by | en

Позва ў КДБ праз дэканат

Студэнтка Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсітэту імя Янкі Купалы Хрысьціна Марчук атрымала ў дэканаце навучальнай установы позву, паводле якой яна павінна наведаць Упраўленне Камітэту дзяржаўнай бясьпекі па Гарадзенскай вобласьці 15 сакавіка 2008 года а 15-й гадзіне.

 

Крысьціна Марчук кажа, што ісьці туды яна не зьбіраецца. "Не магу ж я зьявіцца на допыт 15 сакавіка 2008 года!"

Актывістка “Маладога Фронту” Хрысьціна Марчук не аднойчы затрымлівалася супрацоўнікамі праваахоўных органаў за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. У свой час дэкан філялягічнага факультэту Іван Бурлыка папярэдзіў дзяўчыну аб тым, што ў выпадку сваёй актыўнай грамадзкай дзейнасьці яна будзе выключана з унівэрсітэту. На думку Хрысьціны Марчук, менавіта яе апазіцыйная дзейнасьць і стала падставай для выкліку ў КДБ.

Цягам апошніх месяцаў супрацоўнікі гарадзенскага КДБ актывізавалі сваю дзейнасьць, аб чым сведчыць колькасьць дапытаных імі актывістаў апазыцыі. Да Хрысьціны Марчук размову з чэкістамі мелі актывісты Руху “За Свабоду”  Эдвард Дзьмухоўскі і Алесь Зарэмбюк.

Паводле Радыё Рацыя

 

« ліпень 2008
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      

 

Рух «За Свабоду»

 

Выпадковае фота

26.05.2008

© 2006-2008 Salidarnasc