Неабходныя дакумэнты
Неабходныя дакумэнты
Асноўнай умовай для вынясеньня рашэньня пра дапамогу канкрэтнаму чалавеку, які зьвярнуўся да нас, ёсьць прадстаўленьне наступных дакумэнтаў:
анкета - выслаць на e-mail: [email protected]
пастанова суда пра адміністратыўны ці крымінальны прысуд;
даведка пра адбыцьцё адміністратыўнага ці крымінальнага пакараньня;
пастанова пра штрафныя санкцыі;
дакумэнт пра знаходжаньне на ўліку ў дзіцячым пакоі міліцыі;
дакумэнт пра звальненьне з працы;
выпіска з мэдычнай карткі;
рэкамэндацыйныя лісты прадстаўнікоў дэмакратычнай кааліцыі;
інфармацыя ў СМІ ці інш.
Акрамя таго, сябры “Камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” праводзяць асабістае сумоў’е з пацярпелым.