Спецыяліст звольнены з хімзавода пасля атрымання вытворчай траўмы

Аляксандр Клімаў прапрацаваў на ААТ "Гомельскі хімзавод" 33 гады. 19 мая 2011 года падчас уцечкі серавадарода ў цэху сернай кіслаты моцна атруціўся і падарваў здароўе. Праз некалькі месяцаў яго звольнілі "па стане здароўя". Пры гэтым не жадалі прызнаваць ягоную траўму цяжкой і выкліканай працай на вытворчасці.

 

Аляксандр чатыры гады дабіваўся прызняння траўмы вытворчай і выплаты належнай кампенсацыі. Зараз працы не мае, атрымлівае пенсію.

Видео: