by | en

“Свабода непазьбежна!”

Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” наведаў былы палітзьняволены Андрэй Клімаў. Ён адбываў апошні тэрмін у Мазырскай калёніі строгага рэжыма.

Пасьля папраўкі здароўя за мяжой былы дэпутат, бізнэсовец і грамадзкі дзеяч наведаў сваіх аднадумцаў. Андрэй стварыў уражаньне чалавека, які спасьціг сапраўдную цэну жыцьця і радасьць вызваленьня.

-Этап у мяне быў вельмі цяжкі, зона - адна з самых трудных. На гэтую зону пасылаюць, каб пераламаць самыя моцныя крымінальныя характары. Думаў, што ўжо не выйду жывым. Ад тамашніх ўмоваў і вады ў мяне пачаліся праблемы са здароўем.

Акрамя таго, нялегка знаходзіцца сярод людзей, якія ўчынілі асабліва цяжкія злачынствы, прыгавораныя к тэрмінам ад 10 да 18-20 гадоў. Але мне прыходзілася ўжывацца ў іх асяродзьдзе, спрабаваць разумець іх мову. Каб не скарыцца, я удзельнічаў у футбольных матчах паміж атрадамі. Перамагаючы зьнясіленасьць, падымаўся і ішоў на стадыён.

Усё пазнаецца ў параўнаньні. Тэрмін ў два гады падаецца дробязьзю, калі існуюць такія тэрміны як 10, 18 гадоў. Калі ўжо скончыцца суд і накіроўваюць у калёнію, то пачынаешь лічыць дні, празь якія выйдзеш на волю. Час ляціць і свабода непазьбежна!

-Па-праўдзе, я не чакаў, што выйду так хутка. У мацёрых зэкаў ёсьць асаблівае адчуваньне, на дзьве рэчы: калі іх арыштуюць, і калі іх вызваляць. Сусед па атрадзе, уважліва разбіраючы радкі газэты, зрабіў мне намёк, маўляў, глядзі: хлапцоў вызваляюць, хутка і твая чарга.

У турме я адчуў патрымку ад многіх людзей. Я яшчэ больш палюбіў маю жонку і стаў цаніць родных. Я застануся на Беларусі ў бліжэйшы час. Палітыкай змагу заняцца, калі дазволіць здароўе, тады калі знайду ў сябе сілы стаць зноў актыўным чальцам грамадзтва і цалкам унутрана свабоднай асобай.

« жнівень 2008
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
        1 2 3
6 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

 

Рух «За Свабоду»

 

Выпадковае фота

16.05.2008

© 2006-2008 Salidarnasc