэча пісьменнікаў у Белазёрску з нагоды гадавіны адыходу Ніны Мацяш. “Варта паставіць адной з мэтаў дзейнасьці грамадскіх арганізацый вяртаньне Дома літаратараў яго сапраўдным гаспадарам,-лічыць спадар Анатоль Вярцінскі.
Анатоль Ільліч добра памятае той момант, калі ключы ад Дома літаратараў уручаў пісьменьнікам Пятро Машэраў. Напярэдадні ён хваляваўся, ці пасьпеюць будаўнікі закончыць апрацоўку будынка да тэрміна.У наступным годдзе паэт хацеў бы пакласьці на паперу некалькі паэмаў.
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2010 Salidarnasc







Comments
Post new comment