Пачнем з таго, што выклік на так званую “размову” у сьледчыя ворганы не прадугледжаны дзеючым Крымінальна-працэсуальным кодэксам,таму,калі супрацоўнік «органаў» у вуснай размове ці па тэлефоне запрашае Вас прыйсьці да яго «паразмаўляць», тактычна адмоўце яму: можаце спаслацца, напрыклад, на занятасьць. Можаце запытаць ці ўзбуджаная крымінальная справа па пытаньні, па-якому Вас жадаюць выклікаць. Калі крымінальная справа не ўзбуджаная, адмаўляйцеся ад усялякіх тлумачэньняў. Таму што інфармацыя, якую Вы можаце даць, тэарытычна можа быць падставай для пастановы аб узбуджэньні крымінальнае справы, а хутчэй за ўсё, будзе выкарыстаная для чарговага «выкрывальнага сюжэту» на дзяржтэлебачаньні ці спробы ціску ў будучым на Вас і Вашых сяброў.