Сведчанні ахвяр дыскрымінацыі

Аляксандр Клімаў прапрацаваў на ААТ "Гомельскі хімзавод" 33 гады. 19 мая 2011 года падчас уцечкі серавадарода ў цэху сернай кіслаты моцна атруціўся і падарваў здароўе. Праз некалькі месяцаў яго звольнілі "па стане здароўя". Пры гэтым не жадалі прызнаваць ягоную траўму цяжкой і выкліканай працай на вытворчасці.

 

Аляксандр чатыры гады дабіваўся прызняння траўмы вытворчай і выплаты належнай кампенсацыі. Зараз працы не мае, атрымлівае пенсію.Read more

Видео: 

Актывіст незалежнага прафсаюза, былы экскаватаршчык РУВП "Граніт" (Мікашэвічы) Леанід Дубаносаў, які працаваў на прадпрыемстве больш за 20 год, распавядае пра дачыненні рабочых з кіраўніцтвам прадпрыемства, прычыны непадаўжэння кантракту з ім асабіста, а таксама грамадскую дзейнасць, якой займаецца пасля звальнення.Read more

Видео: 

Інжынер па тэхніцы бяспекі РУВП "Граніт", што ў Мікашэвічах, Уладзімір Табола патрабаваў выканання дзеючых нарматываў па ахове працы, чым выклікаў незадаволенасць кіраўніцтва прадпрыемства. Начальства пачало выносіць папярэджанні і спагнанні па надуманых прычынах і ўрэшце адмовілася перазаключаць працоўны кантракт. Бацька чатырох дзяцей апынуўся на вуліцы.Read more

Видео: 

Мікалай Новікаў за актыўную грамадзянскую пазіцыю, сяброўства ў АГП, удзел у выбарах на баку апазіцыі быў звольнены ў 2013 годзе з БГЭУС, што ў Гомелі. З тае пары не можа ўладкавацца нават на пасаду школьнага настаўніка гісторыі.Read more

Видео: 

Працаўнікоў бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў звольнілі за сяброўства ў “Свабодным прафсаюзе беларускім”. Рабочыя распавядаюць пра механізмы ціску і рэпрэсій з боку адміністрацыі завода.Read more

Видео: 

Палітычна-матываваныя звальненні выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.Read more

Видео: 

Віталь Куплевіч, які быў прымусова накіраваны на год на так званае "лячэнне" ў Наваградскі лячэбна-працоўны прафілакторый, распавядае пра парадкі і норавы, якія пануюць ва установе.Read more

Видео: 
Syndicate content