Трэба ведаць

Як фрылансеру супрацьстаяць пераследу з боку дзяржаўных органаў. Парады ад Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Парады пра тое, як журналісту бараніць свае правы, ад журналіста БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча

Алгарытм дзеянняў работніка, які атрымаў вытворчую траўму.

Камітэт "Салідарнасць" выпусціў шэраг каляровых буклетаў, у якіх у папулярнай форме распавядаецца пра віды дыскрымінацыі, якія сустракаўюцца ў Беларусі.

У выпадку затрымання, вы можаце не толькі пазбегнуць адміністрацыйнага арышту, але і – пры ўдалым збегу абставінаў – заплаціць мінімальны штраф ад 0.5 да 2 базавых велічыняў.

Важна памятаць, што супрацоўнікі міліцыі надзелены правам затрымаць і даставіць у аддзяленне міліцыі на тэрмін да 3-х гадзін практычна любога ня ўпадабанага ім грамадзяніна. На тэрмін звыш 3-х гадзін, але не больш чым на 72 гадзіны (трое сутак) могуць быць затрыманыя грамадзяне, падазраваныя ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, за якое ў якасці спагнання прадугледжаны адміністрацыйны арышт (напрыклад, артыкул за «хуліганку»).

Па падзеях 19 снежня 2010 года мы сутыкнуліся з дастаткова новай формай працы спецслужбаў і міліцыі – людзі, якія прымалі ўдзел у мірнай акцыі пратэста, з дапамогай інфармацыі пра іх месцазнаходжання, (атрыманай, верагодна, незаконным шляхам ад сотавых аператараў), масава былі выкліканы на допыт у якасці сведак па справе, ўзбуджанай па ч. 1,2 арт. 293 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (Масавыя бясчынствы).

Мабыць вы ўжо заўважылі, што наступствы фінансавага крызісу - ў выглядзе абмяжаваньня выплаты крэдытаў, скарачэньня штатаў, павелічэньня звальненьняў, паніжэньня пакупальніцкай здольнасьці і г.д. — пачалі адчувацца ў Беларусі ? Як адзначаюць сацыёлагі, ва ўмовах крызісу запатрабаваньне насельніцтва ў юрыдычных паслугах павялічваецца гэтак жа, як і разрыў паміж магчымасьцямі розных катэгорый грамадзянаў аплаціць іх.

Незаконныя адвольныя затрыманьні, хлусьлівыя сведчаньні міліцыянтаў і, як вынік, адміністратыўныя штрафы й арышты на жаль становяцца звыклай зьявай у нашай барацьбе. Але, нават у такой няпростай сытуацыі, менавіта ад Вас саміх залежыць - патрапіце Вы на суткі альбо прымусіце міліцыянта ці амапаўца захацець самому адчапіцца ад Вас.

Далей мы прапануем Вам некалькі парадаў, якія істотна дапамогуць падчас непажаданых сустрэчаў зь міліцыяй.

Пачнем з таго, што выклік на так званую “размову” у сьледчыя ворганы не прадугледжаны дзеючым Крымінальна-працэсуальным кодэксам,таму,калі супрацоўнік «органаў» у вуснай размове ці па тэлефоне запрашае Вас прыйсьці да яго «паразмаўляць», тактычна адмоўце яму: можаце спаслацца, напрыклад, на занятасьць. Можаце запытаць ці ўзбуджаная крымінальная справа па пытаньні, па-якому Вас жадаюць выклікаць. Калі крымінальная справа не ўзбуджаная, адмаўляйцеся ад усялякіх тлумачэньняў. Таму што інфармацыя, якую Вы можаце даць, тэарытычна можа быць падставай для пастановы аб узбуджэньні крымінальнае справы, а хутчэй за ўсё, будзе выкарыстаная для чарговага «выкрывальнага сюжэту» на дзяржтэлебачаньні ці спробы ціску ў будучым на Вас і Вашых сяброў.