by | en

Мэдыкі забаранілі маці С.Парсюкевіча ехаць на суд

22 красавіка ў Маскоўскім судзе Менску пачнецца працэс над Сяргеем Парсюкевічам, якога абвінавацілі ў зьбіцьці ахоўніка турмы на Акрэсьціна.

Карэспандэнт Радыё Свабода запытаўся ў маці прадпрымальніка Веры Парсюкевіч, ці паедзе яна на суд над сынам.

“Зьбіралася, але ў мяне вельмі падскочыў ціск, і доктар забараніў ехаць. Бо можа здарыцца нешта, і што тады сыну рабіць? Тое, што яго будуць судзіць, гэта несправядліва. Яго ж спачатку вывелі ў асобны пакой, там пачалі біць і душыць, ледзь не забілі. Зразумела, ён абараняўся. А зараз за гэта судзяць? Яму ж хацелі зрабіць такі “суд Лінча”. А ці ведае прэзыдэнт, што ў нас такое ў турмах адбываецца?”

Вера Парсюкевіч кажа, што была супраць таго, каб сын ехаў у Менск на мітынг прадпрымальнікаў.

“Але ён казаў, што яго сябры пасылаюць, гэта такая камандзіроўка. Ён заўсёды ўсім дапамагаў і нікога ня крыўдзіў. Лічу, што яго павінны вызваліць, ён невінаваты”.

Веры Парсюкевіч 71 год. Яна ўдзельніца ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай аварыі. У выніку тых падзеяў атрымала захворваньне крыві, але інваліднасьць не ўзяла, бо давялося б звольніцца са службы. Цяпер шкадуе, бо “жыць стала зусім цяжка , а нядаўна адабралі ўсе льготы”. Бацька Сяргея Парсюкевіча памёр чатыры гады таму пасьля няўдалай апэрацыі. 

 

Паводле Радыё Свабода

 

« ліпень 2008
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      

 

Рух «За Свабоду»

 

Выпадковае фота

Суд над Я. Грышчэняй

© 2006-2008 Salidarnasc