Reply to comment

У Мінску некалькі дзён знаходзілася з візітам старшыня Маскоўскай Хельсінскай групы Людміла Аляксеева. Яна наведала Беларускі Хельсінскі Камітэт, праваабарончы цэнтр “Вясна”, Камітэт абароны рэпрэсаваных “ Салідарнасць”.
 
Людміла Аляксеева - аўтар некалькіх кніг пра гісторыю праваабарончага руху і рэпрэсій ў СССР “ Пакаленне адлігі” і “ Гісторыя іншадумства ў СССР”, выдадзеных ў ЗША і Расіі ў 80-тых і 90-тых гадах. Людміла Аляксеева з’яўляецца жывой лягендай расійскага праваабарончага руху. Яна распачынала працу ў 70-тыя гады разам з Юрыям Арловым, Анатоліям Марчанкам, Пятром Грыгарэнкам, Анатолем Шчаранскім і іншымі. Муж сп. Людмілы, яе аднадумцы і сябры значны час знаходзіліся ў савецкіх лагерах. Такім чынам сытуацыя ў Беларусі блізкая спадарыні Аляксеевай. як нікому іншаму.
 
“У Расіі ніколі не было сапраўднай свабоды, але заўсёды існавалі людзі , якія прагнулі свабоды і былі гатовыя дзеля яе ахвяраваць сваімі жыццямі”,-заследчыла Л.М.Аляксеева.
Адна са старэйшых актывістак праваабарончага руху ў Расіі, 83- гадовая Людміла Міхайлаўна Аляксеева шчыра цікавіцца сітуацыяй на Беларусі. Працяглы час яна жыла ў эміграцыі ў ЗША, у 90 гады вярнулася ў Расію, дзе працягнула грамадскую праваабарончую працу і літаратурную дзейнасць.
 
Яна выказала словы сардэчнай падтрымкі мацерам і жонам палітзняволеных і грамадскіх актывістаў, падпісала паштоўкі для беларускіх палітвязняў Дзмітрыя Бандарэнкі, Аляксандра Атрошчанкава, Мікіты Ліхавіда, Дзмітрыя Буланава і іншых.
 
“Для зняволеных, як для байцоў на фронце, важны лісты, пасылкі, цёплыя словы, ім вельмі важна, што іх чакаюць, пра ніх турбуюцца, за іх змагаюцца,-засведчыла Людміла Міхайлаўна са свайго досведу.- Я веру, што Вы дачакаецеся сваіх родных, праз некаторы час сустрэнецеся з імі і зможаце іх абняць.” Спадарыня Людміла Аляксеева падпісала праваабаронцам асобнікі сваіх кніг на добры ўспамін аб сустрэчы.
 
У траўні гэтага году, з удзелам Людмілы Аляксеевай, адбыўся Міжнародны форум праваабаронцаў Еўразійскага кантыненту ў Маскве. У падзеі ўзялі ўдзел вядомыя праваабаронцы з Расіі, Украіны, Малдовы, Беларусі, Каўказа, Туркменістана. На форуме пабываў і выступіў з дакладам юрыст Камітэта абароны рэпрэсаваных “ Салідарнасць”. Канферэнцыя была прысвечана 35-годдзю стварэння і дзейнасці Маскоўскай Хельсінскай групы, якая была заснавана 12 траўня 1976 году адзінаццаццю расійскімі праваабаронцамі на чале з Ю.Арловым.
 

Востра прагучала на канфереэнцыі беларуская тэматыка. Сітуацыі на Беларусі было ўдзелена цэлае пленарнае паседжанне. У ім прынялі ўдзел Алег Гулак (Беларускі Хельсінскі Камітэт), Алесь Бяляцкі (Праваабарончы цэнтр “Вясна”), Андрэй Бастунец (БАЖ), а таксама прадстаўнік маскоўскай Хельсінскай групы, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі на Беларусі Андрэй Юраў.Л.М.Аляксеева з мацерамі і жонкамі беларускіх зняволеных 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.