Дапамога

КАЛІ ВАМ ПАГРАЖАЮЦЬ ВЫКЛЮЧЭННЕМ З НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ  па палітычных матывах, юрысты Камітэта гатовыя змагацца разам з Вамі за Вашыя акадэмічныя правы. У выпадку выключэння прапануем працягнуць навучанне па адной з замежных адукацыйных праграм для рэпрэсаванай беларускай моладзі. Дапаможам аплаціць навучанне ў беларускіх і замежных вышэйшых навучальных установах.

 

 КАЛІ ВАС ЗБІРАЮЦЦА ЗВОЛЬНІЦЬ  З ПРАЦЫ па палітычных матывах, мы акажам дапамогу пры вырашэнні працоўных спрэчак у судовым і дасудовым парадку і канфліктах з працадаўцам.

- Калі Вас звольнілі з працы, мы  дапаможам Вам і Вашай сям'і.

 

 

 КАЛІ ВАМ НЕАБХОДНА МЕДЫЧНАЯ ДАПАМОГА (кансультацыі, абследванне, лячэнне, рэабілітацыя) у выніку пашкоджання здароўя пасля  рэпрэсій, мы гатовыя аказаць Вам рознабаковую падтрымку. У некаторыхвыпадках дапамога аказваецца і членам сям’і рэпрэсаванага.

 

 

 

КАЛІ ВАС ДЫСКРЫМІНУЮЦЬ ПА ПАЛІТЫЧНЫХ МАТЫВАХ,  юрысты Камітэта дапамогуць Вам  ў падрыхтоўцы пазоўных  заяў у суд, скаргаў, запытаў і зваротаў у праваахоўныя органы, у органы дзяржаўнай улады і кіравання, ва ўстановы і арганізацыі.

 

 

 

 Мы гатовыя ўсебакова дапамагаць Вам і Вашай сям’і, калі Вы церпіце ад рэпрэсій за свае погляды і перакананні і можаце пацвердзіць гэтыя факты дакументальна.

Звяртайцеся да нас па электронным адрасе: plosca2006@gmail.com. Альбо званіце па тэлефонах: +37517 2808863, +37529 8751542(MTC), +37529 9179626(VEL)

 

Мы заўсёды разам з Вамі!

Задаць сваё пытанне