by | en

Гданьск

Прадстаўнік Бацькоўскай ініцыятывы наведала студэнтаў-каліноўцаў у Гданьску. Каліноўцы навучаюцца ў Гданьскім Унівэрсітэце й у Гданьскай Палітэхніцы. З усіх можна вызначыць Рамана Шчэрбава і Мацьвея Чысьціка, Кацярыну й Канстанціна Жылінскіх. Чацьвёра студэнтаў, якія прыехалі ў гэтым годзьдзе праходзяць працэс адаптацыі. У гэтым ім нават дапамагае намесьніца дэкана гісторыка-філялягічнага факультэту, якая калісьці сама навучалася ў адной з эўрапейскіх краінаў, апякае беларусаў і іншых замежнікаў ня толькі па пытаньнях навучаньня, але па бытавых і арганізацыйных пытаньнях. Умовы для навучаньне й жыльля вельмі спрыяльныя. У інтэрнаце добра кантактуюць са студэнтамі, якія прыехалі навучацца з Гішпаніі, Турцыі і Кітаю.

19 лістапада моладзь наведала мерапрыемства, якое зладзіла суполка беларусаў ў Гданьску пад кіраўніцтвам Алены Глагоўскай. Такія вечарыны традыцыйна праходзяць ў Гданьску альбо ў Сопаце. Студэнты-каліноўцы актыўна наведваюць і самі арганізуюць падобныя вечарыны.

« жнівень 2008
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
        1 2 3
6 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23
26 28 29 30 31

 

Рух «За Свабоду»

 

Выпадковае фота

16.05.2008

© 2006-2008 Salidarnasc