Reply to comment

Я  навучаюся ў Польшчы ўжо другі год.
 
Першапачаткова, канешне, было вельмі складана вырашыць паехаць за мяжу, у іншую краіну. Увесь час пераследвала думка: “Як жа барацьба за ідэалы, за прыстойную будучыню сваёй краіны?” Але ўсёт-кі вырашылася. Зразумела, што на Радзіме, мабыць да другога семестру і давучылася бы, але потым, верагодна, мяне выгналі, як  шмат маіх сяброў, пазначыўшы ў даведцы аб адлічэнні: “за непаспяховасць”.
 
Як казаў адзін з супрацоўнікаў КДБ, у Беларусі такія, як я, не маюць права ні навучаца, ні працаваць. З гэтай прычыны, пасля звальнення з працы, нават паступаць  у беларускія ВНУ я не спрабавала.
 
Першы год я навучалася ў Лодзі на курсах польскай мовы. Побач са мной на курсах займаліся беларускія студэнты, якія прыехалі навучацца па “картцы паляка”. Потым высветлілася, што яны нават не ведаюць, што ў іх краіне дыктатура і ёсць людзі, якія змагаюцца з ёй, што ў Беларусі парушаюць правы чалавека, што агромністая колькасць людзей сядзяць у турмах з гэтай прычыны, што дзяржаўная ўлада здзекваецца з народа. Яны гэтак здзівіліся!   
 
А потым яшчэ больш, калі даведаліся, што я не праходзіла ўступных выпрабаванняў і ў дадатак атрымліваю стыпендыю з польскага дзяржаўнага бюджэту.
 
Праўда, пазней мы знайшлі агульную мову. Разам з яшчэ адной студэнткай, Святланай Расляковай, мы ладзілі акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, прэзэнтацыі пра дыктатуру ў Беларусі, на якіх  прысутнічалі студэнты розных нацыянальнасцяў. Шкада толькі, што не шмат студэнтаў-беларусаў ўдзельнічалі, нават з праграмы Каліноўскага.
 
Найбольш важнай падзеяй у Лодзі для мяне сталася знаёмства з прадстаўнікамі польскай Салідарнасці. Падчас сустрэчы магчыма было паразмаўляць з людзмі, якія змагаліся з камуністычным рэжымам з 80-х гадоў. Мяне здзівіла тое, што Беларусь зараз перажывае падобны этап у гісторыі. Той самы пераслед, звальненні, адлічэнні, здзекі і  катаванні. На прыкладзе  барацьбы гэтых людзей, я пераканалася, што будучыня ў нашай краіне будзе абавязкова!.
 
Вучыцца на моўных курсах было не надта складана. Было шмат вольнага часу. Адзінае, пра што пашкадавала – што ў гэты час не павандравала па краіне. Зараз са складаным і загружаным графікам навучання магчымасцей пабачыць Польшу не шмат.
 
Але часу палюбіць Лодзь было досыць. Менавіта  там у мяне з’явіліся першыя польскія сябры…
 
Пасля курсаў мяне размеркавалі ў Аполе, на першы курс факультэта  журналістыкі. Спачатку гэты маленькі горад мяне насьцярожыў, аднак потым я зразумела, што тое ці іншае месца вартае не памерамі, а  людзьмі, якія там жывуць. У мяне добразычлівыя аднагрупнікі, якія з самых першых дзён шмат дапамагалі, паказвалі горад, спрыялі ў навучанні. Потым я даведалася, што ў  студэнцкім  доме культуры нашага ўніверсітэта адбываўся кастынг маладых журналістаў для працы на радыё, тэлебачанне і ў газеце.
 
Жадаючых  прайсці кастынг  было шмат. У адборачнай камісіі былі вельмі сур’ёзныя патрабаванні да мовы, голасу, знешнасці, характару і нават інтарэсаў удзельнікаў. Пад час выпрабаванняў прыйшлося выконваць розныя заданні. Прыходзілася хадзіць з адгорткай па студыі і задаваць пытанні, імітуючы рэпарцёра, танчыць, а некаторым нават спяваць.
 
Нягледзячы на тое, што я пайшла, каб  проста атрымаць досвед - бо думала, што не дастаткова валодаю польскай  мовай - я прайшла адбор!
 
Цяпер  адначасова і вучуся, і стажыруюся  як радыёжурналіст. Маімі настаўнікамі сталіся вядомыя журналісты: Агнешка Міхалік, Аня Грыфік, Матэўш Крупа. Нам паведамілі, што бліжэйшым часам мы зможам выходзіць у этэр.
 
За час навучання ў Польшчы я пабачыла сапраўдныя вартасці жыцця ў свабоднай і дэмакратычнай краіне,  дзе магчыма рэалізаваць свае мары і мэты. Спадзяюся, што гэты досвед дапаможа мне неўзабаве і ў Беларусі.

 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.