by | en

Мацнейшая акцыя салідарнасьці

28-29 траўня ў Савецкім судзе г.Менска была ажыццяўлена спроба рэжыму судзіць сяброў “Маладога фронту” за выхаваньне моладзі на нацыянальнай ідэі й хрысціянскіх каштоўнасьцях. Але гэтыя высілкі пацярпелі крах. Судзьдзя Р. Аніськевіч быў вымушаны абмежавацца штрафам у 40-30 базавых велічынь. Перад будынкам суда была разгорнута мацнейшая акцыя салідарнасьці.. У ёй прынялі удзел прадстаўнікі грамадзкасьці, палітыкі, амбасадары замежных краінаў. Падтрымаць моладзь прыйшлі Аляксандр Мілінкевіч, Станіслаў Шушкевіч, Анатоль Лябдзька, Вольга Іпатава, Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, а таксама былыя палітвязьні –Кацярына Садоўская, Павал Севярынец, Мікалай Статкевіч.

У адзін ланцуг з моладзьдзю, каб абараніць сваіх дзяцей, з плякатамі й партрэтамі сталі бацькі маладафронтаўцаў, матулі студэнтаў-каліноўцаў, настаўнікі, выкладчыкі Беларускага нацыянальнага ліцэя й іншых навучальных установаў. Да удзелу ў акцыі далучылася шмат жанчын сталага веку, якія з гарачай любоўю і спачуваньнем паставіліся да маладзёнаў.

Ня гледзячы на тое, што бацькоў звальняюць з працы з-за грамадскіх учынкаў моладзі (Т. Севярынец, Ул.Палажанка і інш), яны гатовыя далей змагацца за правы сваіх дзяцей і падтрымліваць іх.

« жнівень 2008
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
        1 2 3
6 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23
26 28 29 30 31

 

Рух «За Свабоду»

 

Выпадковае фота

16.05.2008

© 2006-2008 Salidarnasc