Падпішыся на рассылку
Трэба ведаць
Калі з Вамі спрабуе сустрэцца КДБ
Пачнем з таго, што выклік на так званую “размову” у сьледчыя ворганы не прадугледжаны дзеючым Крымінальна-працэсуальным кодэксам,таму,калі супрацоўнік «органаў» у вуснай размове ці па тэлефоне запрашае Вас прыйсьці да яго «паразмаўляць», тактычна адмоўце яму: можаце спаслацца, напрыклад, на занятасьць. Можаце запытаць ці ўзбуджаная крымінальная справа па пытаньні, па-якому Вас жадаюць выклікаць. Калі крымінальная справа не ўзбуджаная, адмаўляйцеся ад усялякіх тлумачэньняў. Таму што інфармацыя, якую Вы можаце даць, тэарытычна можа быць падставай для пастановы аб узбуджэньні крымінальнае справы, а хутчэй за ўсё, будзе выкарыстаная для чарговага «выкрывальнага сюжэту» на дзяржтэлебачаньні ці спробы ціску ў будучым на Вас і Вашых сяброў.
Як пазьбегнуць прэвентыўных арыштаў
Незаконныя адвольныя затрыманьні, хлусьлівыя сведчаньні міліцыянтаў і, як вынік, адміністратыўныя штрафы й арышты на жаль становяцца звыклай зьявай у нашай барацьбе. Але, нават у такой няпростай сытуацыі, менавіта ад Вас саміх залежыць - патрапіце Вы на суткі альбо прымусіце міліцыянта ці амапаўца захацець самому адчапіцца ад Вас.
Далей мы прапануем Вам некалькі парадаў, якія істотна дапамогуць падчас непажаданых сустрэчаў зь міліцыяй.
Як абараняць свае правы пры прызначэньні дактыляскапічнай і іншай экспэртызы
Cьледчы прызначыў экспэртызу - бяруць адбіткі пальцаў, узоры сьліны…Што рабіць? Будзьце спакойныя і ўпэўненыя ў сваіх правах.
Прафесійная юрыдычная дапамога – бясплатна. А Вы маеце магчымасьць аплаціць паслугі адваката?
Мабыць вы ўжо заўважылі, што наступствы фінансавага крызісу - ў выглядзе абмяжаваньня выплаты крэдытаў, скарачэньня штатаў, павелічэньня звальненьняў, паніжэньня пакупальніцкай здольнасьці і г.д. — пачалі адчувацца ў Беларусі ? Як адзначаюць сацыёлагі, ва ўмовах крызісу запатрабаваньне насельніцтва ў юрыдычных паслугах павялічваецца гэтак жа, як і разрыў паміж магчымасьцямі розных катэгорый грамадзянаў аплаціць іх.
Вашыя правы пры адбыцці адміністратыўнага арышту. (частка 1)
Большасьць актывістаў, якія трапляюць «на суткі», не задумляюцца аб тым, што працягваць барацьбу з парушэньнем правоў чалавека і невыкананьнем закона можна, знаходзячыся ў Цэнтрах ізаляцыі правапарушальнікаў. Галоўнае - выразна ведаць свае правы і спосабы іх адстойваньня і абароны.
Мы і правы чалавека - Права на працу
Матэрыял з трэцяй сэсіі прававой школы “МЫ І ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА” для бацькоў маладзёнаў, што навучаюцца за мяжой па праграмах ”Салідарнасьці”.
Мы і правы чалавека - Экалагічныя правы і Орхуская канвенцыя
Матэрыял з трэцяй сэсіі прававой школы “МЫ І ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА” для бацькоў маладзёнаў, што навучаюцца за мяжой па праграмах”Салідарнасьці”.
Правы жанчын у сістэме правоў чалавека
Тэрмін “правы жанчын” выкарыстоўваецца, каб падкрэсліць што правы жанчын—гэта тыя ж правы чалавека. Гэта правы, якімі жанчына надзелена таму, што з’яўляеца чалавечай істотай.
© 2006-2010 Salidarnasc






