"Салідарнасць" адведала бабруйскіх рабочых, звольненых за сяброўства ў свабодным прафсаюзе (ФОТА)
Актывісты незалежнага прафсаюза падчас сустрэчы ў мясцовым офісе АГП распавялі на відэакамеру свае гісторыі звальнення. Відэаматэрыялы будуць скарыстаныя для стварэння відэадакументаў.
У размове прынялі удзел Алег Шаўчэнка, Аляксандр Варанкін, Мікалай Жыбуль, Аксана Кернажыцкая, Анатоль Пракаповіч, якім за сяброўства ў прафсаюзе не працягнулі кантракт, а таксама лідар суполкі СПБ на заводзе Трактарных дэталяў і агрэгатаў Міхаіл Кавалькоў.
Асаблівы ціск з боку адміністрацыі завода ТДіА распачаўся з 2012 года. У ход ішло ўсё: угаворы, дэпрымаванне, подкуп, пагрозы звальнення... У выніку прадпрыемства пазбавілася высокапрафесійных спецыялістаў і панесла вялічэзныя фінансавыя страты, павялічыліся таксама выпадкі траўматызму сярод нізкакваліфікаванага персаналу, што прыйшоў на замену актывістам СПБ.
Post new comment