Reply to comment

Date of Arrest: 
18/12/2011
Sentence: 
6 год калоніі ўзмоцненага рэжыму
Court: 
Ленінскi Суд Мiнска
State prosecutor: 
пракурор Кірыл Чубкавец
Name of the judge: 
Людміла Грачова
Date: 
25/05/2011

Нарадзіўся 12 жніўня 1956 года ў вёсцы Лядна Слуцкага раёна ў сям’і настаўнікаў. Там скончыў сярэднюю школу, затым -- Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча па спецыяльнасці “ваенны інжынер па радыёэлектроніцы” (у 1978 г.). У 1978-1982 гг. служыў у Мурманскай вобласці старэйшым інжынерам аўтаматызаванага каманднага пункта зенітнай ракетнай брыгады часткі СПА. У 1986 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1993 – доктарскую. Мае больш за 60 работ у галіне АСК, эрганомікі, інжынернай псіхалогіі, сацыяльнай псіхалогіі. Атрымаў воінскае званне падпалкоўніка.

З 1985 па 1990гады выкладаў у роднай вайсковай вучэльні на кафедры АСК. У 1990 г. стаў адным з аўтараў канцэпцыі Беларускай арміі, рэалізаванай пасля распаду СССР. У 1991 г. у знак пратэсту супраць падзей у Вільні выйшаў з КПСС. 20 жніўня 1991 г адзіны з вайскоўцаў у Беларусі публічна выступіў супраць путчу ў Маскве. Тады ж абвясціў аб стварэнні Беларускага згуртавання вайскоўцаў (БЗВ) і да 1995 г. кіраваў ім. У 1991 г. увайшоў у Цэнтральную раду і выканаўчы камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). У 1992 г. выступіў з ініцыятывай прывядзення да прысягі афіцэраў Беларускага войска і правёў акцыю прывядзення да прысягі незалежнасьці Беларусі некалькі тысяч афіцэраў запасу на галоўнай плошчы Мінска. З 1995 г. -- старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). З 1999-га – старшыня Усходне-еўрапейскага сацыял-дэмакратычнага форуму. У 2000 г. балатаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але абраны не быў. З 2003 года - лідэр «Еўрапейскай кааліцыі».

 

У 2005 г. быў асуджаны да 3 гадоў абмежавання волі за арганізацыю ў кастрычніку 2004 г. у Мінску вулічнай акцыі супраць афіцыйных вынікаў парламенцкіх выбараў і рэферэндуму. Узнагароджаны медалём "За бездакорную службу". Кандыдат тэхнічных навук, падпалкоўнік запасу. Выгадаваў двух дачок.У 2009 годзе кангрэсам «Еўрапейскай кааліцыі» вылучаны кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 года. 19 сьнежня 2010 г. браў удзел у акцыі на плошчах Кастрычніцкай і Незалежнасці. Пасля жорсткага разгону мітынгу пры ад’ездзе на таксі быў заблакаваны спецназам і затрыманы. Зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ, дзе з 19 снежня па 12 студзеня трымаў галадоўку пратэсту. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю масавых беспарадкаў. Адзін з тых, каго Amnesty International прызнала пасля падзей на Плошчы вязнем сумлення.


Адбываў пакаранне па адрасе: 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, СТ-4

22 жніўня 2015 года ў ліку шасці паітвязняў вызвалены па рашэнні кіраўніка краіны.

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.