by | en

Заява міжнароднага задзіночаньня Грамадзянская Беларусь

Два гады знаходзіцца ў вязьніцы Аляксандар Казулін, кандыдат на прэзыдэнта Беларусі ў выбарах 2006, асуджаны за сваю палітычную дзейнасьць. Паважаем гэтую асобу за вязьня сумленьня й ахвяру недэмакратычнага рэжыму ў Беларусі, рэжыму, які бязьлітасна перасьледуе тых сваіх грамадзянаў, якія не пагаджаюцца з сучаснымі стасункамі ў краіне.

 

Некалькі дзён таму сталася Аляксандру Казуліну вялікае няшчасьце: пасьля доўгае ды цяжкое хваробы памёрла ягоная жонка, Ірына Казуліна. Сьмерць найбліжэйшых – гэта трагедыя, якую нельга ацэньваць з палітычнага погляду а якая вымагае чульлівага чалавечага паразуменьня.

Рашэньне аб часовым вызваленьні Аляксандра Казуліна дзеля ягонага ўдзелу ў пахаваньні жонкі ўважаем за недастатковае. Трываем на тым, што існуе толькі адная магчымасьць направіць крыўду, якую зьдзейсьціў Аляксандру Казуліну пануючы на Беларусі рэжым. Гэта ягонае тэрміновае вызваленьне зь вязьніцы, а таксама спыненьне супраць яго ўсіх рэпрэсыўных захадаў.

Грунтуючыся на нашых ранейшых заявах патрабуем вызваленьня А. Казуліна і ўсіх астатніх палітычных вязьняў.

 

У Празе 29.2.2008

Вацлаў Гавэл
Анна Шабатава
Ян Румл
Ігар Блажэвіч

« студзень 2009
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
      1 2 3 4
5 6 7 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  

 

Рух «За Свабоду»

Будзьма разам!

Выпадковае фота

16.05.2008

Найбольш частыя пытанні

Усе пытаннi

© 2006-2009 Salidarnasc