by | en

Наша праца

Суд па справе "14-ці" перанесены

Павал Вінаградаў, Максім Дашук, Міхась Субач, якія прыйшлі сёньня на судовае паседжаньне, атрымалі позвы на панядзелак, 26 траўня. Суд павінен пачацца ў 9:30.

“Свабода непазьбежна!”

Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” наведаў былы палітзьняволены Андрэй Клімаў. Ён адбываў апошні тэрмін у Мазырскай калёніі строгага рэжыма.

Моцныя абмежаваньні – у цэнтры ўвагі.

Грамадзкая Камісія па справах палітзьняволеных, ў сустрэчы якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі, Камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”, чальцыў “Ініцыятывы” завастрыла пытаньні фізычнага і маральнага стану арыштаваных Андрэя Кіма, Сяргея Парсюкевіча і Аляксандра Казуліна. На паседжаньні сваімі думкамі падзяліліся Ігар Леднік, Кацярына Садоўская, Эніра Браніцкая, Алесь Макаеў і іншыя.

Памяць пра змагароў за Беларусь жыве ў сэрцах

15 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка заснавальнікам БНР ў музэі Анатоля Белага ў Старых Дарогах. На імпрэзу прыбыло каля 50 прадстаўнікоў грамадзкасьці зь Менску, Гомеля і Бабруйску. Сярод іх былі ганаровыя чальцы гістарычнага клюба “Спадчына”, сябры Руха “За свабоду”, Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”, Таварыства беларускай мовы, вядомыя пісьменьнікі, мастакі, музыкі. Помнік асьвяціў малітвай і служэньнем сьвятар Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы айцец Леанід Акаловіч.

Гэта салодкае слова “свабода”

У Камітэце абароны рэпрэсаваных адбылася сустрэча грамазкіх дзеячоў і былых палітзьняволеных зь Мікалаем Аўтуховічам і ягонай дачкой. Сябры павіншавалі вязьня з вызваленьнем, пажадалі здароўя і аптымізма, і ўручылі ў падарунак кнігу Ўл. Арлова “Імёны свабоды”, якую аўтар напярэдадні падпісаў былому ваяру і прадпрымальніку.

 

Новы год пачаў з сустрэчы з татам

7 студзеня Мікалай Аўтуховіч адзначыў дзень народзінаў. Сям’і было дазволена двухдзённае спатканьне ў калёніі на вул. Кальварыйскай у г. Менску. Як распавяла дачка М.Аўтуховіча Кацярына пасьля сустрэчы зь вязьнем, яе бацька знаходзіцца ў халодным памяшканьні, дзе жывуць каля 100 чалавек. Да спатканьня яго больш гадзіны яго трымалі ў тонкай вопратцы і лёгкім абутку на холадзе ў чаканьні дазволу зайсьці ў залю для сустрэч. Мікалай Аўтуховіч , ветэран афганскай кампаніі, прадпрымальнік, грамадзкі дзеяч быў асуджаны па сфабрыкаванаму абвінавачаньню аб неўплаце падаткаў. Прадпрымальнік быў арыштаваны 14 кастрычніка 2005 года і прыгавораны да 3,5 гадоў турэмнага зьнявленьня.

Сябры працягнуць змагацца за вызваленьне Казуліна

25 лістапада прадстаўнікі палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў наведалі калёнію “Віцьба”, дзе знаходзіцца ў зьняволеньні экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін. Да іх далучыліся рэгіянальныя актывісты зь Віцебску й Наваполацку. 

 

 

 

Гданьск

Прадстаўнік Бацькоўскай ініцыятывы наведала студэнтаў-каліноўцаў у Гданьску. Каліноўцы навучаюцца ў Гданьскім Унівэрсітэце й ў Гданьскай Палітэхніцы. З усіх можна вызначыць Рамана Шчэрбава і Мацьвея Чысьціка, Кацярыну і Канстанціна Жылінскіх. Чацьвёра студэнтаў, якія прыехалі ў гэтым годзьдзе праходзяць працэс адаптацыі.

 

Бацькоўскі сход вызначыў накірунак дзейнасьці

24 кастрычніка адбыўся прадстаўнічы сход бацькоў моладзевых актывістаў і студэнтаў –каліноўцаў. У сходзе прынялі ўдзел прадстаўнікі Камітэта абароны рэпрэсаваных, жаночай партыі “Надзея”, бацькі студэнтаў-каліноўцаў, якія навучаюцца ў Варшаве, Беластоку, Кракаве, Гданьску , журналісты з незалежных СМІ.

“Іскры адвагі”

У Празе прайшла канферэнцыя па абмену досьведам недзяржаўных арганізацый, якія працуюць ў галіне абароны правоў чалавека, займаюцца праблемамі барацьбы са СНІДам, захаваньня навакольнага асяродзьдзя, падтрымкай дзяцей-сіротаў.

Працяг Плошчы сумленьня і адказнасьці

31 жніўня 2007г. адбылася сустрэча з удзельнікамі праграмы К. Каліноўскага новага набору. Каля 70 юнакоў і дзяўчат сёлета змогуць працягнуць навучаньне ў Польскай Рэспубліцы.

Першы, выпрабавальны год навучаньня, пасьпяхова прайшлі студэнты –каліноўцы ў Польшчы.

Усяго туды паехала 246 чалавек. У Варшаве навучаецца зараз 106 студэнта –каліноўцаў. Адзін зь іх – Ільля Навуменка. У мінулым годзьдзе ён скончыў Беларускі нацыянальны ліцэй, быў у сакавіку на Плошчы. Цяпер ён вывучае сацыялёгію ў Варшаўскім унівэрстэце. Абраная спецыяльнасьць яму падабаецца. Асноўнай праблемай перыяду адаптацыі ён лічыць складанасьць прывыканьня да іншай мовы й культурнага асяродзьдзя. Вельмі добрыя ўраджаньні засталіся ў яго пасьля вандроўкі па Польшчы пасьля адукацыйных курсаў. Пашанцавала юнаку з тутарам, які дапамагае вырашаць складаныя пытаньні.

Шэрагі каліноўцаў растуць

Сёлета праграма імя К. Каліноўскага прыме каля 100 стыпендыстаў згодна з дамовай з Польскім бюро. Вучыцца ў Польшчу паедуць, у першую чаргу, студэнты, якіх выключылі на працягу гэтага навучальнага года, а таксама абітурыенты, якія ня маюць шанцаў патрапіць у ВНУ з-за сваей грамадскай актыўнасьці. Будуць мець шанец дзеці актывістаў, якія пацярпелі рэпрэсіі: былі выгнаныя з працы, падвяргаліся вобшукам, штрафам, арыштам.

Рок-музыкі выказваюць салідарнасьць

Творцы нацыянальных сьпеваў заўседы ішлі ў адзіных шэрагах са сваім народам, натхняючы моладзь на змаганьне за свабоду й волю. Вялізныя канцэрты на плошчы Бангалор у 2006-ым зьбіралі тысячы маладых прыхільнікаў пераменаў.

Бацькі каліноўцаў – удзельнікі мастацкага плянэру

У арганізацыі экспазiцыі, прысьвечанай творчасьцi народнага паэта Р. Барадулiна, прыняла удзел віцебская мастачка Сьвятлана Баранкоўская. Яе дачка Станіслава Гусакова пасьпяхова навучаецца па праграме імя К. Каліноўскага ў Кракаве.

Сустрэча з пастарам

Эрнэст Канстанцінавіч Сабіла наведаў нас па запрашэньню Камітэту абароны рэпрэсаваных. Сябры арганізацыі былі рады магчымасьці пагутарыць з прасьвiтарам Беларускай Эвангельскай Царквы, мужным вернікам, які прайшоў праз сталінскія лягеры.

“Усе, што ў нас ёсьць у жыцьці, зьвязана зь Беларусьсю”

26 чэрвеня суд Цантральнага раёну пацьвердзіў рашэньне аб дэпартацыі пастара пратэстантскае царквы ў гонар Іаанна Хрысьціцеля, грамадзяніна Польшчы – Яраслава Лукасіка. Царква, дзе нёс служэньне пастар Яраслаў, была адным з асяродкаў панаваньня Божае праўды й свабоды асобы , а таксама асяродкам шчырых прыхільнікаў беларушчыны.

За веру ў Госпада - на выгнаньне й пакуты

5 траўня па ініцыятыве Хрысціянскай дэмакратыі адбылася сустрэча з рэпрэсаванымі вернікамі й сьвятарамі – Эрнестам Сабілам, Уладзімерам Канатушам, былымі вязьнямі ГУЛАГУ, і сёньняшнімі выгнаньнікамі й нядаўнімі палітзьняволенымі – пастарам Яраславам Лукасікам і Паўлам Севярынцам.

Мацнейшая акцыя салідарнасьці

28-29 траўня ў Савецкім судзе г.Менска была ажыццяўлена спроба рэжыму судзіць сяброў “Маладога фронту” за выхаваньне моладзі на нацыянальнай ідэі й хрысціянскіх каштоўнасьцях. Але гэтыя высілкі пацярпелі крах. Судзьдзя Р. Аніскевіч быў вымушаны абмежавацца штрафам у 40-30 базавых велічынь. Перад будынкам суда была разгорнута мацнейшая акцыя салідарнасьці.. У ёй прынялі удзел прадстаўнікі грамадскасьці, палітыкі, амбасадары замежных краін. Падтрымаць моладзь прыйшлі Аляксандр Мілінкевіч, Станіслаў Шушкевіч, Анатоль Лябдзька, Вольга Іпатава, Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, а таксама былыя палітвязьні –Кацярына Садоўская, Павал Севярынец Мікалай Статкевіч.

Дыялог бацькоў і палітыкаў

23 траўня на сядзібе партыі БНФ адбылася сустрэча Бацькоўскае ініцыятывы Камітэта абароны рэпрэсаваных з прадстаўнікамі палітычных партый.

Удзел у ёй узялі лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч, старшыня партыі БСДГ - Станіслаў Шушкевіч, старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай партыі - Анатоль Лябедзька, намесьнік старшыні БСДП(Г) Анатоль Ляўковіч, старшыня Беларускае хрысціянскае дэмакратыі Павал Севярынец, старшыня жаночай партыі “Надзея”Алена Яськова й іншыя прадстаўнікі грамадскасьці. Сход, арганізаваны Бацькоўскім камітэтам, быў прысьвечаны тэме абароны моладзі ад рэпрэсій і прымеркаваны да Кангрэса дэмакратычных сілаў.

Салідарныя бацькі дзейнічаюць

16 траўня адбыўся прадстаўнічы сход бацькоў рэпрэсаванае моладзі.
Бацькі выказалі сваю заклапочанасьць ў сувязі працягам пераследу моладзі па крымінальных і адміністрацыйных справах.
На сходзе былі абмяркаваны пляны салідарных дзеяньняў ў падтрымку моладзі ў сувязі з судом над “Маладым Фронтам”, які мае адбыцца 30 траўня у 14. 15 у Савецкім судзьдзе.

Бацькі прынялі рашэньне зьвярнуцца з лістом да Палітрады й запрасіць палітыкаў на наступны сход.

Маці заўсёды верыць...

Праваабаронцы, актывісты праваабарончага цэнтру “Вясна” разам з сябрамі Камітэта абароны рэпрэсаваных зладзілі вандроўку на Гомельшчыну з мэтай атуліць сардэчным цяплом маці Юрыя Захаранкі ў гадавіну зьнікненьня сына.
Генэрал міліцыі Юры Захаранка не вярнуўся дадому 7 красавіка 1999 года.

Наведваньне “БелРада”

Сябры Камітэта абароны рэпрэсаваных й “Маладога Фронту” наведалі інстытут радыяцыйнай бяспекі “БелРад” з мэтай азнаёміцца з новымі праграмамі дзейнасьці навукоўцаў у галіне абароны насельніцтва ад наступстваў Чарнобыльскай аварыіі. Яны спаткаліся з кіраўніком інстытута, прафесарам, членам-карэспандэнтам Нацыянальнай Акадэміі Навук

Нашы пісьменнікі з намі

Сябры Камітэта разам з маладафронтаўцамі наведалі слыннага беларускага пісьменніка, даследчыка літаратурнай спадчыны - Уладзімера Содаля, які толькі што выдаў новую кнігу пра вядомага дзеяча беларускага Адраджэньня, першага рэдактара “Нашай Нівы”- Аляксандра Уласава.

Ніхто не застанецца без дапамогі

Камітэт абароны рэпрэсаваных надае ўвагу патрэбам рэгіянальных актывістаў і іх сем'яў. Людзі, якія шмат гадоў самаахвярна працуюць дзеля дэмакратычных пераменаў у нашым грамадстве, рызыкуючы страціць працу й сямейны дабрабыт, здароўе й душэўны спакой, патрабуюць асаблівай маральнай і матэрыяльнай падтрымкі. Камітэт аказаў дапамогу 28 сем’ям з такіх гарадоў і населеных пунктаў як Віцебск, Берасьце, Слуцак, Барысаў, Салігорск, Маладэчна, Ворша, Клецк й іншыя.

« ліпень 2008
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      

 

Рух «За Свабоду»

 

Выпадковае фота

Суд над Я. Грышчэняй

© 2006-2008 Salidarnasc