Што рабіць у выпадку, калі Вас выклікаюць на допыт у якасці сведкі па тэлефоне?
Па падзеях 19 снежня 2010 года мы сутыкнуліся з дастаткова новай формай працы спецслужбаў і міліцыі – людзі, якія прымалі ўдзел у мірнай акцыі пратэста, з дапамогай інфармацыі пра іх месцазнаходжання, (атрыманай, верагодна, незаконным шляхам ад сотавых аператараў), масава былі выкліканы на допыт у якасці сведак па справе, ўзбуджанай па ч. 1,2 арт. 293 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (Масавыя бясчынствы).
Большасць такіх “сведкаў” выклікалі да органаў следства з парушэннем дзейснага Крымінальна-працэсуальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (КПК) – без звестак, але па сродках тэлефанавання.
У звязку з чым вы павінны ўсведамляць наступнае:
У адпаведнасці з арт. 216 КПК (Парадак выкліка на допыт) “пацярпелы, сведка, гэтаксама як і падазраваны, які знаходзіцца на волі, абвінавачаны, выклікаецца на допыт па сродках позвы.
У ёй павінна быць пазначана, хто і ў якасці каго выклікаецца на допыт, да каго і па якой адрэсе, час допыта і наступствы нез’яўлення без паважнай прычыны. Позва даручаецца асобе, якую выклікаюць пад роспіс. Пры адсутнасці асобы, якая падлягае выкліку, распіска даручаецца пад роспіс паўнагадовай асобе з сям’і альбо адміністрацыі па месцы працы, якая абавязваецца перадаць позву на допыт. Асоба падлягаючая допыту можа быць выклікана з дапамогай іншых сродкаў сувязі”.
Менавіта на апошні сказ “… асоба, падлягаючая допыту, мае быць выклікана з выкарыстаннем іншыхсродкаў сувязі” спасылаюцца супрацоўнікі органаў, матывуючы адмову выслаць позву, патрабуючы з’явіцца на допыт у якасці сведкі шляхам тэлефанавання.
Аднакш гэтакі падыход не з’яўляецца правамоцным.
Артыкул 242 КПК (Абавязковасць з’яўлення абвінавачанага) прадугледжвае, што “абвінавачаны, які не ўтрымліваецца пад вартай, мае быць выкліканы на допыт па сродках даслання позвы. Змест позвы можа быць перададзены тэлефанаграмай ці тэлефанаваннем.”
Сыходзячы з гэтага, магчыма зрабіць выснову, што толькі ў адносінах да абвінавачанага (які не ўтрымліваецца пад вартай, якога выклікаюць для прад’яўлення абвінавачання) прадугледжваецца магчымасць перадачы зместа позвы праз тэлефанаграму ці тэлеграму.
Аналізуючы вышэйзгаданыя артыкулы, магчыма прыйсці да высновы, што нормы арт. 242 ПКП удакладняюць норму арт. 216 КПКП, што “дапытваемая асоба мае быць выклікана з выкарыстаннем іншых сродкаў сувязі”, выключна ў дачыненні АБВІНАВАЧАНАГА і не дае права следчым органам выклікаць на допыт па тэлефоне СВЕДКУ.
Гэтаксама, з нашага пункта гледжання, варта закрануць пытанне нез’яўлення на допыт сведкі, у выпадку, калі ён ужо падпісаў позву. Важна, што ў гэтым выпадку не прадугледжваецца аніякае адказнасці, але прадугледжана выключна магчымасць выкарыстання нормы працэсуальнага прымусу, як “прывод”. Гэта азначае, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў наўпрост прыйдуць да вас і адвязуць да выклікаўшага вас позвай следчага.
У адпаведнасці з артыкулам 130 КПК прывод не можа ажыццяўляцца ў “начны час” ( прамежак паміж 22 і 6 гадзінамі). Не падлягаюць “прыводу” непаўнагадовыя ва ўзросце да чатырнаццаці гадоў, цяжарныя жанчыны, хворыя, не здольныя па стане здароўя пакінуць месца знаходжання, што падцвярджаецца лекарам, які працуе ў дзяржаўнай установе.
Такім чынам, патрабаванне супрацоўніка сілавых органаў з’явіцца на допыт па тэлефоне не з’яўляецца законным патрабаваннем і вы маеце права адмовіцца з’явіцца на допыт.