дыскрымінацыя

Праваабаронцы Анатоль Паплаўны, Віктар Казлоў і Леанід Судаленка з Гомеля замовілі на 27 верасня вулічнае шэсце, падчас якога планавалі інфармаванне выбаршчыкаў аб праве кожнага адмовіцца ад удзелу ў выбарах і не ісці на датэрміновае галасаванне. Аднак гарвыканкам ня даў дазволу на правядзенне шэсця.Read more

Актывісты незалежнага прафсаюза падчас сустрэчы ў мясцовым офісе АГП распавялі на відэакамеру свае гісторыі звальнення. Відэаматэрыялы будуць скарыстаныя для стварэння відэадакументаў.Read more

На Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў (ТДіА) працягваецца зачыстка шэрагаў Свабоднага прафсаюзу беларускага. Нагадаем, зусім нядаўна тут не працягнулі кантракты з Сяргеем Пічуговым і Аксанай Кернажыцкай. У абодвух выпадках працоўныя страцілі магчымасць забяспечваць дзяцей, бо не могуць знайсці новую працу.Read more

Былы палітычны зняволены Юры Рубцоў расказаў ініцыятыве «Праваабаронцы супраць катаванняў» пра ўмовы ўтрымання ў следчым ізалятары горада Баранавічы і адказаў на некаторыя пытанні.Read more

Упраўленне ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкаму прыняло бок салігорскіх супрацоўнікаў ДАІ ў справе аб парушэння імі моўных правоў салігорскага кіроўцы Аляксандра Малочкі.Read more

Праваабарончы цэнтр "Вясна" выступае супраць любых праяваў дыскрымінацыі, а моўнае пытанне – адно з найбольш вострых і праблемных для беларусаў. Перавага рускай мовы над роднай беларускай ва ўсіх сферах жыцця супярэчыць не толькі Канстытуцыі Беларусі, страта нацыянальнай мовы пагражае незалежнасці краіны.Read more

Такое меркаванне выказаў юрыст Павал Сапелка у каментары пастановы Саўміна №685, згодна з якой выканаўчыя і распарадчыя органы павінны будуць прадастаўляць працоўныя месцы для працаўладкавання алкаголікаў.Read more

Інфармацыяй пра ўмовы жыцця ў «Выпраўленчай установе адкрытага тыпу №18» Гомеля падзяліўся адзін з асуджаных, жыхар Рэчыцы Уладзімір Прадкін. Звярнуцца да журналістаў мужчыну вымусіла адчайнае становішча, у якое ён трапіў на «хіміі»: грошай узяць няма адкуль, а харчаванне прадугледжана толькі за свой кошт.Read more

Юрыст Павел Сапелка ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары» раскрывае пытанне аб неабгрунтаваным абмежаванні права ўдзельнічаць у выбарах асуджаных і зняволеных следчых ізалятараў.Read more

19 жніўня суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў журналістаў Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава вінаватымі ў парушэнні арт. 22.9 КаАП і аштрафаваў кожнага на 25 базавых велічыняў. Read more

Syndicate content