Мадэльная скарга на ўмовы ўтрыманьня ў ЦІП
Начальніку ГУУС Мінгарваканкама
Г. Мінск, зав. Дабрамысленскі 1
[ПІІ, які жыве па адрэсе ГОРАД, ВУЛ., ДОМ, КВ-РА]
Скарга на ўмовы ўтрымання
Я, ……… ……. ………., у адпаведнасці з пастановай суда ……………… раёна г. Мінска ад …………….. , з …………. па…………адбываў адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама.
Пасля адбыцця пастаноўленага судом тэрміну я, у адпаведнасці з заканадаўствам, здзейсніў аплату выдаткаў на мае ўтрыманне ў прыёмніку-размеркавальніку.
Пад час майго знаходжання ў ЦІП, у дачыненні да мяне адміністрацыяй і супрацоўнікамі неаднаразова парушаліся мае правы, гарантаваныя заканадаўствам аб адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама нормамі Правілаў унутранага распарадку спецыялізаваных устаноў органаў унутраных спраў, выконваючых адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе адмністрацыйнага арышту, датычнага парадку і ўмоў знаходжання адміністрацыйна арыштаваных.
У прыватнасці, арт 18.7 Працэсуальна-выканаўчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, які сцвярджае, што:
-Адміністрацыйна арыштаваным дазваляецца (…) праглядаць тэлеперадачы, праслухоўваць радыёперадачы ў вольны ад начнога адпачынку час. (…)
-Адміністрацыйна арыштаваныя карыстаюцца з права штодзённага шпацыру працягласцю не меней за адну гадзіну.
Адзначу, што пад час знаходжання ў спецпрыёмніку, я быў пазбаўлены права слухаць радыё (у камеры адсутнічала радыёкропка), глядзець тэлеперадачы, а таксама, нягледзячы на мае шматлікія звароты да супрацоўнікаў спецпрыёмніка, мне ніводнага разу не далі скарыстацца з права на штодзённы шпацыр.
Пад час майго знаходжання ў камеры, разам са мной утрымліваліся людзі, маючыя некалькі судзімасцяў за крымінальныя злачынствы, што супярэчыць правілам утрымання адміністрацыйна арыштаваных (т.я. я асабіста да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся).
У маёй камеры плошчай 21 квадратны мэтр знаходзілася 6 чалавек, што не адпавядае пастаноўленым ПВКоАП нарматывам.
Не было прадастаўлена пасцельнае бялізны. Што супярэчыць арт. 25 правілаў. (Адміністрацыйна арыштаваным і адміністрацыйна затрыманым прадастаўляецца спальнае месца з пасцельнай бялізнай і месца для захоўвання сродкаў асабістай гігіены, выдаецца посуд і сталовыя прылады (кубак, лыжка, талерка).
Нічога, што ўваходзіць у пералік арт. 26 Правілаў не было выдадзена. (Для агульнага карыстання ў камеры ў адпаведнасці з прадугледжанымі нормамі і ў разліку на колькасць асобаў, якія ўтрымліваюцца):
§ Мыла гаспадарчае, папера прыбіральная;
§ Настольныя гульні (шашкі, шахматы, даміно);
§ Прадметы для прыборкі камэры;
§ Швачныя іглы, нажніцы, нажы для рэзкі прадутаў харчавання (маюць быць выдадзеныя на кароткі тэрмін ў прысутнасці і пад кантролем супрацоўнікаў адмысловых устаноў) ;
Згодна з арт. 27 правілаў, камэры адмысловых устаноў павінны быць абсталяваны:
§ сталом і лавамі на колькасць пасадачных месцаў па колькасці месцаў у камеры;
§ санітарным вузлом;
§ умывальнікам (памагчымасці), а таксама кранам с вадопроводнай вадой (бачком з пітной вадой);
§ тумбочкай для захоўвання туалетных прыладаў;
§ сеткавым радыёпрымачом;
§ кошыкам для смецця;
§ вентыляцыйным абсталяваннем;
§ тэлевізарам (пры наяўнасці магчымасці)
Я пісьмова зазначаў прашэнне аб прадастаўленні радыёпрымача, на што мне быў дадзены адмоўны адказ.
Парушэннем арт. 28 Правілаў стала адмова ў выкарыстанні ўласных пасцельных прыналежнасцяў, якія спрабавалі мне перадаць (дата, час) мае родныя. (Арт.28: Адміністрацыйна затрыманыя і адміністрацыйна арыштаваныя маюць права карыстацца ўласнымі пасьцельнымі прыладамі, а таксама мець пры сабе прадметы першай неабходнасці, абутак і вопратку, прадугледжаныя спісам, згодна прылажэнню 1.)
Пасля таго, як я напісаў заяву (дата) аб патрабаванні праслухоўвання радыёперадач і карыстання тэлефоннай сувяззю, мне адмовілі “у звязку з адсутнасцю магчымасці”.
Камера, у якой я быў змешчаны, мела, на маю думку, недастатковае дзённае асвятленне, чым быў парушаны арт. 93 Правілаў.
Насуперак арт. 96 Правілаў, мне адмовілі ў праве на штодённы шпацыр.
Асобна варта адзначыць праблему з харчаваннем у ЦІП – з-за таго, што харчовыя перадачы забаронены, а якасць ежы не адпавядае ніякім мінімальным стандартам, я пастанянна адчуваў жгачку, таксама ежы часта падавалася халоднай ці недастаткова падагрэтай. Лічу, што гэтым не былі выкананы нормы арт. 87 і 89 Правілаў.
Насуперак арт. 88 правілаў, ежу размяркоўвалі выключна адміністрацыйна арыштаваныя, вусныя заўвагі дзяжурным з нагоды іх гігіенічнай неадпавядальнасці былі праігнараваны.
Лічу, што гэтым не былі выкананы нормы арт. 87 і 89 Правілаў.
На падставе чаго ПРАШУ:
1. Правесці праверку па ўсіх фактах, выкладзеных ў гэтай скарзе, даць прававую ацэнку дзеянням супрацоўнікаў і адміністрацыі ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама.
2. Прыцягнуць да прадугледжанай законам і нарматыўнымі дакумантамі МУС адказнасці асобаў, вінаватых у здзейсненых парушэннях.
3. Праінфармаваць мяне ў прадугледжаны тэрмін аб выніках. праведзенай праверкі і прынятых мерах па пакаранні вінаватых асобаў з указаннем ці прадастаўленнем копіяй размекавальных дакумантаў МУС ці іншых ворганаў, якія падцвяджаюць прыцягненне вінаватых да адказнасці.
ДАТА ПОДПІС