by | en

“Іскры адвагі”

У Празе прайшла канферэнцыя па абмену досьведам недзяржаўных арганізацый, якія працуюць ў галіне абароны правоў чалавека, займаюцца праблемамі барацьбы са СНІДам, захаваньня навакольнага асяродзьдзя, падтрымкай дзяцей-сіротаў.

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Баўгарыі, Харватыі, Славеніі, Польшчы, Грузіі, Арменіі, Беларусі й іншых краінаў.

Працу форуму распачала выстава фатаздымкаў, прысьвечанай  Беларусі, пад назвай "Іскры адвагі".

Фотанарысы распавядаюць пра беларускіх палітвязьняў, іхныя сем’і, сем’і зьніклых у невядомых абставінах. Таксама былі прадстаўлены фатаздымкі вядомых палітыкаў і музыкаў. Фатавыставу падрыхтаваў чэскі журналіст Аляксандр Полак, які супрацоўнічае з грамадскай арганізацыяй "Чалавек у нядолі". На адкрыцьці выставы з прамовай выступіў прадстаўнік Камітэта абароны рэпрэсаваных зь Менску. Была закранута праблема станаўленьня беларускай дэмакратыі. Беларусь – адзінае краіна ў Эўропе, дзе , на жаль, дагэтуль ёсьць палітычныя рэпрэсаваныя.

 

« жнівень 2008
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
        1 2 3
6 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23
26 28 29 30 31

 

Рух «За Свабоду»

 

Выпадковае фота

16.05.2008

© 2006-2008 Salidarnasc