Тэзы па праблеме моўнай дыскрымінацыі ў адукацыі

Падрыхтаваў ІгарКузьмініч

1.    Свабоднае выкарыстанне беларускай мовы.

Пытанне свабоднага выкарыстання мовы, а на тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці – выкарыстання беларускай мовы, гарантаваны міжнароднымі нормамі і нацыянальным заканадаўствам.

Так, у арт. 2 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека гаворыцца: «Кожны чалавекпавіненвалодацьусiмiправамiiўсiмiсвабодамi, што абвешчаны гэтай Дэкларацыяй, без якога б нi было адрознення, як, напрыклад, уадносiнахрасы, колеру скуры, полу, мовы,рэлiгii,палiтычныхабоiншыхперакананняў, нацыянальнага або сацыяльнага паходжання, маёмаснага, саслоўнага абоiншагастановiшча».

Іншымі словамі любы чалавек можа карыстацца моваю, якую лічыць для сябе прымальнай і сам факт выкарыстання мовы не можа разглядацца як падстава да абмежавання гэтай асобы ў нейкіх правах. Больш за тое, любое абмежаванне ў правах на падставе мовы, якой карыстаецца асоба разглядаецца як дыскрымінацыя, недапушчэнне якой – абавязак дзяржавы.

Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаваны Беларуссю 19 сакавіка 1968 г., у арт. 2, ч. 1 пакта, таксама прызнае дыскрымінацыяй і парушэннем правоў чалавека любое абмежаванне ў палітычных і сацыяльных правах па прыкмеце мовы. А ў частцы 3 арт. 2 дадзенага пакта, вызначаеабавязальніцтвыдзяржавы па недапушчэнні дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце: «3. Кожнаядзяржава-ўдзельніцададзенага Пакта бярэ на сябе адказнасць:

(а) забяспечваць любой асобе, чые правы ці свабоды, прызнаныя ў дадзеным Пакце, парушаныя, дзейсны сродак прававой абароны, не зважаючы на тое, што парушэнне было ўчынена афіцыйнымі асобамі.

(b) забяспечваць, каб права на прававую абарону любой асобы, якая патрабуе такой абароны, вызначалася кампетэнтнымі судовымі, выканаўчымі ці заканадаўчымі ўладамі ці іншым кампетэнтным органам, прадугледжаным прававой сістэмай дзяржавы, і ўдасканальваць магчымасці прававой абароны;

(c) забяспечваць рэалізацыю прававой абароны кампетэнтнымі ўладамі, калі такія сродкі абароны існуюць».

Артыкулам 2 Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, які ў адносінах да Беларусі ўступіў у сілу 3 студзеня 1976 г., ускладаюццаабавязальніцтвыпа забеспячэнні ўсіх эканамічных, сацыяльных і культурных правоў якія ўтрымліваюцца ў дадзеным Пакце. І забараняюць, як дыскрымінацыйныя, абмежаванні ў гэтых правах па прыкмеце мовы. Сам факт карыстання мовай, звароту на беларускай мове іншыяформывыкарыстання мовы – не можа быць падставай да абмежавання асобы ў правах пералічаных у пакце.

Штотычыццамагчымасці свабоднага выбару беларускай мовы і выкарыстання беларускай мовы ва ўсіх сферах жыцця беларускага грамадства і дзяржавы, такія магчымасці гарантаваныя прызнаннем беларускай мове асаблівага статусу – дзяржаўнай мовы (арт. 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь). А частка 3 артыкула 50 Канстытуцыі Беларусі наўпрост гарантуе права выкарыстання роднай мовы і права самастойна выбіраць тую мову на якой хоча камунікаваць: «Кожны мае права карыстацца роднай мовай, выбіраць мову зносінаў».

Такім чынам і міжнародныя нормы і нормы нацыянальнага заканадаўства адназначна выступаюць гарантамі свабоднага выкарыстання беларускай мовы на тэрыторыі Беларусі ва ўсіх сферах жыцця. Больш за тое, дзяржава, згодна з вышэйпрыведзенымі палажэннямі павінна быць гарантам, якіне дапускаедыскрымінацыі па моўнай прыкмеце. Пытанне выкарыстоўваць ці не выкарыстоўваць беларускую мову і ў якіх сферах яе выкарыстоўваць – з’яўляеццаасабістым выбарам асобы. Задача беларускай дзяржавы – забяспечыць недапушчэнне дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце.

2.    Беларуская мова ў сістэме адукацыі.

Адной з прыватных праблем свабоднага выкарыстання беларускай мовы з’яўляеццапытанне беларускай мовы ў працэсе навучання і выхавання. Я хацеў бы закрануць толькі адзін аспект дадзенага пытання, а менавіта: Роўны доступ да адукацыі беларускамоўных дзяцей і рускамоўныхдзяцей у Беларусі.

Існуючыяміжнародныя дакументы па правах чалавека: арт. 26 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, арт. 13 і 14 Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, арт. 2 Пратакола № 1 Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўныхсвабод, прынцып 7 Дэкларацыі правоў дзіцяці, арт. 29 Канвенцыі аб правах дзіцяці, а разам з імі і нацыянальнае заканадаўства ў якасці асноўных, хоць і не адзіных, патрабаванняў да дзяржавы ў сферы адукацыі вызначаюць стварэнне ў ідэале бясплатнай і даступнайсістэмынавучання.

Падобныя патрабаванніпра дубляваныў нацыянальным заканадаўстве Беларусі. Артыкул 49. Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: «Кожны мае права на адукацыю. Гарантуюцца даступнасцьiбясплатнасць агульнай сярэдняйiпрафесiйна-тэхнiчнайадукацыi». Частка 1 арт. 3 Кодэкса аб адукацыі Беларусі: «Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь мае права на адукацыю».

Але нас цікавяць не толькі гэтыя палажэнні. Нас у большай ступені цікавіць як выбар мовы (беларускай ці рускай) навучання і выхавання, уплывае на роўны доступ да адукацыі ў Беларусі. Ці забяспечваецца прынцып роўнага доступу да адукацыі для дзяцей якія хочуць навучацца па-беларуску і для дзяцей, якія хочуць навучацца па-руску?

Частка 3 артыкула 50 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь наўпрост заяўляе, што»...Дзяржава гарантуе ў адпаведнасці з законам свабоду выбара мовы выхавання і навучання».

Кодэкс аб адукацыі ў падпункце 1.4 пункта 1 арт. 2, заяўляе, што адным з прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі з’яўляецца«забеспячэннераўнагадоступу да атрымання адукацыі», а ў падпункце 2.9 пункта 2 арт. 2, адным з асноўныхнакірункаўдзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі называе: «забеспячэнне роўнасці беларускай і рускай моваў».

Частка 1 арт. 90 Кодэкса аб адукацыі вызначае, што асноўнымі мовамі навучання і выхавання ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюццадзяржаўныя мовы. Больш, за тое: «дзяржава гарантуе грамадзянам прававыбаранавучання і выхавання на адной з дзяржаўных моваў і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права». Частка 2 арт.90 адзначае, што права навучаць і выхоўваць дзіцё на адной з дзяржаўных моваў (у тым ліку па-беларуску) «забяспечваецца развіццём сеткі ўстановаў адукацыі (класаў, груп, патокаў) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, выданнем літаратуры, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў на беларускай і рускай мовах».

Здавалася б – дык у чым справа? На заканадаўчымузроўніёсць усе неабходныя нормы каб забяспечыць роўны доступ для дзяцей якія хочуць навучацца па-беларуску ці па-руску.

Разам з тым склалася практыка, калі аддацьдзіцёна навучанне па-беларуску значна складаней, чым аддаць дзіцё на навучанне па-руску, а часта – проста немагчыма.

Дзяржава сапраўды мае навучальныя ўстановы ў якіх здольны выкладаць па-беларуску і па-руску. Згодна з патрабаваннем Кодэкса аб адукацыі (падпункта 2.6 пункта 2 арт. 22) – мова навучання і выхавання ўказваецца ўСтатуце ўстановыадукацыі. Пераважная колькасць школ,гімназій, ліцэяў і іншых установаў адукацыі ў сваім Статуце маюць норму згодна з якой навучанне і выхаванне праводзяць па-беларуску і па-руску. Але гэта не азначае аўтаматычна, што ў школе ёсць хаця б адзін клас у якім навучанне і выхаванне арганізавана па-беларуску. Гэта азначае, што ў дадзенай навучальнай установе падрыхтаваны ўсе ўмовы для таго каб арганізаваць навучанне і выхаванне не толькі па-руску, але і па-беларуску. У выпадку, калі бацькі звяртаюцца ў такую школу, а ім кажуць, што ў іх нямамагчымасцей, напрыклад, няма выкладчыка які здольны выкладаць па-беларуску нейкую дысцыпліну – гэта азначае, што яны парушаюць заканадаўства і не выконваюць патрабаванні свайго Статута.

Да сённяшняга дня, нам даводзілася бачыць шмат Статутаў установаў адукацыі. Я хачу сказаць, штопадаўляючаябольшасць такіх установаў мае запіс пра арганізацыю навучання па-беларуску і па-руску. На практыцы,падаўляючаябольшасць з гэтых установаў ня маюць ніводнага вучня які навучаўся б ці выхоўваўся па-беларуску. Але гэтыя ўстановы АБАВЯЗАНЫ мець магчымасць арганізаваць навучанне па-беларуску. Я сустракаў Статуты, дзе мовай навучання і выхавання азначана толькі беларуская. Але там няма ніводнага класа з беларускай мовай навучання. Верагодна ёсць у Беларусі школы, дзе ў якасці мовы выхавання і навучання стаіць толькі руская мова. Але мне не даводзілася гэтага бачыць.

Акрамя ўстановаўадукацыі, здольных навучаць і выхоўваць па-беларуску, у Беларусі, сапраўды, пакуль што, ёсць падрыхтаваныя выкладчыкі, распрацаваныя праграмы, уся неабходная метадычная і іншая дакументацыя, падручнікі і г.д., кабвыкладаць па-беларуску.

Згодна з патрабаваннем заканадаўства, законныя прадстаўнікі дзіцяці ў заяве павінны азначыць мову навучання: рускую ці беларускую. А далей іх дзецям павінна быць забяспечана навучанне на дзяржаўных мовах, калі гэта ўстанова ў адпаведнасці са Статутам арганізуе навучанне і выхаванне па-беларуску ці па-руску і па-беларуску.

Напісання заявы пра жаданне навучаць дзіцё на рускай мове, дастаткова для таго каб дзеці, бацькі якіх напісалі такую заяву для навучання па-руску, пачалі такое навучанне.

У выпадку, калі заява на беларускамоўнае навучанне пададзена ад аднаго дзіцяці, ці ад некалькіх – звычайна, адміністрацыя школы і аддзелы адукацыі адмаўляюць у магчымасці арганізаваць навучанне па-беларуску, бо адсутнічае неабходная колькасць вучняў. Як правіла не магчымасць арганізацыі беларускамоўнага навучання абгрунтоўваецца фінансавай немэтазгоднасцю.

Але ў заканадаўстве ў адносінах да агульнай сярэдняй адукацыі, няма такіх прычынаў: «малалікасць групы» ці фінансавая мэтазгоднасць на падставе якіх можна адмовіць у арганізацыі беларускамоўнага навучання. Больш за тое, пункт 13 артыкула 158 Кодэкса аб адукацыі, які прысвечаны агульным патрабаванням да арганізацыі адукацыйнагапрацэса, уводзіць толькі МАКСІМАЛЬНУЮ колькасць навучэнцаў. А пункт 15 арт. 158 Кодэкса аб адукацыі гаворыць, што «Адкрыццё класа ва ўстанове адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, можа здзяйсняцца пры наяўнасці аднаго вучня».

Такім чынампрад’яўленнеў якасці абгрунтавання прычынаў фінансавайнемэтазгоднасціці неадпаведнай колькасці навучэнцаў – па якіх немагчыма арганізаваць беларускамоўнае навучанне з’яўляюццанезаконнымі і могуць аспрэчвацца ў судзе.

Другая дыскрымінацыйная практыка – у адносінах да дзяцей якія хочуць навучацца па-беларуску – прапанова знайсці яшчэ нейкую колькасцьжадаючыхі абяцанне ў гэтым выпадку арганізаваць навучанне па-беларуску. Дадзенае палажэнне не толькі незаконнае (паколькі такое патрабаванне адсутнічае ў заканадаўстве ў адносінах да бацькоў), але і напрасткі парушае прынцып роўнага доступу да навучання дзяцей якія хочуць навучацца і выхоўвацца па-беларуску і па-руску. Парушэнне роўнага доступу заключаецца ў тым, што для таго каб аддаць дзіцё для навучання і выхавання па-руску – дастаткова пасля прадстаўлення неабходных дакументаў, напісаць заяву. У тых выпадках, калі адбор ажыццяўляецца па конкурсу, яшчэ прайсці гэты конкурс. А для тых хто хоча аддаць сваё дзіцё на навучанне па-беларуску, акрамя ўсіх вышэйпералічаных дзеянняў трэба зрабіць дадатковыя высілкі па пошуку, агітацыі, прыцягненню іншых дзяцей. Менавіта гэтыя незаконныя дадатковыя патрабаванні да бацькоў і з’яўляюццапрычынай парушэння роўнага доступу да адукацыі.

Па трэцяе, на сённяшні дзень склалася практыка, дзе навучанне па-беларуску, асабліва ў абласных гарадах ці гарадах раённага падпарадкавання (напрыклад, Баранавічах), арганізоўваеццадвумаасноўнымі шляхамі: 1) ствараюць малакамплектны клас з 2-х,альбонекалькі чалавек; 2) арганізуюць так званы індывідуальны маршрут (напрыкладГародня, гімназія №10). Пры якім частку прадметаў, напрыклад рускую мову, рускую літаратуру, англійскую мову, беларускую мову, беларускую літаратуру выкладаюць сумесна з класам, а некаторыя іншыя прадметы –арганізуюццапа-беларуску і асобна ад усяго класа Фізіку, матэматыку, гісторыю, біялогію і г.д.).

Як у выпадку няпоўнага класа, так і ў выпадку індывідуальнага маршрута – толькі частка навучання забяспечваецца на выбранай мове навучання (як правіла, фізкультура, праца, спевы – выконваюцца з нейкім класам і па-руску). Другая праблема – тое, што і ў адным і ў другім выпадках не толькі не гарантуецца, але і як правіла, не выконваецца прынцып выхавання на беларускай мове. Усёзнешняеасяроддзе і праграмы імерапрыемствыяк правіла рыхтуюцца і праводзяцца па-руску.

Такім чынам можна зрабіць наступныя высновы:

1) У Рэспубліцы Беларусь на сённяшні момант адсутнічаюць роўныя ўмовы доступу да адукацыі (навучання і выхавання) для дзяцей якія хочуць навучацца і выхоўвацца па-беларуску і па-руску;

2) Парушэннепрынцыпароўнага доступу да адукацыі з’яўляеццавынікам не адсутнасці прававой рэгламентацыі, а з’яўляеццавынікам мэтанакіраванай дзейнасці прадстаўнікоў дзяржаўных органаў улады адказных за адукацыю (асабліва ў рэгіёнах) і незаконнай практыкі якую яны фармуюць.

3. Як паменшыць супрацьдзеянне дзяржаўных інстытутаў

Патрэбна шырокая кампанія, па дэманстрацыі праблем арганізацыі беларускамоўнага навучання для ўсяго беларускага грамадства. Патрэбна, напрыклад, кампаніяадвакаціравання, дзе асноўнай мішэнню стала б Міністэрства адукацыі, міністр адукацыі і афіцыйны прадстаўнік Міністэрства адукацыі адказны за агульнаую сярэднююадукацыю.

Патрэбна стварэнне моцнай кааліцыі грамадскіх аб’яднанняў якія займаюцца праблемамі беларускай мовы, беларускай школы, беларускай вышэйшай школы і бацькоў якія навучаюць сваіх дзяцей па-беларуску з мэтаю прапаганды беларускамоўнага навучання і аказання ціску на прадстаўнікоў улады законнымі формамі і метадамі з мэтай выпраўленнясклаўшайсядыскрымінацыйнай практыкі.

Вынікам гэтай кампаніі павінна разглядацца як норма стварэнне нармальных умоваў для навучання і выхавання па-беларуску незалежна ад колькасці заявіўшыхся.

4.    Як пазбегнуць падобнага парушэння правоў

Існуе дзве асноўныя стратэгіі ў працэсе дасягнення мэты: арганізацыі беларускамоўнага навучання ў рэгіёнах: 1) Прыязнае стаўленне да адміністрацыі школы і адукацыйных уладаў і шчыльная супраца з імі, 2) настойлівае змаганне з выкарыстаннем СМІ і «скрайніх» мераў па адстойванні сваіх правоў (напрыклад, забаронадзіцяці ісці ў школу, недазволены пікет і г.д.). Часам адзін спосаб спрацоўвае, другім разам – іншы.Почастубывае так, што калі неспрацоўваепершы падыход, даводзіцца выкарыстоўваць другі.

Нажаль, практыка якая існуе на сённяшні дзень не дазваляе ў значнай колькасці выпадкаў эфектыўна выкарыстоўваць адміністратыўныя механізмы для вырашэння праблемы. Як правіла, калі прадстаўніківышэй стаячыхструктур занятых адукацыяй не зацікаўлены ў вырашэнні праблемы – яны «зацягваюць» справу і робяць немагчымым вырашэнне пытанняпаўстаўшагаў канкрэтнай навучальнай установе ў бягучым навучальнымгодзе(як напрыклад у Баранавічах у 2015, ці ўГародні). Разам з тым ёсць станоўчыя прыклады, калі прадстаўнікі адміністрацыі, міністэрства адукацыі станоўча рэагуюць на законныя патрабаванні бацькоў (напрыкладБерасце). Але заўсёды гэта адбываецца толькі ў тых выпадках, калі ўлады перакананы, што бацькі не збіраюцца здавацца і будуць дамагацца рэалізацыі сваіх правоў у любым выпадку.

Штотычыццасудовага механізма – не было да сёння ніводнага выпадку, калі падавалі ў суд, таму немагчыма сказаць пра эфектыўнасць гэтага спосабу. Большасць бацькоў даволі скептычна ставяцца да ідэі падаць у суд на прадстаўнікоў улады. Разам з тым гэта мог бы быць добрыпрэцэдэнтякі дазволіў бы падняць пытанне для абмеркавання ўграмадстве.

Зварот да міжнародных інстанцый патрабуе разгляду як мінімум на ўзроўні судовай сістэмы Беларусі. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, у сваю чаргу не разглядаюць якпрыярытэтнуюпраблему мовы,асабліва праблемумовы тытульнай нацыі (верагодна лічаць: калі самі не хочаце вырашаць, хто будзе дамагацца вырашэння?).

Праблемай застаеццападтрымкабацькоў грамадскіміарганізацыямі, якія сваёй мэтай ставяць развіццё і пашырэнне беларускай мовы. На сённяшні дзень бацькі якія аддаюць сваіх дзяцей у беларускія школы ў рэгіёнах – вымушаныразлічвацьвыключна на свае сілы і рэсурсы. У сувязі з гэтым – на сённяшні дзень альтэрнатыўныя спосабы вырашэння праблемы з прыцягненнем грамадства і грамадскіх структур з большага разглядаюцца скептычна.

5. Прыклады праваўжывальнай практыкі ў свеце

На працягу доўгага перыяду існавання разнастайных моваў і культур існуе вялікая разнастайнасць шляхоў, спосабаў і формаў барацьбы за мову і моўныя правы. Прапануем разгледзець некалькі з падобных практык:
Змаганне за польскую мову, за навучанне па-польску вяла польская супольнасць на працягу канца 18-га, а асабліва пасля паўстання 1863-64 гадоў, да першай паловы 20-га стагоддзя, калі пачалася мэтанакіраваная русіфікацыя і была афіцыйна забаронена навучанне па-польску на ўсёй частцыПольшчыякая знаходзілася ў складзе Расейскай імперыі.

Змаганне за польскую мову было арганізавана ва ўмовах акупацыі і падзелу польскай супольнасці паміж Аўстра-Венгрыяй, Прусіяй іРасеяй. У кожнай з дадзеных частак былі свае асаблівыя ўмовы, але нідзе яны не былі спрыяльнымі для нармальнага развіцця і пашырэння мовы.
УРасеіпасля забароны адукацыі па-польску арганізоўваліся падпольныя школкі. Актыўную ролю ў пашырэнні навучання і выхавання па-польску адыгрываў польскі касцёл. Акрамя навучання і выхавання вялася іншая дзейнасць: сістэма падрыхтоўкі метадычных і навучальных матэрыялаў, матэрыялаў для чытання дзеткам, вялася падрыхтоўка настаўнікаў.

Нечым падобная да Польшчы выглядала сітуацыя ў Чэхіі з супрацівам каланіяльнай мове. З тым выключэннем, што змагацца даводзілася з нямецкай мовай, якая заняла спрэсдамінуючаестановішча. Але ва ўмовах панавання нямецкай мовы як афіцыйнай, чэхіздолелірыхтаваць настаўнікаў і ствараць нейкі правобраз сістэмы навучанняпа-чэшску. Як вынік – падчас распаду Аўстра-Вернгрыі і ўзнікнення рэвалюцыйных настрояў учэшскімграмадстве не проста запанавала ідэя адраджэннячэшскаймовы, а быў значны задзел у справе навучання і выхаванняпа-чэшску.

Варта азначыць, што і палякі і чэхі здолелі назапасіць патэнцыял у неспрыяльных умовах для іх родных моваў, ва ўмовах татальнага панавання моваў імперскіх. Але як толькі была прадставілася магчымасць і былі створаны незалежныя дзяржавы – адразу былі створаны сістэмы начыянальнага школьніцтва. І ствараліся яны не на пустым месцы, а людзьмі якія мелі ўжо багаты досвед працы ў забароненых школках.

Зазвычай праціўнікі пашырэння нацыянальных моваў, а на самой справе прыхільнікі нейкай канкрэтнай, як правіла, імперскай мовы гавораць, што гэта было даўно, у час развалуімперыіі станаўлення нацый, на пераломе 19-20 стагоддзяў, а цяпер падобнае немагчыма. Час змяніўся і простым выбудоўваннем сістэмы навучання нанацыянальнаймове праблему ў наш час вырашыць немагчыма.

Іншым і больш сучасным прыкладам адраджэння нацыянальнай мовы, якая стала «мёртвай» (засталася толькі ў святыхпісаннях) быў іўрыт. Габрэі фактычна з нуля аднавілі іўрыт зрабіўшы яго з мёртвай мовы, на якой некалькі стагоддзяў ніхто не размаўляў – сучасную дзяржаўную мову Ізраіля. І гэта адбылося не ў 19-м стагоддзі, а ў наш час 50-х – 80-х гадах 20-га стагоддзя.

Іншым прыкладам сучаснага аднаўлення нацыянальнай мовы, з’яўляеццапрыклад адраджэння валійскай мовы.

Прычым умовы ў якіх існавала і існуе валійская мова надзвычай падобныя да ўмоваў у якіх існуе беларуская. Мова валійская – мова Ўэльсу, заходняй часткіВялікабрытаніі. Толькі заместа расейскай у нас, там назіраецца панаванне ангельскай, найбольш магутнай на сёння ў свеце.

Падобна да беларускай, найбольшае развіццё валійская мова зазнала ў 12-16 стагоддзях. А ў 1588 годзе, увалійцаўбыў свой першадрукар, як у беларусаў у 1516 Францыск Скарына, – Уільям Морган, які надрукаваў пераклад Бібліі па-валійску.

Наступным этапам развіцця валійскай мовы стала, падобна да беларускай – складанне слоўнікаў і спробы ўсталявання літаратурнага канону валійскай (як тут не ўспомніць Марцінкевіча і Багушэвіча, слоўнікіНасовіча, Некрашэвіча і іншых даследчыкаў).

У сувязі з масавым выкарыстаннем ангельскай мовы пасля страты незалежнасці Ўэльсам, яшчэ ў сярэднявеччы, валійская мова пачала занепадаць. І ў такім стане яна, з пераменным поспехам датрывала да канца 90-х гадоў 20-га стагоддзя.

Але з 1990 года, дзякуючы спецыяльныммерапрыемствам- валійская мова стала пашырацца ва Ўэльсе. Паводле дадзеных перапісу 2001 года, колькасць асоб якія валодаюць валійскай мовай павялічыўся з 18,5% у 1993 да 20,5% у 2001. І гэта пры тым, што валійская мова прынцыпова адрозніваецца адпануючайна тэрыторыі Ўэльса ангельскай мовы.

Яшчэ адно падабенства з Беларуссю заключаецца ў тым, што практычна ўсевалійцыакрамя валійскай, вельмі добра валодаюць ангельскай, але значная частавалійцаў, перавагу ў камунікацыі аддаюць валійскай. Як жа так сталася?

На папулярызацыю і пашырэнне валійскай мовы моцна паўплывалі некалькі фактараў 1) заснаванне нацыяналістычнай партыі Ўэльса (PlaidCymru, нечым падобную да БНФ), 2) заснаванне таварыства валійскай мовы (CymdeithasyrIaithCymraeg- нечым падобную да Таварыства Беларускай Мовы), 3) наданне мове асаблівага статусу ў 1993 і зацверджанне роўнага статусу з ангельскай мовай у 1998годзена тэрыторыі Ўэльса.

Афіцыйны статус мовы прымусіў мясцовы парламент распрацаваць асаблівую праграму развіцця валійскай мовы, а таксама пачаў выкарыстоўваць валійскую ў падрыхтоўцы дакументаў і падчас паседжанняў мясцовых органаў. Усе дакументы дублююць, па-валійскудублююць знакі на дарогах, нават бацькам, дзеці якіх навучаюцца ва ўстановах адукацыі – дасылаюць карэспандэнцыю па справах школы па-валійску. Усе прынятыя рашэнні абавязкова друкуюцца па-валійску ў СМІ. Гэта прыводзіць да таго, што нават ангельцы якія прыехалі ва Ўэльс адноснанядаўнаі іх дзеці пачынаюць засвойваць валійскую мову. Асноўнае адрозненне ад Беларусі, дзе беларуская мова таксама мае асаблівы статус дзяржаўнай мовы і фармальна з’яўляеццароўнай расейскай, разам з тым існуе прынцыповае адрозненне: валійскай мове нададзены статус афіцыйнай. Гэта азначае,што ўсерашэнні мясцовых дзяржаўных органаў, нарматыўныя акты, рашэнні дзяржаўных і мясцовых уладаў абавязкова дублююцца павалійску. У адрозненні ад Уэльса, у Беларусі існуе прынцып, дзе ўсё друкуецца,распаўсэджваецца, прымаецца і г.д.па-рускуці па-беларуску. Маленькая часцінка мовы «ці» з’яўляеццавырашальнай. Просьба праводзіць судоваеразбіральніцтвапа-беларуску проста адхіляецца спасылкай, шторазбіральніцтваможа адбывацца па-руску ЦІ па-беларуску. Існуе выбар і гэты выбар, як правіла на баку больш моцнай мовы. Законы прынятыя парламентам – па-руску ЦІ па-беларуску. Рашэнні мясцовых органаў улады выдаюцца па-руску ЦІ па-беларуску. Вынікам з’яўляеццапанаванне расейскай мовы.

(https://uk.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%BB%D1%96%D0%B9%D1%81%D1%8C%D0%BA%D0%B0_%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0)

Яшчэ адным сучасным прыкладам адраджэння старадаўняй мовы ў наш час з’яўляецца адраджэнне баскскай мовы.

Мова баскаў надзвычай старадаўняя і больш старая як беларуская, але іда сённяяна распадаецца на шэраг дыялектаў, якія даволі моцна адрозніваюцца між сабой. Літаратурнаябаскскаямова была сфармавана толькі ў 60-я гады 20-га стагоддзя лінгвістамКольдаМічалена, калі беларуская мова атрымала літаратурнае ўнармаванне ў 20-х гадахБраніславамТарашкевічам.

Першыя словы напісаныяпа-баскскудатуюць першым стагоддзем нашай эры, аленайбольшаеразвіццёбаскскаямова атрымала ў 10-м – 16-м стагоддзях, як і беларуская.

Першая кніга надрукаванаяпа-баскску– 1545. Пераклад Новагазапаветанадрукаваны ў 1571годзе, а найбольш вядомы твор – у 17-м стагоддзі.

Падобна да беларусаў новая хваля вывучэння і пашырэннябаскскаймовы адбываецца ў 19-м стагоддзі. У 30-х гадах 19-га стагоддзя ўзнікае таварыства якое займаецца вывучэннембаскскаймовы. З 1856 да 1869 адбываюцца 5-ць экспедыцый па краіне баскаў з мэтай вывучэнняасаблівасцеймовы і фіксацыі яе дыялектаў. У 1901 – 1902 г.г.адбываюццаспробы ўніфікацыілітаратурнайнормы, якія не былі паспяховымі.

Асноўную ролю ў фармаванні літаратурнай нормы адыграла Акадэміябаскскаймовы, заснаваная ў 1918годзе. Асноўныя дасягненні па ўнармаванню былі дасягнуты ў 30-х гадах 20-га стагоддзя, але былі спыненыграмадзянскайвайной. Доўгія гады фашысцкага рэжыму ўГішпаніібаскскаямова была афіцыйна забаронена да публічнага выкарыстання.

Толькі канстытуцыя 1978-га года надавала баскай мове статус роўны згішпанскаймовай праз тры гады пасля смерці Франка. Але яшчэ да надання гэтага статусу, на нелегальным кангрэсе ў манастыры ўАранцасубыў выпрацаваныпершыспіс нормаў літаратурнайбаскскаймовы. Да 1973 года мова былаўнармаваная. У гэты час беларуская была не толькіўнармаваная, але напрацавала вялікую колькасць літаратурных твораў у Савецкай традыцыі і ў замежжы. Але сённябаскскаямова –дамінуючаяў краіне Баскаў, хоць і моцна пасунутая іспанскай у той час, як беларуская знаходзіцца ў значна большымзаняпадзе.

(http://gernika.ru/euskara/6-euskara/3-euskara

Існуюць прыклады іншых моваў, напрыкладвалонскайу Бельгіі ці гэльскай у Ірландыі і Шатландыі, але мы можам толькі параіць зацікаўленым больш падрабязна азнаёміцца з імі самастойна. Для нас важна, што і яны ўпісваюцца ў асноўныя прынцыпы развіцця беларускай як нацыянальнай мовы супольнасці на нейкім этапестраціўшайнезалежнасць іспазнаўшуюпанаванне чужых моваў.

Варта адзначыць, што часам з мовамі адбываюццанепрадбачаныятрансфармацыі, як напрыклад з мовай бураў (перасяленцаў з Галандыі) на поўдні Афрыкі.

Моўнае пытанне ў Паўднёвай Афрыцы заўжды стаяла востра. У канцы XVIII стагоддзя Брытанія захоплівае заснаваную галандцаміКапскуюкалонію і абвяшчае англійскую мовай адукацыі і ўрада, пачынаецца перыяданглізацыі. Школьнікаў за выкарыстанне роднай мовы прымушаюць насіць шыльду з надпісам «Я – асёл». Родная мова робіцца для афрыканераў (так называлі белых перасяленцаў – носьбітаў афрыкаанс) сімвалам нацыянальнай ідэнтычнасці і адраджэння.

У канцы ХІХ стагоддзя пачынаецца рух за развіццё мовы афрыкаанс. Да таго часу гэта мова ўспрымалася якнізкастатусныдыялект. Змаганне за афіцыйны статус афрыкаанс накладвае адбітак на нацыянальны характар і ідэалогію афрыканераў. Нягледзячы на фармальнае ўраўнаважванне ў правах з англійскай галандскай мовы ў 1910, а афрыкаанс у 1925, фактычна перыяданглізацыіцягнецца да 1948 года, калі да ўлады прыходзіць Нацыяналістычная партыя.

Перыяд ад 1948 да 1994 – час росквіту афрыкаанс. Адначасова гэта і перыяд апартэіду як афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі. Падчас апартэіду дзяржава навязвае гэту мову іншым моўным супольнасцям. У 1976 загад ужываць афрыкаанс у якасці адзінай мовы навучання ў негрыцянскіх школах справакаваў дэманстрацыю пратэсту ўЁганэсбургу. Каля 15000 чалавек, у асноўным школьнікі, выйшлі на вуліцы з плакатамі кшталту «Афрыкаанс – прэч!». Дэманстрацыя была расстраляная паліцыяй.

БіскупДэсмандТутуназваў афрыкаанс мовай прыгнятальнікаў. У сваю чаргу англійская мова стала знакам пратэсту і сродкам аб’яднання негрыцянскага насельніцтва.

(https://sakavik.net/2014/07/25/%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D0%BD%D1%96%D1%81-%D1%82%D1%83%D1%88%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96-%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D1%83%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%82%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F-%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0/)

Адным з найбольш вядомых прыкладаў змагання за мову, за наданне мове дзяржаўнага статусу сталі падзеі 21 лютага 1952 гады, калі ўДакке, сталіцы цяперашняга Бангладэш, ад куль паліцыянтаў загінулі студэнты – удзельнікі дэманстрацыі ў абарону сваёй роднай мовыбэнгалі, якую яны патрабавалі прызнаць адной з дзяржаўных моў краіны. У выніку: дзеньрастрэлустудэнтаў быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 Міжнародным днём роднай мовы (InternationalMotherLanguageDay) і адзначаецца штогод 21 лютага для садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю.

(http://bel.sputnik.by/culture/20160221/1020313890.html)

Такім чынам сітуацыя з беларускай мовай, якая склалася на пачатак 21-га стагоддзя не з’яўляеццанечым унікальным. Розныя народы па рознаму вырашаюць пытанне пашырэння і ўмацавання сваёй нацыянальнай мовы тытульнай супольнасці. І робяць яны гэта з пераменным поспехам. Важна разумець, што падобныя праблемы мовы стаяць не толькі перад беларусамі, але і вялікай колькасцюсупольнасцейуЕўропеды свеце і вырашаць гэтыя праблемы, не толькі беларусам, але і іншым давядзецца ў новых умовах 21-га стагоддзя. Ва ўмовах інфармацыйнага грамадства і глабалізацыі.

6. Якія дзеянні беларускай грамадскасці могуць паспрыяць вырашэнню праблемы

Некалькі дзеянняў, як мінімум могуць паспрыяць ці дапамагчы ў вырашэнні дадзенай праблемы, напрыклад:

1) Наданне статусу беларускай мове як афіцыйнай мовы дзяржавы, што карэнным, прынцыповым чынам зменіць стаўленне да беларускай мовы. Дамагацца надання статусу афіцыйнай мовы варта пачынаць зараз. Хоць улады і не пойдуць на такі крок, які супярэчыць іх перакананням, гэта створыць неабходны задзел для вырашэння гэтага пытання ў будучым, калі ўлада зменіцца. Варта адзначыць, што статус беларускай мовы як афіцыйнай быў нададзены ёй падчас так званай беларусізацыі 20-х гадоў і прынёс істотныя змены і значна ўмацаваў і пашырыў беларускую мову і сферы яе выкарыстання нават пры тым, што дзяржаўнымі ў той час лічыліся чатыры мовы. Афіцыйны статус азначаў, што ўсе дакументы, і афіцыйныя выступы абавязкова павінны быць зроблены ці прадубляваны па-беларуску.

2) Правядзенне паўнавартасных даследаванняў прысвечаныхпраблемеарганізацыі беларускамоўнага навучання, пытанням пашырэння беларускай мовы;

3) Правядзенне інфармацыйныхкампанійпа праблеме няроўнага доступу да адукацыі, праца са СМІ па вытлумачэнню праблемы;

4) Стварэнне кааліцыіарганізацыйпа вырашэнню праблемы арганізацыі беларускамоўнага навучання і выхавання;

5) Правядзеннеадвокасі-кампанійпа пашырэнні беларускай мовы навучання і выхавання;

6) Наладжванне працы з выкладчыкамі, якія займаюцца выкладаннем па-беларуску. Наладжванне супрацы і камунікацыі між такімі выкладчыкамі. Стварэнне ўмоваў для павышэння кваліфікацыі, атрымання новага досведу і знаёмства з новымі тэхналогіямі такімі выкладчыкамі;

7) Наладжванне камунікацыі і ўзаемадзеяння паміж бацькамі і дзецьмі якія навучаюцца па-беларуску (напрыклад, арганізацыя летнікаў, зімнікаў,экскурсій, арганізацыя святаў для такіх дзяцей і бацькоў і інш.);

8) Дапамога ў арганізацыі выхавання ў беларускамоўных класах;

9) Інш.

Мадэльныя ўзоры зваротаў, скаргаў